Старонка 323
◀ / 846 ▶
ЛОПАТА ж. лапата, лапатка—тачка, лапатня, лапацень, лаптыр. ЛОПОСТЬ, гл. „Лопасть". ЛОРНЕТ м. фр. глядзельнае шкелка ў аправе; лёрнэтка, лёрнэт. ЛОСКУТ м. адрывак, адрэзак тканіны, скуры; скумат—ты, скуматок, скумацьцё; лахман, лахманы, лохмы, лахмацьцё; матуз, матузьзё; дзярмо, дзярмацьцё; дросткі, які лёгка дзярэцца; дранцё, абдзіркі абноскі; драхво, драхло, гнільлё, падзертыя і збуцьвеўшыя рэшткі вопратак. ЛОСКУТНИК м. хто таргуе скумацьцём; скуматнік, лахмытнік, рызьнік. ЛОСК м. блеск, гладкасьць на рэчах; полыск, палыскуе, палыскаваць, палыскоўны; лосы, гладкі і палыскоўны; ласа гладкі пляс на вадзе; полысь на вадзе, гладкасьць, рас.: „гладь". ЛОСНИТЬСЯ, палыскуе; сьлібіць, гаворыцца аб полыску расы калі глядзець над сонца. Сьлібіць расой дзядовы сад; ільсьніць—цца; лышчыць. ЛОТОРЕЯ ж. фр. розыгрыш. ЛОХАНЬ ж. абручная судзіна з вушамі да мыцьця бялізны; балея, балейка; чаўхра, чаўхірка. ЛОЦМАН м. кіраўнік вадаплава; корнік, аснач. Аснач, ад „аснада"—прылады вадаплаўскіе, выражае паняцьце літэральна капітана. ЛОШАДЬ, конь, конскі, канёк, каняга; канавод, той хто водзіць, пасе і гадуе коней. ЛОЩЕНІЕ, лышчаваньне, лышчыць. ЛОЯЛЬНЫЙ фр. пакорны, пакорлівы. ЛУБОК м. вытвар народнага мастацтва, рынковае мастацтва; малёк, мальковы. Мальковыя абразкі. Не абразы, а малькі прадае. ЛУГ м. лог, нізіна празначаная на пашу, радзей пожні; луг, лугі, лугавы, лужок, лугавіна; луг пад сенажаць: сенажаць, пожня; лука. ЛУГОВОДСТВО, сенажатніцтва, сенажатніцкі, сенажатнік.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 846 ▶