Старонка 274
◀ / 846 ▶
Клобук—Клюква КЛОБУК, накрыцьце галавы, мніха; клабук, капіца, каптур. КЛОК м. вырваная часьць, пучок; кудлак, кузлак, кузлач. Вырваў кудлак валасоў. Кузлак сена, саломы. Якое тут кузлаччо валяецца. Кузлач барады адарваў. КЛОКОТАТЬ, варыцца з глюгатам; глюкчэць. клыкчэць, клёкча, шляхатаць, шляхоча, шлёхат; клыктаць, глёкат, глякоча. КЛОЧОК м. кузлачок, лапінка, шматок. Кузлачок, лапінка зямліцы. КЛУБ м. англ. сабраньне, круг асоб якія заўсёды зьбіраюцца ў адным мейсцы; клюб, клюбовы. КЛУБНИКА ж. ягада Fragaria collina; суніца. Буйныя поземкі (зямляніка) часам такжа называюць суніцамі, але ніколі суніц не вазываюць поземкамі. КЛУМБА ж. кветкік, клёмб. КЛУША ж. курыца якая квокча, сядзіць на яйкох; квочка, квока, квактуха. КЛЪТЧАТЫЙ аб тканіне; крацясты. КЛЮВ м. птушыны нос; дзюба, дзюбло, дзюбка; зоблік, забок, зобля; глюга. Буцян мае глюгу, у курыцы дзюба, а ў сініцы забок. КЛЮЗ м. круглая отворына на насу вадаплава ў які праходзяць гужы ад катвігі; клюз. У нас клюзом называюць унутраную атворыну калёснай трубкі. КЛЮКА ж. крук, кручок, палка з простым загібам да мяшаньня стравы; ў печы кісялёўка. Палка да папіраньняся; ляска. Беларускае „клюкаць" азначае піць, піць праз край нагібаючыся да судзіны, упівацца. Клюкнулі па чарцы. Клюкае ўжо носам—спаць хоча. КЛЮКВА ж. ягада Vaccinium oxycosus, Oxycosus palustris; журавіна, журавіца, журавіннік, журавінны. Журавінны, журавінавы квас. Журавічны, журавінны кісель называюць журам: ягадны жур. Найлепш зьбіраць журавіцы, журавіны,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 846 ▶