Старонка 267
◀ / 846 ▶
Каш—Квартет 254 КАШЕЛЬ м. празябная хвароба якая выражаецца сутаржным выдыханьнем; кашаль, кашляць, кашлянуць, кашляньне. Кашаль не хвароба, гарбуз не ягада. КАШНЕ нескл. фр. цёплая хуста на шыю; шалік. КАШТАН м. дрэва Fagus castanea; каштан. КАЩЕЙ м. міт. эпітэт мужскога уасобленьня сьмерці, цара цемры і падысподнай; таго-ж самага парадку эпітэт што і карачун. У нас вядомы дзенедзе пад найменьнем-эпітэтам—мерат (па аналёгіі з жаночым уасобленьнем—Марва, Мара). Слова кашчэй, кашча выводнае ад нашага „касьць“ бруд гідасьць і „косьць“, мярцьвец, труп, вымаўляюць: касьцей, кастым, кастыш падобна як эпітэт сьмерці: кастуся. КАЮТА ж. фр? пакойчык, каморка на вадаплаве; у падзьвіньні пакойчык-хатка на ганкох і на стругох называюць майка. КАЯТЬ каго, (хаяць) ганіць, асуджаць; карыць. КАЯТЬСЯ, прызнаваць свой праступак; жалець таго што зрабіў; каяцца, каяньне. КАѲЕДРА ж. грэцк. падвышэньне з якога гавораць казаньні ў сьвятынях; выкладаюць навукі ў школах, гавораць прамовы на сабраньнях; катадра. КВАДРАТ м. роўнастаронны чатырабочнік; квадрат, чатыракутнік. КВАКАЦЬ, крычаць ква-ква, падобна качкам, жабам; квакаць, квактаць. Аб жабах кажуць яшчэ крахаюць, крэкчуць. КВАРТА ж. мера цеклацяў: адна восьмая часьць вядра нашай меры; кварта. КВАРТАЛ м. лац. чвёрць, чатыракутнік гарадзкіх домоў абмежаны вуліцамі; квартал, агранец. У другім агранцы за рынкам, зялёны дом (Байсагола). КВАРТЕТ м. лац. музыка на чатыры галасы або чатыры інструманты: квартэт.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 846 ▶