Бакла—Баланс БАКЛАГА ж. дрэўлянае абручное, або даўблёнае начыньне розн. формы; карчага, карчажка. Прынясі карчагу з дзёгцям. Купіў карчажку да вады. БАКЛУШИ, мэталічныя талеркі якімі выбіваюць такт ў аркестры, або да танцу; бразгачы, ў бразгачы біць. БАКЧА, БАХЧА м. татар. гарод у полі, не пры доме, на паднятым плугам шчырцу (цѣлинѣ) баштан. БАЛАБОЛКА ж, татар. закрыты званочак да конскай упражы; шумелка, бома. Бомы вясёла шумяць (М. Багдановіч). БАЛАГАН м. татар. часовая з досак, або іншага матэрьялу будова да таргаваньня, прадстаўленьня, рукомесла; кірмашовая будка, лубмень лубнянка стар. клетка. На кірмашы прадавалі абаранкі з вазоў, сталоў і ў лубмянёх. Лубмянку заарэндаваў на рынку. БАЛАГУРИТЬ татар. ціха і супакойна размаўляць; гукаць, дудукаць. Сыйшліся, падудукалі з кумой, дык і ад душы адлягло. Сойдуцца старыкі пагукаюць (Рам.) Мы пагукалі аб нашым горы. Схадзі, пагукай са старастаю. Дудукаюць сабе маладыя, як галубкі у гнязьдзечку. БАЛАЛАЙКА ж, татар. музычнае снадзіва ладамі і двумя або трымя струнамі; бандурка, бандура, бандурыста, граючый на бандуры; балабайка, балабайшчык, балабаіць іграць на балабайцы, а такжа ў значэньні гультаваць, лындаць без працы. БАЛАНДА ж. татар. сьцюдзёная страва з квасу і гардавіны (зелени); халадзец. БАЛАНС м. франц. быцьце ў роўнавазе; роўнавага, віхт, асьвер. Віхт, віхцік стрэлка ў шальках, паказуючая одклон або роўнавагу; віхтацца, адкланяцца ад роўнавагі. Вага віхтаецца сюды і туды. Пад віхт разквітаўся з ім летась, а сёлета ізноў ён у даўгу, ізноў новы віхтунак. Калі гляну, аж дзяцё ужо пераасьверылася праз вакно галоўкай у ніз, ледзь за ножкі ўха-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
116 👁