Старонка 25
◀ / 846 ▶
Баба—Бакенбарды Б. БАБА ж. замужная жанка, асабліва перад старасьцю (раней: малодка, маладуха, маладзіца) баба, бабка, бабуля, бабуся, бабця, бабно, бабарыха. Бабнік, бабадур, бабалюб, бабахот, эпітэты-прозьвішчы даваныя мужчынам, якія маюць тыя або іншыя адносіны да баб. Бабінец сені ў церквах і касьцёлах, дзе зазвычай сідзяць жабруючыя бабы. Бабіць прыймаць новародка, адрэзаць пуп новародку. БАБА-ЯГА міт. істота, Баба-Юга, або Юга-баба; Югася (сьмерць). БАБОЧКА ж. мятлік, мятулёк, зборнае мятуліца. БАГЕТА ж. франц. рамніца. БАГОР м. жалезны крук на шасьце; басог. БАГРОВЫЙ, самай яскравай і густой чырвонай барвы; пурпуровы. БАГРЕЦ пурпура. Даўней ужывалі дзеля абазначэньня пурпуровага колеру такжа слова кармазын; кармазыновая шляхта багатая, адзетая ў кармазыны, чырвоны аксаміт. БАДЬЯ ж. вялікі цэбар з тоўстых клепак; бодня, чоп. БАЗА ж., БАЗИС м. лац. аснова, апора, спод, астоя. БАЗАР м. татар. торг на адкрытым мейсцы, торжыча, самае мейсца, дзе бывае торг — майдан рынак, дзень тыдня ў які адбываецца торг; кірмаш — зьезд у тарговыя дні, ў азначанае мейсца. БАЙКА ж. англ. мяккая, тоўстая, вельмі варсістая тканіна, кучбай, стар. кодыр. БАКАЛЕЯ тавар. сушаныя фрукты: разынкі, сьлівы, дактылі, (фінікі), арэхі, канфітуры, мёд і інш.; сушаніны. БАКЕНБАРДЫ м. ням. часьць барады на шчанэ да вушэй; бакі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 846 ▶