ку; да рубнаваньня (вязанія) ужываюць кручок, пруткі.
ИГО, ярмо, ярэмны, ярэміць.
ИГОТЬ ж. ручная ступка, асабліва мэталічная і шклянная; мажджэрчык. У аптэках ужываюць шкляныя мажджэрчыкі.
ИГРАТЬ, забаўляцца, весяліцца; гуляць. Дзяцё гуляе лялькай, кот мышой. Мы гулялі ў карты, ў вугалькі ў сьляпака (жмурки). Але нельга: ігралі у карты, бо іграць можна толькі на якім музычным іструманце; гэтак сама нальга „ігралі вясельле“, а трэба „гулялі вясельле“. Наша слова „ігрышча“ выводзіцца ад ігры на музыкальных інструмантах,—разумеецца ігра да танцаў; як і аднаслоўнае „музыка“: Былі на музыцы (ігрышчы); хадзіце на музыку (ігрышча). Выключэньне становіць сцэнічная гульня, аб якой гаворыцца „ігра“, але „гульня“ прыроды, выабражэньня.
ИГРИВЫЙ, рэзвы, гульлівы. Гульлівы сьмяшок.
ИГРОК—гулец, гулецкі. Гэта не гулецкая гульня. Гулецкія карты (игральныя).
ИГРУШКА, рэч зробленая для забавы; цацка, забаўка. Дзіцячая цацка, забаўка. Гэта яму не работа а забаўка.
ИГУМЕН м. ИГУМЕНЬЯ ж. грэцк. зьверхнік манастыра; ігумен, ігуменьня. Ня кождаму старцу ігумемам быці. Ты дачка ігуменава, а я папоўскі сын (не ашукаеш мяне). Пападьдзя памрэ—поп у ігуменах, а поп памрэ, пападзьдзя—па гуменах.
ИДЕЯ ж. лац. паняньце аб рэчы: умысловае выабражэньне рэчы; мысль, замысл; ідэя, ідэал—мысьлёвы прыклад дасканальнасьці; ідэолёгія—часьць мэтафізыкі або псыхолёгіі якая разважае аб мысьленьні і мысьлі; ідэаліст—хто захватваецца недасьціглымі мысьлёвымі выдумкамі; ідэалізм—м. філёзофія абапертая не на праявах матэрьяльнага сьвету, а духовага або умысловага.
80 👁