дома чорт. Наша анеліцца з чортам жэніцца. З добрага учынку і анёлы цешацца. Анельская пакора. Дзіцячыя душкі анёльчыкамі Богу служаць. АНГЛИЗИРОВАТЬ каня, абрэзаць каню хвост па ангельску, падрэзаўшы сухія жылы спадысподу хваставіны; куртаць. АНЕКДОТ м: грэцк. кароткае па зьместу і сьціслае ў выкладзе апавяданьне аб выдатным, або забаўным здарэньні; анэгдот, показка. АНЕМІЯ м. грэцк. мэд. недакровіца. АНИС м. расьціна з сямьі парасонікавых Pimpinella Anisum, аныж. Аныжоука—гарэлка на аныжу прыгатаваная, гатунік яблака. АНОМАЛІЯ ж. грэцк. не падобнасьць да звычайнага, адступленьне ў якім небудзь явішчы прыроды; анамалія,-зб0чаньне. АНОНИМ м. грэцк. няпознамка. АНТИДОТ м. грэцк. лек супроць атруты, адатрута. АНТИЛОПА ж. сарна. АНТИК м. лац. старасьвеччына, старасьвецкая рэч, старавеціна, стараветны, стараветнік, маючый заняцьце са старасьвеччынай; стараветня — крама для прадажы старых рэчаў, кніг і інш. АНТИПАСХА ж. нядзеля па Вялікадні, тыдзень св. Ѳамы. Радаўніца, Наускі Вялікдзень. АНТИПАТІЯ ж. лац. нехаць, адраза. Я чую да гэтага чалавека нейкую ўнутраную нехаць. Адразы сваей скрываць не магу. АНТОНОВ ОГОНЬ лек. амярцьвеньне чэляса ці часьці цела, якое аддзяляецца і адпадае як нежывое; чорная сьнедзь, гангрэна, вогнік. АНТРАКТ м. франц. прыстанак, пярорва. АНТРАША фр. нескл. скок у танцы са шчоканьнем ботамі, або з пераменай нагі, падскок, шчакаузень. АНТРОПОЛОГІЯ ж. грэцк., навука аб чалавеку, чалавекаведаньне.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁