Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924). В. Ю. Ластоўскі

 ◀  / 846  ▶ 
ПРАДМОВА Слова, гэта ня умоўны знак для выражэньня мысьлі, але мастацкі абраз, вызваны найжывейшымі пачуваньнямі, якія прырода i жыцьцё выклікалі ў первабытным чалавеку. Яно знаходзіца ў цесным зьвязку з народным бытам, яго сьветаглядам, гісторыяй, звычаямі i абычаямі, a дзеля гэтага мова ёсьць вялікай нацыянальнай легендай і скарбніцай, сьвятой спадчынай, каторая пераходзіць з пакаленьня ў пакаленьне, з дзядоў, на ўнукаў. Увесь сьветагляд i паэзія нашых прадзедяў замыкаліся ў мове. Кождае слова было легендай-пагудкай, мітам; было поўнае зьместу i паэзіі: бо міт асновываўся на легендзе, а легенда замыкалася ў слове. Слова ёсьць творчасьцю ўсяго народу; формы слова шліфаваліся многімі пакаленьнямі i сталецьцямі, пакуль сталіся тым, чым яны сягоньня ёсьць. Гэтую цэльнасьць i гармонію народнага слова нарушыла чужая граматнасьць i чужыя панаваньні над народам. Прычым граматнасьць наагул ўжывае слова толькі як знадабьбя для перадачы мысьлі, злашча прыйшоўшая да нас хрысьціянская граматнасьць, якая сьвядома старалася зацерці зьмест народных слоў чужымі словамі, запазычанымі ад другіх народаў, для выражэньня новых хрысціянскіх паняцьцяў, або словамі, перакладзенымі з чужых моў, ўложаныя ў якія паняцьці ня мелі ўжо нічога супольнага з народным сьветаглядам. Мовай хрысьціянскай царквы i граматнасьці сталася ў нас мова баўгарская. Гэта было выгодна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
33 👁
 ◀  / 846  ▶