мове; націск, нагаласак; павышэньне і паніжэньне голасу, вымова.
АЛАВАСТР м. мяккі, белы і каляровы камень з якога вырабляюць начыньня і фігуркі; серчана кіслая вапна; алябастар.
АЛЕБАРДА ж. ням. пяхотная зброя, сякера і дзіда на доўгім дрэўку; галябарда.
АЛЛЕГОРІЯ ж. грэцк. выказ, абраз, рэзьба, у пераносным значэньні; алягорыка, пераносьня.
АЛЛЕЯ ж. франц. дарога абсаджаная дрэвамі; прасада (памылкова „прысада", слова паходзіць ад „садзіць", не ад „абсада" ў значэньні аправы). Ад гасьцінца да двара ідзе ліповая прасада. Сярод прасад—гасьцінец біты (Я. Купала).
АЛКАТЬ, галадаць, быць галодным, марыцца голадам; хацець есьці; крэпка хацець, жадаць чаго; лакнуць. Лачны, галодны. Лачнець, рабіцца галодным, галадзець. Узлакнуць, захацець ёсьці, зажаць чаго. Лачнасць, хцівасьць у простым і пераносным значэньні.
АЛМАЗ м. першы па цьвёрдасьці, па блеску і цэннасьці з дарагіх каменяў; адамант; а калі шліфаваны, яйцавіднай формы дыямант. Адамант названьне агульнае; брыльянт той-жа адамант, больш каштоўны дзеля поўнай шліфоўкі. Адамантшчык, таргуючый гэтымі каменямі, юбілер.
АЛТАР м. аўтар, ахвярнік, падвышэньне рожнай формы, на якім народы, кожды па веры сваей, прыносяць Богу ахвяры; аўтарны яго датычачый, аўтарнік, слуга аўтара.
АЛТЫН м. татар. старасьвецкая сярэбраная манэта 6 грошы; шастак. Шэсьць дзён малаціла. шастак зарабіла.
АЛФАВИТ алфабат, букарнік, букарніца.
АЛЫЙ татар. сьветла, ярка-чырвоны; пунсовы; пунсавець, станавіцца ярка чырвоным; пунсалікі чырвонааблічны, чырвонатвары. Пучкі ружы ўжо пунсавеюць. Пунсавее дакуль маладзее Пунсалікі хлопчык.
93 👁