Старонка 150
◀ / 846 ▶
ГРЕБЕНЬ прылада з зубьбямі да рожнага ужытку; да часаньня валасоў—грэбень, грабянек; да часаньня лёну—грабло, грэпель; да часаньня коні грэбліца, скрабніца. ГРЕЧА, ГРЕЧИХА ж, збожавая расьціна Polygonum Fagopyrum; грэчка, грычаны, грычанік. ГРЕМУШКА ж. клякотка. ГРИБ м. расьціна якая складаецца з караня або стабура з плёнчыкамі, і шапкі; падысподам шапкі наздрыстая валаскамі мяздра, завецца струткамі; згэтуль усе грыбы, якія маюць над нізом струткі, называюцца струтчакамі, а якія маюць пласткі або, пругі называюцца пружакамі; грыб, грыбок грыбаўе. ГРИВА ж. доўгія валасы на шыі жывёлаў; грыва, грыўка, грывісты, грывач. ГРИМАСА ж. франц. перакрыўленая міна, крыўляне аблічча; ухмылка, выкрыўляньне, крыгаваньнеся. Шнуруецца крыгуецца, да работы-ж лента. Не выкрыўляйся, не крыгуйся перад люстэркам. крывеліцца, вырыўляць міны, пахмыляцца. ГРИФ м. ням. ручка скрыпкі па якой пальцамі левай рукі перабіраюць струны; цэўка, ладаўка. ГРОБ м. скрынка ў якой хаваюць труп чалавека; труна, дамавіна, дамоўка, корст, карстага —гроб калодай. ГРОБОКОП м. той, што капае магілу; магільшчык, грабар. ГРОБНИЦА ж, магіла з накопам або помнікам на ей: нагробак. ГРОГ м. англ. ром з валой; грог, у нас робяць сьпірт з вадой і цукрам, ці мёдам; гарнак. ГРОЗА ж. дождж з громам і сьвігавіцамі; навальніца, бура. ГРОЗДІЕ ср. аб ягадах калі цэлы камок іх на аднэй ветцы; гроздзі, аб арэхах гронкі; аб цыбулі—лукно. Гроздзі вінаграду называюць вінагрозьдзі. ГРОЗИТЬ каму, чым; пужаць, страшыць, адгражацца; гразіць, гразіцца, граза. Ніякай гразы няма, таму дзеці такія разбязураныя. Ен мне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 846 ▶