Граф—Гребной
ГРАФИТЬ, лінаваць, рубрыкаваць, рубкаваць; рубнік, чатырохкантовая лінейка.
ГРАЦА ж. ням. трызубы крук да ачысткі лех ад травы; дзяргач, кастыр.
ГРАЦІЯ ж. грэцк. стройнасьць грацыя,
ГРАЯТЬ, каркаць, гракаць.
ГРАЙ, ГРАЙВОРОН птах Corvus frugilegus; грак, гракі; гракаць, крычаць як грак.
ГРЕЗИТЬ Марыць, крозіць, мроіць. Слова— марыць—у значэньні рас. „мечтать“ зайшло да нас, і то вельмі нядаўна, пад ўплывам польскай мовы, ў якой маецца словы: marzyć marzenie. У беларускай мове пад словам мара разумеецца мітычная істота, якая ў часе сну кладзецца на челавека і душыць “ (Федороўскі, Lud Biał. T. I.), якая паказуецца як чорны прывід начамі. Гэта хутчэй будзе „призрак“, „кошмар“, але ніякім спосабам ня можа быць „грёза“ „мечта“. Дзеля гэтага слова мара, ў значэньні рас. „мечта“, „грёза“, польскага—„marzenie“ раз на заўсёды трэба адкінуць, як нязгоднае з нашай мовай. Крозіць, слова складзенае з: крозь, скрозь і зеціць—узірацца; па этымолёгічнаму свайму складу яно зусім адназначна з рас. „грезить“, „грёзы“. Лятуцець, лятунак, мне здаецца, слова не зусім выражае паняцьце „грёза“ „мечта“, яно мае нейкі іншы, няхўватны адценак гэтага паняцьця. Мроя мроіць, ужываецца—па Сожу ўверх да Мсціслаўля, і на захад да Бярэзіны—у народнай мове. Яно вельмі падобна да украінскага, „мрія“, „мріять“; фіксуе паняцьце нечага здалёк сьвецячага, нечага ў памяці мільгаючага, што чуецца, але з трудом улаўліваецца. Мроіцца мне ў памяці. Ледзь душа ў целе мроіць. Ей ўсё замужжа мроіцца. Умроіў сабе хлапец музыкантам стацца. На захад ад Бярэзіны кажуць: роіцца, уроіў. Роіцца нейк. нязьведаны край (Алесь Гарун).
ГРЕМѢТЬ, грымець, грымоты, грымнуць, гром.
ГРЕСТЬ, грабці, грабнуць, грабаць, граблі, грабок.
ГРЕБНОИ аб вадаплавах; веславы, веслаўка.
79 👁