Г ран—Г рафин ГРАН И Т м. гран/т, дзікі камень. ГРАН Ь ж. кант, руб, брыж, грань. ГРА Н И Ц А ж. рубеж, мяжа, дукт. Найраней у нашай літэратуры выступае слова рубеж, пазьней мяжа i граніца, i ўрэшце, дукт. Слова р у б е ж праўдападобна— аугульна-славянскае, прынамні многія славянскія, мовы ўжываюць яго ў тым-жа значэньні як i ў нас, дзеля абзначаньня граніцы. Паходзіць яно ад славянск. „рубить®, сеч. Часта ў старой нашай літэратуры ўжывалася ў значэньні рас. „предал®, польск. „kres®. У народнай нашай мове цяпер не ўжываецца, хоць ведама ей слова р у б, ў значэньні рас. „грань. Г р а н і ц а, паяўляецца ў актовай мове не пазьней XVI ст., слова аднаго i таго-ж караня з: г р а н к а-кантовы скрыль пчалінай, вузы даўней-а ў некаторых беларускіх гарадах i дагэтуль,— зьвязка шрыфту набранага да друку; г р а н ь, востры выступ, вугол на чым колечы; г р а н і ць рлбіць канты на рэчы не канцлстай, а такжа, у рат.чистве, ўзначэньні дзялінь поля на лехі. Цікава ндмеціць, што ў некаторых мясцох, прыкл. каля Вяліжа, г р а н і ц а й называюць ляху, рас. „грядка®. Пасеяў граніцу кала пень i 10 граніц капусты пасадзіў. Пасколькі ў старой літэратуры рубеж i граніца ўжываюццца дзеля абззначаньня лініі раздзяляючай зямлю,то мяжа ня мае гэтага значэньня. Яіта абазначае не заараную баразну зямлі, як разьдзел паміж ральлёй. У значэньні разьдзяляючай льни слова мяжа пачало быць тасаваным толькі ў апошнія часы. Слова д у кт у значэньні граніцы, рубяжа, пачынае сустрачацца ў актах XVII ст. У жывой мове ўжываецца больш паміж інтэлігенціі, ў Лепэльскім павеце. Дукт слова лацінскае. ГРА Ф А ж. рыса на паперы якая дзеліць яе на стаўоцы, клеткі i лініі; рубрыка, стаўбуц. ГРАФ ИН м. франц. шклянная бутля. звыкла з добрага шкла да падаваньня на стол напіткау; букам, букатка; калі з доўгай шыйкай гусуц, гусачок, гусак
Дадатковыя словы
граніт, гус^ц, рат.чй, стаўб^ц, стаўбцы
5 👁