Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924). В. Ю. Ластоўскі

 ◀  / 846  ▶ 
X Ці яны аджывуць i прырастуць Панова, трудна згадаць. Хутчэй заўсё што не. Переход іх прадзедаў . у чужы абоз варункаваўся, пераважна, не ідэалістычнымі, а чыста матэрьяльнымі матывамі дык мала надзеі на тое каб унукі, выракліся з занятага іхнімі бацькамі i прадзедямі палажэньня сярод чужынцаў, i вярнуліся да свайго народу нясьці, разам з ім, ланцугі няволі i нядолі. Цяперашняе націянальнае адраджэньне нашае пачалося не ca старых абсохшых галін, a з каранбу народных. Пачалося i будуецца не дынастыяй, нерэлігіяй, не шляхтай, a самім крыўскім народам. 1 дзеля гэтага, шануючы перажытую гісторыю, невыракаючыся культурныхздабыткаў, прыдбаных*ў нашу націянальнуюскароніцупад найменьнем „Русь", „Літваа, ці іншым якім, мы, хочучы быць самаістым славянскім народам, выносім з гісторыі нашай i з нашага народу на сьвет прастарае йлемянное i націянальнае свае найменьне— Крывічы. Мы Крывічы па крыві, па роду племені, але засяляем землі балотныя i лясістыя, дзеля гэтага, каторыя з нашага племя жылі на дрыгве-балоце, па гэтай азнацы. звалі іх Дрыгвічамі, а каторыя жылі у лясях-дрэвах— зваліся Дрэўлянамі, каторьы жылі на горках— зваліся Гаранамі. Адна галінаКрывічоў, пад кірункам радавых старшын Радзіма i Вяткі, перасялілася з заходу на ўсход, з Ляшскага паграніча ў парэчча Сожа i тут размножылася. Дзеля гэтага i Дрэўляне, іДрьгвічы, i Гаране, іРадзімічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

каранбў, націянальнуюскарбніцупад
11 👁
 ◀  / 846  ▶