АЛЬПЕНСКІ ДЫЯЛЕКТНЫ СЛОЎНІК
Ш
ШВОРЭНЬ м. Шворан – стрыжань у паваротным злучэнні пярэдняй часткі кузава павозкі, які забяспечвае павароты на хаду. Для воза швораня ў кузні зробіў Пэнчык Васіль.
ШВЭНДАТЬ Хадзіць без толку. Не швэндайся туда-сюда, іді за хлебом, мо прывазлі.
ШМОЙЛО н. Дрэнна, неахайна апрануты. Да не іді ў село, бы шмойло, штаны хоть змані.
ШМЭРГАЛО н. Той, хто робіць справу неахайна, неакуратна. От шмэргало, як ты косу поклепаў? Вона ж горш тупая стала.
ШОПА ж. Навес, павець. У шопах у цагэльні сыроўку сушылі.
ШОСА ж. Шаша. У Рубле ўжэ кругом шоса, не то, шо ў Ольпэні.
ШУЛЯК м. Драпежная птушка. У мане шуляк курчэня ўхопіў учора. Дурнаваты чалавек. Вон шуляк некі, ніяк до вучобы не здатны.
ШЧОДРОВАТЬ незак. Шчадраваць, хадзіць па дварах у калядныя вечары, віншаваць гаспадароў, спяваючы калядныя песні. Діма Данілов ніколі не шчодроваў, мабіть. Вон кажэ – сором.
ШЧОДРЭЦ м. Каляды. Тепэр то на Шчодрэц грошы давай, а колісь сало давалі, мясо, пірога, зернет екіх.
ШЧОДРЭЧНІК м. Каляднік. До мане шчодрэчнікі ўжэ прыходілі.
ШЫБКА ж. Шыба. У школі тепэр у нашом класі шыбку ўставілі.
78 👁