Старонка 34
◀ / 37 ▶
ЦОЛДА ж. Вялікі кавалак. Юра Надін таку цолду мяса зараз з'еў, коб вы бачылі! ЦУРКА ж. 1. Гульня 2. Драўляная палачка пры гульні ў цуркі. Гралі ў цуркі, да цуркою воко ему выбіло. ЦУРУПАЛОК м. Цурбалак. Змі кія за товарэм, а то ўзяў некого цурупалка. ЦЫМЭС м. Смаката; від ежы (з яўр. мовы). Часта "цымэсам" называюць любую смачную страву. На дне самы цымэс, сама смакота засталаса. ЦЭНТЭР м. Вялікі цяслярскі свярдзёлак. Коб цэнтэр да сталюгу зробіть. ЦЭРКОЎ ж. Царква. Ольпенской цэркві сто з лішнім год. Ч ЧАМПІЁН м. Шампіньён. Шо то ў гэтом году чампіёноў нема? ЧАПЛЯЯ ж. Чапяла. Мамо,я боюс чапляею скоўроду брать, коб не ўпала. ЧОБОТ м. Бот. Гумовые чоботы некудою текуть. ЧОЛОВЕК м. 1. Чалавек. Некі чоловек потягса ў Городок. 2. Муж. Мой чоловек не п'е гарэлку, слава Богу. ЧУМАЙДАН м. Чамадан. Чумайдана сам зробіў, з фанеры. ЧУХРА ж. Неахайная, непрыбраная жанчына. Прышла ў магазін бы чухра ека. ЧУЧА ж. Мяса (у размове з дзецьмі). Вася, на чучу, еш, да будеш бы тато.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 37 ▶