МОРКАЧ м. Баран пасля кастрацыі. От моркача ўнё рогі закручаные.
МОЦЫКЛЕТ м. Матацыкл. З моцыклетом у канаву з'ехаў.
МОЧ ж. Мача. Моч добрэ помогае, ек порэжэш шчо чы ека ваўка.
МОШНА ж. Машонка. Собака бугаю мошну порваў да мусілі рэзать.
МЫЧКА ж. Расчасаная на грэбень і згорнутая ў скрутак жменя льну. А потом гэтые мычкі прадом.
МЭД м. Мёд. Мэд ніколі не портіцца.
МЭСТОМ прысл. Быццам. Я мэстом пішу, нагнуўса, шоб обмануть іх.
МЭТЭР м. Кубічны метр, цэнтнер. С калхоза мэтэр дроў прывазлі да й шчо хоч робі зіму.
Н
НАБІТЬ прысл. Мабыць. Набіть, дошч пойде наноч.
НАВЭРТІСА зак. Намагчыся, моцна захацець. А вон навёрса толькі коня купіть, дый годі.
НАВЭРЭДІТЬ зак. Натрудзіць, намучыць. Ногу больную навэрэдіў, да ноч не спаў, так болела.
НАДЕЖНІЦА ж. Накрыўка з тканіны для дзежкі. Дежка ў вуглу і надежніца на ёй.
НАЛЕІТЬ зак. Падшыць лею, вялікі лапік. Мой Патро сам собе штаны налеіть.
НАЛІСНІК м. Тонкі блін з рэдкага цеста. Нечого ў будні день наліснікі пакті буду, выдумаўса.
80 👁