Старонка 18
◀ / 37 ▶
ЗОЛІТЬ зак. Вымочваць адзенне ў адвары з попелу. Зарэ мыла да стірального порошку не докупісса, то мо зноў золіть будом одежу, шчэ ж не забыліса. ЗЮЗЯ ж. Холад (у размове з дзецьмі). Зюзя на дворэ, Пэтрык. І ІДОЛ м. Ідал (часцей за ўсё выкарыстоўваецца як лаянкавае). Іді спать, ідол ты, шкоднік. ІМАЛЬ (ІМЭЛЬ) ж. Балотная расліна, добры корм жывёлё зімой. Коб пойшоў да імалі нажаў, мо высохла б. ІМПАТ м. Нейкая сіла, дух. Да гром ек ляснуў кала мане, то мане імпатом откінуло на землю, а корова, ек я очомаўся, лежала нежыва. ІРОД м., лаянк. Ірад. От, ірод, от угрыз душу. К КАГАЛО н. Род, племя. У іхнём кагалі ўсе такіе, бы ты не знаеш – зімою снегу не достанеш. КАКА ж. Штосьці бруднае, брыдкае (у размове з дзецьмі). Не чапай, гэто кака, кінь тютю лепш. КАЛІТА ж. Палявая сумка. Каліту леснік носіть, мо там еда ека, мо бумагі. КАЛЮГА ж. Лужына. Унь малы ў калюгу ўпаў. КАПЛІЦА ж. Невялікі царкоўны будынак. У нас была капліца пры Польшчы, туды ўніяты ходілі, а Советы клуба з ее зробілі, наліхо ім.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 37 ▶