ВАРХОВОД м. Від рыбы. Варховодоў ловілі да на жыўца хавалі ў банку з водою. ВАЎКА OłC. Нарыў, загнаенне. У Юры Галаёвого ваўка ўжэ заговілас. ВІД м. Твар. Увэсь відусажы, а вона, смехоўе цэлэ, у магазін прибегла. ВІЛЬГОТА ж. Ільгота. У магазін прыйді, то ўсе кажуть, шо ім вільгота, да ніхто ў очараді не стоіть. ВОЛОКА ж. Валока, абора для лапцей. Волокамі постолы к нозе крутілі. ВОЛОШНЯ МАЖА «Ж. Грань паміж суседнімі палямі, загонамі. Волошин мажа пустовала, гэто граніца. ВОРОТІЛО н. 1. Дэталь кроснаў. На воротіло полотно намотвалі. 2. Непаваротны, маларухомы чалавек. Вон бы воротіло быў, але здоровы бьіў, ек конь. ВОРОЎКА Вяроўка. Ольпенцоў дражнять іншы раз машок-вороўка, бо так говорым. ВОСТОЧНІКлі Чалавек з Усходняй Беларусі альбо з Pacii. Послі войны восточнікоў багато было. ВОШОЛлі 1. Г усіная вош. Вошол на чоловеку не держыцца, бегае, бегае, да ўтекае. 2. зневаж. Нікчэмны чалавек. Вон ек п 'яны, то вошоламі ўсех бзывае, той Рысь. ВУТВА ж. Качка. Семанкового Мішьі вутвы ў Золотцы годуюцца, любота ім. ВУЖЬІШЧЭ н. Кусок вяроўкі. Дрова з воза россыпаліс, добрэ шчо вужышчэ некэ было с собою, да звезаў. ВЫДЁЛВАЦЦА незак. Задавацца. Не выделваецца нехай Коля, зразу хай поступіть
Дадатковыя словы
вўтва
12 👁