Слоўнік каляндарна-абрадавай лексікі Усходняга Палесся (2007). Л. І. Лапіцкая

 ◀  / 67  ▶ 
ПАКРО'ВА ж. Пакро'ва ўжэ сцеле лістом [Навасёлкі Калінк.]. Пакро'ва ў гэты дзень малілася за ўсіх людзей [Бывалькі Лоеўск.]. На Пакро'ву лісце пасыпаецца на землю [Небытаў Хойн.]. На Пакро'ву неможно було чапаць землю [Веляцін Хойн.]. ПОКРО'ВА ж. Покро'ва —ужэ конец восені [Махнавічы Маз.]. Ека Покро'ва, така i зіма [Завайць Нараўл.]. На Покро'ву последня птушка леціць ад нас [Багуцічы Ельск.]. На Покро'ву ідэмо ў цэркоў, стоімо службу [Града Жытк.]. До Покро'вы ўсё трэ звозіць з поля [Ляскавічы Петрык.]. На Покро'ву короў не вугоняюцъ у поле [Маркоўскае Лельч.]. ПОКРО'ВОЧКА ж. Хутко прыдзе Покро'вочка, прынясе платочка i пакрые. [Махнавічы Маз.]. ПОКРО'Ў м. У царкве на Покро'ў отправа була [Замошша Лельч.]. Богослаў - тады Покро'ў [Валаўск Ельск.]. На Покро'ў нічого не робілі, празнувалі ўсе [Вербавічы Нараўл.]. Покро'ў не покрыў землю снегом покрыелістом [Сяменча Жытк.]. * ПАКРАВО' БО'ЖАЙ МА'ЦЕРЫ н. На Пакраво' Бо'жай Ма'церы ідом ў цэркоў i молімса, коб спасціса ад хваробы, злых людзей [Малыя Аўцюкі Калінк.]. ПАЛІКО'П м. Прысвятак народнага календара, які адзначаецца 9 жніўня (27 ліпеня ст. ст.). На Паліко'па не робім, можэ бліскавіца ўдарыць [Балажэвічы Маз.]. Паліко'п бувае ек жыто жнуць [Вялікія Аўцюкі Калінк.]. 3 Паліко'па, кажуць, качанкі у капусце завязваюцца [Прудок Маз.]. На Паліко'па можэ налецецъ дошч з моланкою [Буйнавічы Лельч.]. На Паліко'па нелъга звозіць сено ў гумно, бо можэ спаліць яго моланкай [Буда-Сафіеўка Лельч.]. На Паліко'па не робім, i сено не складаем у копы, можэ спаліць блісканіца [Навасёлкі Петрык.]. Як поскладаеш на Паліко'па сено ў копы, то Палікоп попаліць етыя копы, того ж i зовуць его Паліко'п - не робі ў еты дзень [Рычаў Жытк.]. На Паліко'па можэ моланка ўбіць i чоловека, калі ён на полі робіць [Сярэднія Печы Лельч.]. У нас кажуць: иХто на Паліко'па працуе, тому не шанцуе" [Казловічы Калінк.]. ПАЛЫ'Н м. Расліна з характэрным пахам i смакам як атрыбут купальскага абрадавага комплекса, надзеленая аберагальнай сілай. У купальную ноч дзеўкі клалі пад паху палы'н, шоб ведзъмы не завелі ў лес [Махнавічы Маз.]. У нас на Купало пуд дзверы ў хлеве клалі палы'н, коб ведзъмы не пробраліса [Маркоўскае Лельч.]. ПА'ПАР АЦЬ-КВЕ'ТКА, ЖО'ЎТА КВЕ'ТКА. Кветка папараці, якая паводле купальскага павер'я расцвітае апоўначы раз у год, на Купалле, i надзяляецца магічнай сілай. ПА'ПАР АЦЬ-КВЕ'ТКА. Папараць-кве'тку шукаюцъ у купальную ноч [Слабада Маз.]. Хто ўбачыць папараць-кве'тку, той усё будзе бачыць, i клад пуд землёй убачыцъ [Хамічы-2 Калінк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

божай, жоўта, кветку, мацеры, паверя, пакрова, пакрову, палын, палікопа, покрова, покровочка, покрову, покровы, покроў
2 👁
 ◀  / 67  ▶