Галоўным атрибутам свята з'яўляецца ёлка як сімвал урадлівасці, жыцця, здароўя. Но'вы Год усегда празнуем [Прудок Маз.]. На Но'вы Год буваюцъ морозы [Махнавічы Маз.]. Той Но'вы Год буу з дошчом i снегом [Буйнавічы Лельч.]. Кажуцъ, ек стрэнеш Но'вы Год, так i прожывеш его [Завайць Нараўл.]. Пуд Но'вы Год дзеучаты ворожацъ, кажуцъ, у сё споўняецца [Камаровічы Петрык.]. НУПРЭ'Й гл. АНАПРЭ'Й. О ОБРЭКНУ'ЦЦА зак. Пайсці памаліцца аб здароўі i занесці штонебудзь у храм на Раство. Говорылі мне, як донъка булела: «Сходзі на Рожджэство ў Петрыкоў, обрэкні'са, штоб Бог даў здороўе, штоб вона жыла». Я ходзіла, рушнікі носіла i грошы клала [Вялікія Сялюцічы Петрык.]. ОБЫ'ДЗЕННІК м. Ручнік, які быў вытканы жанчынамі на працягу дня i ночы i меў магічную сілу. Казалі, калі обы'дзеннік повісіць на абразе светой Параскі, то трэ выцерці вочы, загоіць хворые вочы [Вятчын Жыт.]. ОДПРА'ВА гл. АДПРА'ВА. ОЛЕКСЕ'Й гл. АЛЖСЕ'Й. ОНАПРЭ'Й гл. АНАПРЭ'Й. ОНДРЭ'Й гл. АНДРЭ'Й. ОРЭ'Х м. Галінкі дрэва, якое надзяляецца магічнымі ўласцівасцямі: прыносіць удачу; галінкамі арэха адганяюць нячыстую сілу, ведзьмаў, змей. Хто сховае галінку орэ'ха з цветком, той знойдзе клад пад землёю ў купалаву ноч [Валаўск Ельск.]. ОЎДО'КІ гл. АЎДО' KI. ОЎДО'ЦЦЯ гл. АЎДО'КІ. П ПАЖА'РЫШЧА гл. КУПА'ЛЬНАЕ ВОТШШЧА. ПАКРО'ВА гл. ПАКРО'Ў. ПАКРАВО' БО'ЖАЙ МА'ЦЕРЫ гл. ПАКРО'Ў. ПАКРО'Ў, ПАКРО'ВА, ПОКРО'ВОЧКА, ПОКРО'ВА, ПОКРО'Ў; ПАКРАВО' БО'ЖАЙ МА'ЦЕРЫ. Земляробчае свята народнага календара, якое адзначаецца 14 кастрычніка (1 кастрычніка ст. ст.); свята заканчэння палявых работ. ПАКРО'Ў м. Пакро'ў зовецца таму, што Дзева Марыя пакрывае ўсіх людзей сваёй накідкою [Загорыны Маз.]. На Пакро'ў людзі ў цэркоў ішлі, моліліса [Тэльман Браг.]. Пакро'ў, кажуцъ, пакрые людзей ад грахоў [Вубалаць Калінк
Дадатковыя словы
адправа, алжсей, анапрэй, андрэй, аўдокі, божай, зяўляецца, купальнае, мацеры, новы, нупрэй, обрэкнуцца, обрэкніса, обыдзеннік, одправа, олексей, онапрэй, ондрэй, орэх, орэха, оўдокі, оўдоцця, пажарышча, пакрова, пакроў, покрова, покровочка, покроў
1 👁