Старонка 58
◀ / 73 ▶
УНДЗЕКА (ундзека), часц. Вунь там. Ундзека хтось сюды бежыць. Дзёрн. УНЕКА (унека), часц. Вунь. Унека побеглі твое парасята. Ляск. УНЬ (унь), часц. Вунь. Унь і дарога з лесу йдзе. Зар. УНЁ (унё), часц. Няўжо. Унё тамака хтось е. Дзёрн. У ОБЛІПКУ (у обліпку), прысл. Аб сабе, вельмі шчыльна. Плацье ты собе пошыла ў обліпку. Астраж. УПАДАЦЬ (упадаць), -ю-,-еш-, незак.трыв. Дагаджаць каму- небудзь. А Лісавета так упадае перад зяцем, так упадае. Кам. УТОК (уток), м. ужыв. толькі ў адзін. Ніткі для ткацтва. Прынесі верацяно на уток. Зар. УЦІРАННІК (уціраннік), м. Ручнік. Рукі вуцер і повесь уціраннік. Хвойн. УЦІРАЧ (уцірач), м. Ручнік з даматканага палатна. Павесіла уцірач, кеб рукі уціралі. Карч. Х ХАБОЖА (хабожа), ж., ужыв. толькі ў адзін. Рыбалоўная прылада. У ету хабожу попало вельмо много плоток. Пухав. ХАЛЕПА (халепа), ж., ужыв. толькі ў адзін. Снег з дажджом. Така халепа на дворэ, шчо вуйці нельга. Лісн. ХАМЕЗА (хамеза), ж., ужыв. толькі ў адзін. Нізкарослы хмызняк: бярэзнік, алешнік, дубняк і іншыя. По етой хамезе погубіў увесь тавар, а цепер шукаць прыдзецца. Астраж. ХВІЗОК (хвізок), м. Сцёбка, прыбудова пры хляве. Поставілі хвізок коло хлева. У хвізку картопля е. Пагост. ХВІРАНКА (хвіранка), ж. Занавеска на акне, пераважна цюлевая. Вельмі хвіранкі хорошэнные ў Аўдоцці на вокнах. Скрыг. ХВОЙКА (хвойка), ж. Хвошч. Хвойкой гладышкі помула. Пагост. ХЕБЕ (хебе), пыт.часціца. Хіба. Хебе ты не чытаў ету кніжку. Санюк. ХЕРМА (херма), ж. Ферма. Ужэ другі год раблю на хермі. Карав. ХІБЕТ (хібет), м., ужыв. толькі ў адзін. Спрыт. От до работы ўсякой хібету ў Маланкі хапае. Верб.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 73 ▶