ТОПЛЯК (топляк), м. Патанулае бервяно. Вуцегнуў топляк з воды. Лісн.
ТОЎКАНІЦА (тоўканіца), ж. Ступа. Занесі тоўкач і тоўканіцу. Ляск.
ТРАМЦЕЦЬ (трамцець), -у-, -іш-, незак. трыв. Трэсціся. Трамцела ўсю дарогу, пакуль прыехала. Скалодз.
ТРАПКАЧ (трапкач), м. Кавалак палатнянай тканіны. Вазьмі трапкач і пастаў гаршчок на прыпечак. Паташ.
ТРАЯН (траян), м. Вялікія трохрожныя драўляныя вілы для вяршэння стагоў. Возьмі траян да подай сено на вершок. Конкав.
ТЭБЕЛЬ (тэбель), м. Вялікі свердзел. Було ў мене два тэбелі, а цепер нема, хтосьці ўзяў. Смят.
ТУТАКА (тутака), прысл. Тут. Аставайса тутака і нікуды не йдзі. Васьк.
ТУРКАЦЬ (туркаць), -ю-, -еш-, незак. трыв. Крычаць. Ты не туркай мне пуд вухо, я не глухая. Чырвонабяр.
ТЫЧНЯК (тычняк), м., ужыв. толькі ў адзін. Плот, частакол. Тычняк за городом поломаўса. Смят.
У
УБІРАНКА (убіранка), ж. Даматканая просцілка. Вуткала собе таку хорошэнну ўбіранку. Конкав.
УГЕ (уге), прысл. Ужо. Уге прыцёгса, мо дома поседзіш. Курыц.
УДОНІЦЬ (удоніць), -ю-, -іш-, зак. трыв. Утварыць штонебудзь непрыемнае. Ну й удонілі бабу свайму брыгадзіру, шчо не мог больш на вочы показацца ім. Малец.
УЖЭБО (ужэбо), часц. Няўжо. Ужэбо нема Івана тут? Ляск.
УКЕЎЗАЦЬ (укеўзаць), -ю-, -еш-, зак. трыв. Забрудзіць. Скінь плацце, а то ўкеўзаеш на вуліцы. Санюк.
УКРОЎКІ (укроўкі), ужыв. толькі ў множн. Адрэзкі з тканіны. Нарэзала столькі ўкровак, пакуль сашыла плацце. Вял. Аўц.
УКРУЦІЦЦА (укруціцца), -у-, -іш-, зак. трыв. Загарнуць, завязаць моцна. Укруціса ў канаплянку да йдзі ў школу. Скалодз.
УНАРАВІЦЦА (унаравіцца), -ю-, -іш-, зак. трыв. Упадобаць. Унаравілась карова ў Лісавецін гарод, то кожны раз туды заходзіць. Зар.
81 👁