ЗАЯДА (заяда), ж., ужыв. толькі ў адзін. Чалавек, які любіць спрачацца, уступаць у спрэчку ці бойку. Наш бацько буў такі заяда ек вуп'е. Астраж.
ЗБАЁДАЛІ (збаёдалі), -ю-,-еш-, зак.трыв. Згубілі. Ужэ збаёдалі дзеці дзета малаток. Юркав.
ЗДЫРДЗІЦЦА (здырдзіцца), -у-, -іш-, зак.трыв. Памерці. Сусед не стары, а хутка здырдзіўся от гарэлкі. Карч.
ЗЕЛЛЕ (зелле), н., ужыв. толькі ў адзін. Зарос гарод зеллем. Верб.
ЗЕЛЕЗНЯК (зелезняк), м. Рыдлёўка, лапата. Возьмі зелезняк да йдзі картоплю копаць. Асав.
ЗЕБРЫ (зебры), ужыв. толькі ў множн. Зубы (грубав.) Дай ему ў зебры, штоб не выскаляўся. Карч.
ЗЭМБЕЛЬ (зэмбель), м., ужыв. толькі ў адзін. Кошык для ягад. Моя Ніна набрала цэлы зэмбель буякоў. Зім. Буда.
ЗІМКА (зімка), ж. Зімняя шапка-вушанка. Купляй зарэ зімку, а то пазней не найдзеш. Смят.
ЗЛАПАЦЬ (злапаць), -ю-,-еш-, зак.трыв. Злавіць. Куру свіння злапала, ледзь отобралі от ее. Зім. Буда.
ЗЛІВОК (злівок), м. Гладыш з малаком. Свежэ молоко ў зліўку — возьмі да еж. Малеш.
ЗЛОСНІК (злоснік), м., ужыв. толькі ў адзін. Від пустазелля, дзікі маркоўнік. Злоснік росце на загонох, разорох. Буда-Сяф.
ЗЛЫГІЧ (злыгіч), м., ужыв.толькі ў адзін. Кавалак вяроўкі, якой раней злыгалі валы. Валоў цяпер немашака, і злыгіч валяецца ў павеці. Спяр.
ЗМАТЛАШЫЦЬ (зматлашыць), -у-,-ыш-, зак. трыв. Моцна пабіць. Нашага суседа Івана так зматлашылі п'янага ў клубі, што ледзь ногі прыцёг дадому. Карч.
ЗНІКУЛЬ (знікуль), прысл. Аднекуль. Знікуль жонку собе Петро прывёз і нікому не кажэ. Астраж.
ЗНІМАЦЦА (знімацца), -ю-, -еш-, незак.трыв. Фотаграфавацца. Учоры му зняліся ўсёй сям'ёй. Зар.
ЗУБУ (зубу), ужыв.толькі ў множн. Каронкі для ручнікоў. Вувесіла суседка ручнікі, так такіе красівуе зубу. Тонеж.
ЗУБЛЕНКА (зубленка), ж. 1. Папяроса з табаку-самасаду. Цэлы дзень не вуймае з роту зубленку. Мікул. 2. Запаленая парахня. Патушы зубленку, хай не гарыць. Загал.
79 👁