Старонка 6
◀ / 157 ▶
г/ Лексічнае значэнне батанічных тэрмінаў звычайна тлумачыцца шляхам падбору літаратурных адпаведнікаў /плюшнік – аер, бобоўнік – капытнік, соўнях – сланечнік, лепеха – плывунец, зайчыкоў шчавер – кісліца, дзерэўянка – святаяннік, качалка – рагоз/. У асобных выпадках тлумачэнне такіх тэрмінаў абмежавана з-за адсутнасці патрэбнай інфармацыі тым, што ў ілюстрацыйнай частцы слоўніка або ў той яго частцы, дзе падаецца лексічнае значэнне слова, адзначаны толькі некаторыя выяўленыя прыкметы адпаведных дрэў ці травяністых раслін, напрыклад: ЦІПЕЦ м. Кусцістая нярэзкая трава. От вукосіў ціпец чысто. Той его добрэ вукосе, хто ўмее строіць косу. Ліпляны. СТОНОЎНІК м. Травяністая расліна. У стоноўніку кругом лістка зубчыкі, росце по порослях. Его параць і п'юць от жывота. Ліпляны. д/ Кантэкстуальныя, фразеалагічныя значэнні пададзены ў слоўніку побач з іншымі значэннямі мясцовага слова; выразы, у якіх рэалізуюцца кантэкстуальныя значэнні, падкрэслены, напрыклад: КОЗЛЫ мн. 1. Сталюга. Пустаўлім козлы да рэжэм полено удвох. Тонеж. 2. Расці з раздваеннем стаяка на вялікія сукі. Ета сосна пуйшла на козлы. Тонеж. 3. Раздвоены стаяк. На козлох помешчаецца лежак боком. Маркоўскае. е/ Тэксты, цытаты з мовы жыхароў Лельчыцкага раёна запісаны спрошчанай транскрыпцыяй, у якой выкарыстаны сродкі беларускай графікі. Гэтыя сродкі дазволілі адлюстраваць фанетычныя асаблівасці лельчыцкіх гаворак: оканне /рогач – дышаль у возе для валоў, рогожа – рагоз/; лабіялізацыю галоснага гука «ы» /вугледка – люстэрка, вуворот – выварацень/; ужыванне ўказальна-асабовага займенніка 3-яй асобы з прыстаўным «в» /вон – ён/; спалучэнне «губны + л» у 1-ай асобе адзіночнага ліку і 3-яй асобе множнага ліку дзеясловаў другога спражэння з асновай на губны /кормлю – кормляць, сплю – спляць/ і інш. ж/ У транскрыбіраваным запісе мясцовых матэрыялаў мяккасць зычных абазначана знакам «ь» у сярэдзіне слова перад цвёрдым зычным /бульбашка – бурбалка, бусько – бусел/ і на канцы слова /горбыль – аполак, лапоцень – свердзел/; пазіцыйная мяккасць зычных не адзначана /краснюк – падасінавік, есцека – ёсць/. Прызначаецца слоўнік як даведнік па дыялектнай лексіцы ўсходнепалескіх гаворак беларускай мовы для даследчыкаў-лінгвістаў, выкладчыкаў-філолагаў, студэнтаў філалагічных факультэтаў, настаўнікаў і ўсіх тых, хто цікавіцца скарбамі жывой народнай мовы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
109 👁
◀ / 157 ▶