У якасці такіх крыніц выбраны "Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы" (1996, пад рэдакцыяй М.Р. Судніка і М.Н. КрыўКо), "Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў" ([1981-1993] 2004), "фразеалагічны слоўнік беларускай мовы " (1993) І.Я. Лепешава, "Слоўнік беларускіх прыказак" ([1996] 2002) І.Я. Лепешава і М.А. Якалцэвіч і слоўнік "Крынічнае слова: беларускія прыказкі і прымаўкі" (1987) І.Р. ІІІкрабы і Р.В. Шкрабы (гл. спіс "Лексікаграфічныя крыніцы"). Лексікаграфічная даведка змяшчаецца пасля ілюстрацыйнага матэрыялу. Адпаведнікі у рускай мове Усе крылатыя афарызмы параўноўваюцца з эквівалентнымі адзінкамі з рускай мовы. Гэта абумоўпена тым, што многія крылатыя афарызмы з іншамоўных (акрамя рускамоўных) крыніц трапілі ў беларускую мову не прама, а з рускай мовы, дзе яны шырока ўжываюцца. Тыя ж крылатыя афарызмы, якія трапілі ў беларускую мову з рускамоўных фальклорных і літаратурных крыніц, ужываюцца ў ёй у іншай, чым у рускай мове, форме. Рускамоўныя эквіваленты падаюцца паводле такіх аўтарытэтных лексікаграфічцых крыніц крылатых выразаў рускай мовы, як зборнік "Крылатые слова" (4-е выд., дап., 1987) М.С. Ашукіна і М.Р. Ашукінай, "Большой словарь крылатых слов русского языка" (2000) В.П. Беркава, В.М. Макіенкі і С.Р. Шулежковай, а таксама "Словарь современных цитат" (1997) К.В. Душэнкі (гл. спіс "Лексікаграфічныя крыніцы"). 3 практычнага пункту погляду рускамоўныя адпаведнікі палегчаць карыстанне слоўнікам тым, хто вывучае беларускую мову як другую ва ўмовах беларуска-рускага двухмоўя, а таксама тым, хто ведае рускую мову і жадае вывучыць беларускую мову як замежную
8 👁