Брэн – Гора пераможаным (Вэ вікціс)
Бузенбаўм, Герман – Мэта апраўдвае сродкі
Булгакаў М.А. – Рукапісы не гараць
Бэкан, Роджэр – Платон мне сябра (мой сябар), а (але) ісціна даражэйшая
Бэкан, Фрэнсіс – Веды – сіла; Калі гара не ідзе да Магамета, то Магамет ідзе да гары
Бюхнер, Георг – Мір халупам, вайна палацам!
Бялінскі Я.Л. – Не старэюць душой ветэраны
Вайнер А.А. – Месца сустрэчы змяніць (перамяніць) нельга
Вайнер Г.А. – Месца сустрэчы змяніць (перамяніць) нельга
Ванбру, Джон – <Добра> смяецца той, хто смяецца апошні (апошнім)
Вега, Лопэ дэ (Вега Карп'ё, Лопэ Фелікс дэ) – І сцены маюць вушы або І ў сцен ёсць вушы
Веспасіян, Ціт Флавій – Грошы не пахнуць (Нон олет пэкуніа або Пэкуніа нон олет)
Вяргілій Марон, Публій – Бойся данайцаў <, што дарункі прыносяць> або Бойся данайцаў <, што дары свае дораць>
Гаварухін С.С. – Месца сустрэчы змяніць (перамяніць) нельга
Гамер – Бойся данайцаў <, што дарункі прыносяць> або Бойся данайцаў <, што дары свае дораць>; Голас народа – голас божы (Вокс популі – вокс дэі); <І> дым Айчыны нам салодкі і прыемны; Што дазволена Юпітэру, тое не дазволена быку
Гарацый, Флак Квінт – Ёсць мера рэчаў (ў рэчах, усіх рэчаў; Лаві момант (Карпэ дыем)
Геракліт Эфескі – Два разы (двойчы) не ўвайсці ў адну <і тую> раку або Двойчы ў адну <і тую ж> раку ўвайсці нельга (немагчыма) або Нельга (немагчыма) два разы (двойчы) ўвайсці ў адну <і тую> раку; <Усё цячэ,> усё змяняецца (мяняецца) або Усё цячэ і змяняецца (мяняецца)
Герберт, Джорж – Шлях у пекла высланы добрымі намерамі
Гесіод – Голас народа – голас божы (Вокс популі – вокс дэі)
Гётэ, Іаган Вольфганг – Архітэктура – <гэта> застылая музыка
Гіпакрат – Жыццё кароткае <, мастацтва – вечнае> (<Арс лонга,> віта брэвіс або Віта брэвіс <, арс лонга>)
Гобс, Томас – Мэта апраўдвае сродкі
Гогаль М.В. – Маркотна <жыць> на гэтым свеце, панове (Скучно <жить> на этом свете, господа)
Гойя, Франсіска Хасэ дэ – Сон розуму нараджае пачвар
74 👁