Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
БЫЦЦЫМ, прысл. Быццам, як бы. Усё прашло быццым у ва сьне. Дубеец Касцюк. Пыгадзі-ка, я прайду, быццым міма іду, i гляну, што ён там дзелыіць. Арцёмаўка Miласл. Надзеў Антось новую кашулю, дык быццам i прыгож стаў. Малюшын Краснап. БЫЦЯН, -a, м. Бацян, бусел. Глядзі, ўжо быцян прьіляцеў, гняздо віць будзіць. Касцюковічы. БЫЧОК, -чка, м. 1. Бычок. Бычка-трыцячка сабе купіў. Зарубец Крыч. 2. Недакурак. Дай мне бычок дакурыць. Хвёдараўка Краснап. БЫЧЭНІЦЦА, дзеясл. Упірацца. H i бычэнься ты, туварыш, ідзі, калі клічуць. Хвёдараўка Краснап. БЬІШКА, -i, ж. Галава. Дурная ў яго бышка, мала ён чаго пынімаіць. Арцёмаўка Міласл. БЫЯВЫЙ, прым. Бойкі, кемлівы. Во быявэй хлопіц: нідзе ні прыпадзе i сябе ў абіду ні дасьць. Арцсмаўка Міласл. Гыраська хлопіц быявэй: куды хочыш пашлі, усюдых справіцца. Краснаполле. БЬІЯЗЬШВА, прысл. Баязліва [пужліва]. Чаго ты так ніряйіыцільна i быязьліва ідзеш у хату, ступай скарэй. Слаўнае Мсцісл. БЫЯЗЬЛГВЫЙ, прым. Баязлівы, пужлівы. Етый сыбачка быязьлівый дужа, пыкажы яму толькі палку, дык ён схуваіцца. Арцёмаўка Міласл. БЫЯЗНА, прысл. Страшна [боязна]. Яно пы лясу хадзіць ноччу троху быязна, яшчэ воўк ці плахей чылавек пыпадзецца. Арцёмаўка Міласл. БЫЯРЯ, н. зборн. Баяры — сват i другія дзейныя асобы на вяселлі з боку жаніха. Абнясі, татухна, двор рякою, || H i пусьці, татухна, быярыў на двор — j| Будуць цябе, татухна, выіваць, выіваць, |j A ŭ мяне ат цябе атбіраць. 3 вясельн. песні. Меншая Багацькаўка Мсцісл. БЫЯЦЦА, дзеясл. Баяцца. Чаго табе яго быяцца, ён жа цябе ня зьесьць. Слаўнае Мсцісл. Ідзі, ня бойсь, мы будзім табе атгукацца. Пірагова Мсцісл. БЭБУХІ, мн. л. Унутранасці [трыбухі]. Я к кінуў яго вобземлю, дык yci бэбухі атсадзіў. Хвёдараўка Краснап. БЭЖ, -y, м. бат. Жасмін, язьмін. Ласадзіце вы куст бэжу, ён ладна пахніць. Буліна Клім. БЭЗ, -y, м. бат. Бэз. Бэз зацьвіў. Пайдзём нылымаім бэзу. Хвёдараўка Краснап. Тры гады толькі, як пысадзіў я геты куст бэзу, a сёліта ўжэ зацьвіў. Добрае Мсцісл. БЭЙБУС, -a, м. Байбус. Такій бэйбус, a зь дзіцёнкым зьвізаўсь, абіднік. Высокі Бор Краснап. БЭЛЬКА, -i, ж. Бэлька. Вось гэта ладныя бервяно на бэльку. Добрае Мсцісл. БЭНЦ, выкл. Бах, трах. Той нешта яму скызаў, a гэсты — бэнц яму na мордзі. Maластоўка Краснап. БЭНЬСЬ, -я, м. Народжаны да замужства дзеўкаю [i балавень]. Етый дзіцёнык яе бэньсь, іна яго яшчэ ў дзеўках радзіла. Apцёмаўка Міласл. ✓ БЯГУЧЫЙ, прым. Бягучы. У рэчцы выда бягучыя. Касцюковічы. Етый ручаёк бягучый, у ім чыстыя выда. Арцёмаўка Міласл. БЯДА, -ы, ж. 1. Бяда, няшчасце, гора. Ты мяне зь бяды вызвыліў. Пірагова Мсцісл. Бяда ня ідзець адна. Ушакі Крыч. 2. Двуколка, лёгкі возік. Паехылі к бацьку нейкія ўдваіх ны бядзе ны мыладым жэрабцы. Пірагова Мсцісл. БЯДАК, -a, м [Бядак], бедны чалавек. Як пыгляджу я ны цябе, дык ты вялікі бядак стаў: нічога ў цябе німа. Добрае Мсцісл. БЯДОВЫЙ, прым. Бядовы, смелы. Бядовы чылавек — нікому ня спусьціць. Бядовыя баба, пупыдаіць Максіму 'д яе. Палуж Краснап. БЯДОТА, -ы, ж. Бядота, беднасць. H y ŭ бядота ў іх, нат есьці німа чаго. Пушкова Касцюк. БЯЖКОМ, прысл. Бегам, хутка, скора. Бяжы бяжком, дагоніш. Хвёдараўка Краснап. БЯЗ, прыназ. Без. Бяз етыга не абойдзесься, як нады, так нады. Меншая Багацькаўка Мсцісл. БЯЗБОЖНІК, -a, м. Бязбожнік. УЯнкі сын нейкі бязбожнік. Чыгрынаўка Расняй. БЯЗГЛУЗЬДЗІЦА, -ы, ж. Бязглуздзіца, бесталач, тое, што робіцца без толку. Паміж імі вечныя бязглузьдзіца — тэй сабе робіць, а тэй сабе, ніякыга толку ў іхнім жыцьці. Добрае Мсцісл. БЯЗГОДУШКА, -i, ж. Бяздолле, няшчасце. Бязгодушка мыя, куды ні пывярнусь, нідзе мне ўдачы німа, ні ў чым мне ня йдзець. Арцёмаўка Міласл. БЯЗДОЛЬЛЯ, -я, н. Бяздолле. Ны маё бяздольля i пятух ні пяець, i гусак ні крічыць. Прымаўка. Большая Багацькаўка Мсцісл. БЯЗДОЛЬНІК, -a, м. Бяздольнік, чалавек, што не мае долі, шчасця. Мой сын бяздольнік: выцігнуў жэріб'я іці ны вайну. Слаўнае Мсцісл. БЯЗДОЛЬНЫЙ, прым. Бяздольны, няшчасны, чалавек без долі. Бяздольный ён відна — yea ўсіх жыта зырадзіла, a ў яго прыпала. Арцёмаўка Міласл. БЯЗДОМНЫИ, прым. Бяздомны. Прапіўсь i цігаіцца з сіла ў сяло, ік бяздомный быдзяга. Высокі Бор Краснап. БЯЗДОНЬНЯ, -я, н. Бяздонне, непамерная глыбіня. A пыд намі ўнізе было такоя бяздоньня, аж гылыва кругом ішла, гледзючы ў яго. Ушакі Чэрык. Наша возіра ныстыяшчыя бяздоньня, век дна ні дыстанеш. Слаўнае Мсцісл. Прываліўсь у некыя бяздоньня. Хвёдараўка Краснап. БЯЗДУМНА, прысл. [Бяздумна], не падумаўшы. Я нейк бяздумна зьдзелыў ета. Высокі Бор Краснап. БЯЗЖЬІЛІЦЦА, дзеясл. Абяссіліцца, знясіліцца. Зусім бязжыліўсь i пуваліўсь на землю. Бяседавічы Хоцім. БЯЗЖЬІУНЫЙ, прым. Нежыццёвы, вялы. Бяз дожджу ячмень стаў бязжыўны. Пушкова Касцюк. БЯЗЗЫГАННЫЙ, прым. Беззаганны, без ніякай заганы. Конь бяззыганны i сто
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жэрібя
12 👁
 ◀  / 512  ▶