Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
іць тую цану, што ён аддаў зы яго. Добрае Мсцісл. БЯЗЗЫСКНА, прысл. Беззваротна. Даў я яму пяцёрку бяззыскна, а ён яійчэ ніздаволін. Добрае Мсцісл. БЯЗКР1УДНА, прысл. Няўразна, безуразна [без крыўды]. Бязкріўдна зь ім абышоўсь: зыплаціў зы работу правілна. Высокі Бор Краснап. БЯЗМЫСЬЛІНА, прысл. Несвядома. Нада прасьціць хлапцу правіннысьць: ён бязмысьліна ета зьдзелыў. Маластоўка Краснап. БЯЗРУПЫТЛ IBA, прысл. Бесклапотна. Я i сам ні прыдумаю, як можна так жыць бязрупытліва — ні аб чым ён ні клыпаціцца. Добрае Мсцісл. БЯЗРУПЫТНА, прысл. Бесклапотна. Бязрупытна жыць нельга. Пушкова Касцюк. БЯЗСУМНЫЙ, прым. Вясёлы. Іна нейкыя бязсумныя, ні npa што ні бядуіць. Вечна сьмяецца, бяссумный чылавек. Высокі Бор Краснап. БЯЗУМІНКА, -i, ж. Тонкая дошка, менш цалі. Сяньні нарэзылі бязумінкі. Хвёдараўка Краснап. БЯЗУМОУНА, прысл. Безумоўна, без Hiякай умовы. Бязумоўна, ён сыгласіўся ca мною. Добрае Мсцісл. БЯЗУСТАНЬНЯ, прысл. Нястомна. Я сяньня бязустаньня цэлы дзень работыў. Добрае Мсцісл. БЯЗЬВЕСНЫСЫДЬ, -i, н. Бязвеснасць, невядомасць. Мой сын з вайны прыпыдае недзе ў бязвеснысьці. Пячоры Касцюк. БЯЗЬВЁЧЧА, -a, н. Бязвечча, калецтва. Нідаўна адзін хлопчык ны саломіну выкылыў сабе вока, a цяперь цярьпі такоя бязьвечча ўсё жыцьцё. Слаўнае Мсцісл. БЯЗЬВЁЧЫЦЬ, дзеясл. Абязвечыць, акалечыць. Ты так б'еш сваіх дзяцей, што можаш іх 'бязьвечыць. Слаўнае Мсцісл. БЯЗЬДЗЁЛЬЛЯ, -я, н. Бяздзелле, адсутнасць работы. Не найду я пы сабе работы, а ад бязъдзелъля дужа тошна. Слаўнае Мсцісл. БЯЗЬДЗЁЛЬНЫИ, прым. Безработны. У нас тут ёсьць адзін бязьдзельный — паспрабуй, можа i наймецца, пыгывары зь ім. Пірагова Мсцісл. БЯЗЬЛЁЦЦЕ, -я, н. Ліхалецце, неўраджайны год. Мінулы год можна наЗваць бязьлецьцем. Касцюковічы. БЯЗЬЛЮДЗДЗЯ, -я, н. 1. Бязлюддзе. Скушна жыць ны хутурах; бязьлюдздзя кругом, чылавека ў вочы ня ўвідзіш. Арцёмаўка Міласл. 2. Нікчэмны чалавек. H i чылавек ён, а бязьлюдздзя нейкыя. Хвёдараўка Краснап. БЯЗЬМЁН, -а, м. Бязмен. У нас вясоў німа, мы ны бязьмен зьвешыім: ён пыднімаіць да пуда. Арцёмаўка Краснап. БЯЛЁЙКІ, -аў, мн. л. Кроены для кужалю, для тонкага палатна. Бялёйкі пыставіла — буду ткаць. Хвёдараўка Краснап. БЯЛГЗНА, -ы, ж. Бялізна. Сёньня бялізну нада мыць. Тур'е Чэрык. БЯЛЩЬ, дзеясл. Бяліць, рабіць белым. Вьіткылі, а цяперь бяліць будзім. Чыгрынаўка Раснян. Сястрын жывот баліць, што некыму пылацён бяліць. Меншая Багацькаўка Мсцісл. БЯЛЬЛ ё, -я, н. Бялізна. Ізьдзелый атвару, бяльлё мыць нада. Татаршчына Мсцісл. Убяры аттуль бяльлё, ато куры абгажывыюць. Пірагова Мсцісл. БЯЛЮГ, -а, м. Бяляк, заяц белы. Бялюг пабег. Бялюг дарогу перабег, будзе нішчасьця. Хвёдараўка Краснап. БЯНТЭЖЫЦЬ, дзеясл. Бянтэжыць, збіваць з панталыку, дурыць. Дос табе яго бянтэжыць, ён i так зьбянтэжыный. Большая Дуброва Мсцісл. БЯРВЁНЬНЯ, -я, н. зборн. Бярвенне. Трэба абчысаць бярвеньня, каб ня струхлелі за лета. Клімавічы. Каб не абсыпалась зімля ат сьцен погріба, яго аптынкывалі тонкім бярвеньнем. Сохана Мсцісл. БЯРЁЗА, -ы, ж. Бяроза. Л і дарогі расьцець бярёза. Чыгрынаўка Раснян. Пыд бярёзый расьцець абабык. Хвёдараўка Краснап. Зы гарою бярёза вецьця гнець, || Там наша Мыланка вянкі ўець. 3 нар. песні, М. Г. 8. БЯРЁЗУВІК, -а, м. Бярозавы сок. Паедзім у лес зьліваць бярёзувік, у мяне там дваццаць бярёз падсечына. Бяседавічы Хоцім. Вясною нада бярёзу падсеч, ды падставіць судно ны бярёзывік, ды квасу зьдзелыць зь яго, ато капусты скора ня будзіць ужу. Арцёмаўка Міласл. БЯРЁМА, -а, н. Бярэмя. Ныбраў дроў цэлае бярема. Вазьмі дзіцёнка ны бярема. Дубеец Касцюк. БЯРЁСТА, -ы, ж. Бяроста, бярозавая кара. Нарьві ад бярёзывый палкі там бярёсты, ёю хырашо печку пыдтаплівыць, лучшы лучыны гарыць. Арцёмаўка Міласл. Вазьмі бярёзывую палку ды ныдзярі бярёсты. Слаўнае Мсцісл. БЯРЖУН, -а, м. Вьісокі чалавек. Увыйшоў у хату бяржун некій — гылыва чуць ні да столі. Хвёдараўка Краснап. БЯРНО, -а, н. Бервяно. Прівёз тоўстыя бярно зь лесу. Вародзькава Крыч. Ета бярно ны пыдваліну гадзіцца. Чыгрынаўка Раснян. БЯРОЗА, -ы, ж. бат. Бяроза. Прыгожыя дзерыва бяроза; белыя, кучуравыя, раскідзістыя. Пірагова Мсцісл. Глядзі, якей мыладзенькі абабык лі бярозы. Сохана Мсцісл. БЯРОЗАВІК, -у, м. Бярозавы сок. Будзім вясною атпівацца бярозавіку. Пірагова Мсцісл. БЯРОЗКА, -i, ж. 1. бат. Бярозка, трава павіліка, уюнок, павой. Бярозка — ета такія красычкі, якія сьцелюцца пы зямлі, яны буваюць белыя i розавыя. Пірагова Мсцісл. Бярозка ўецца пы ячменю. Хвёдараўка Краснап. 2. Памянш. ад бяроза. Бярозка стаіць абвінутыя ў сьнег, што дзіцёнык у тулуп. Пірагова Мсцісл. Абапал дарогі растуць бярозкі. Смолькаўская Буда Бялынкав. ✓ БЯРЭЗБНІК, -у, м. Бярэзнік, беразняк, бярозавы лес. У нашым бярэзьніку сёліта многа абабык. Пірагова Мсцісл. БЯРЭМА, -а, н. Бярэмя, ноша ў абхват рукамі. Прінясі бярэма дроў. Касцюковічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

беш, туре
11 👁
 ◀  / 512  ▶