Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
БЫЖАВОЛЬЛЯ, -я, ж. Бажаволле, непамернае жаданне. Быжавольля ў цябе ніпамерныя. Горкі Красная. БЫЖАНЬНЯ, -я, н. Жаданне. У мяне сяньні ё быжанъня выпіць сотку, мо йно вісялей будзіць. Высокі Бор Красная. БЫЖАНЫЙ, прым. Жаданы. Быжаныга ні дыждацца, наверна, ні прідзіць. Б. Хутары Красная. БЫЖАЦЬ, дзеясл. Хацець, жадаць. Чаго табе, дзеткі, даць, чаго ты быжаіш? Юшкавічы Раснян. На ж табе, сьвякроўка, пылуношный вады! || Hi вадзіцы быжала — цябе з сьвету збыўляла. 3 нар. песні. Большая Багацькаўка Мсцісл. БЫЗАР, -у, м. Базар. Ігрушы заутра ны бызар пывязём. Пірагова Мсцісл. БЬІЙСТРЫЙ, прым. Быстры. Тут выда быйстрыя, купацца нільзя. Янаўка Мсцісл. БЫЙСТРЫЯВОДКА, ж. Спірт. Kyni ў аптэцы быйстрыя водкі для націраньня, кажуць, што дужа ат яе былыиая польза, іачыпіць, i ні справісься ны руку ўзяць, як ужо німа — убіраіцца у цела. Слаўнае Мсцісл. БЫК, -a, м. Бык, бугай. Чылавек мой (муж) зытупяніўся, як бык, i нізашто ні пашоу туды. йалуж Красная. БЫКАВЁНЬКА, -i, ж. Дзверцы ў коміне, дзе знаходзяцца юшкі. Зычыні быкавеньку, ато увесь дух с хаты выцігніць, холыдна будзіць. Хвёдараўка Красная. БЬІЛАБОН, -а, м. 1. Балабон, званок. Пошта з былабоным, бывала, езьдзіла. Хвёдараўка Красная. Надзень каню былабон, ато ён абізацілна ў шкоду пойдзець, дык хуць пачуіш, ідзе ён будзіць. Арцёмаўка Міласл. 2. Чалавек, што лішняе гаворыць, пустазвон. Слухай ты былабона етыга, ён заўсёгды ўжэць, ніколі праўды ня скажыць. Крычаў. ён жа табе ныгаворыць сем кырабоў, а толку ні на грош — ці ж ні ведаіш гэстага былабона. Ушакі Чэрык. БЫЛАБОНІЦЬ, дзеясл. Балабоніць. Ня звонюць званы, а былабонюць, як у бляшку. Слаўнае Мсцісл. БЫЛАГОН, -а, м. Шацёр, шалаш. Цыганы распусьцілі свае былагоны i начуюць. Касцюковічы. БЫЛАГУШКА, -i, ж. бат. Благушка, грыб. Несьмысель набраў ніхарошых грыбоў — былагушык. Гібалы Касцюк. БЫЛАЗЁ, прысл. Балазе, добра што. Былазе ўмесьці жывем, ні пыдзялілісь, ато як ба ён сам хызяіным быў, дык ба нікалі хлеба на гыд ні хапала. Арцёмаўка Міласл. Былазе ты прішоў. Дубеец Касцюк. Былазе я цябе ўвідзіў. Цёмны Лес Раснян. БЫЛАМ ЎСТВА, -a, н. Баламуцтва. Кінь ты баламуства: раз пыстынавілі, дык нечыга атказывыцца — сам гылысываў. Арцёмаўка Міласл. К чаму ета тваё быламуства, кажный дурный пойміць, што ты лжэш. Слаўнае Мсцісл. БЫЛАМУТ, -а, м. Баламут, падманшчык. Мой бацька хрёсный ныстыяшчый быламут, кызаў ны вялікыдня дасьць яйцо, ды ні даў. Слаўнае Мсцісл. Знайшоўся быламут, пыддурыў дзеўку. Сохана Мсцісл. БЫЛАМУТКА, -i, ж. Баламутка, падманшчыца. Hi вер ты етый баламуткі — абакуліць іна цябе. Зоры Чэрык. БЫЛАМУТНА, прысл. Нядображадана. Кылі пан прыіжжаў, дык народ усягды яго неяк быламутна сустрічаў: дужа ўжу ні любілі яго. Арцёмаўка Міласл. БЫЛАМУЦІЦЬ, дзеясл. Баламуціць, падгаворваць. Во, ўжо пычынаіць быламуціць народ, нібы раней пры панох жыць было луччы. Слаўнае Мсцісл. БЬІЛАХОН, -а, м. [Балахон], шырокая верхняя адзежа ад дажджу i пылу. Што ета ты за былахон ныдзеў ды пят дліны, ды рукавы, як у пупа. Арцёмаўка Міласл. Пыдай мой былахон, у ім крыху будзе цяплей. Касцюковічы. БЫЛАЧЫНА, -ы, ж. Воблака, хмарка. Былачына найшла, i дождж пашоў. Хвёдараўка Красная. А на небі былачына чытырёхвугольныя, || Ты скажы, мыя мілая, чым ты нідавольныя? Частушка. Слаўнае Мсцісл. ў БЫЛАЧЫНКА, -i, ж. йамянш. ад балачына. Здаецца i невялікыя былачынка найшла, а дождж еткій льлецца. йірагова Мсцісл. БЫЛІНКА, -i, ж. Засохлая трава [i каліва, каліўца]. Хадзіла дзевычка пы далінкі, II Скалола ножычку на былінку. 3 нар. лесні. Студзянец Касцюк. БЫЛМАТУН, -a, м. Балбатун, лустазвон. Ня слухый ты яго, ён былматун, яму б толькі языком малоць, a путныга нічога ні скажыць. Арцёмаўка Міласл. БЫЛМАТУХА, -i, ж. Балбатуха, жанчына, лёгкая на язык, пустазвон. Іна ж тыкая былматуха, усё рыскажыць, адзе што пачуіць ці увідзіць, усё носіць ны дзяреўні, ўсякія новысьці сыма ўсё іншый раз павыдумляіць. Арцёмаўка Міласл. БЫЛЫБАН, -а, м. 1. Званок, балабон. Павесь былыбан, штоб ні пыціралысь карова ў лесі. Typ'e Крыч. 2. Чалавек, што гаворыць абы-што. ён заўсёды ўжэць, ніколі праўды ня скажыць, былабон йеты. Там жа. БЫЛЫБАЙКА, -i, ж. Балалайка. Ты ўмееш іграць ны былыбайцы? Пушкова Касцюк. Добрая ў яго былыбайка, а як ён на ёй выігрываіць добра. Добрае Мсцісл. БЫЛЬЛЁ, -я, н. Бадылле, сухія тоўстыя сцяблы. Боб дзеці па'ббіралі, адно быльлё зысталося. Брацькавічы Касцюк. ББІЛБЛЯ, -я, н. Былле, бур'ян. Ны мяжы ўсякыя быльля пынарасло — прайці нільзя. Высокі Бор Красная. БЫЛБНІК, -у, м. Быльнік. Сёліта позна сена косім — трыва насохла, зыстаўся адзін быльнік. Слаўнае Мсцісл. БЫЛЬШАК, -a, м. Гасцінец, бальшак. Ішоў я ўчоры быльшаком i сустрэў нейкыга абырванца. Пірогава Мсцісл. БЫЛЯСА, -ы, ж. Балясіна, точаны слупок у загародцы. УІвана ганык c былясымі мыліванымі. Ушакі Чэрык. БЫЛЯСЫТАЧЬІЦЬ. Балясы тачыць, абы-што гаварыць. ён прівык былясы тачыць, ізыком меліць, меліць, a нічога путныга ні скызаў. Слаўнае Мсцісл. 0 7. Слоўнік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

type, бурян, паббіралі
8 👁
 ◀  / 512  ▶