Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
бярець, II Білянка пачула, || Песінкі пяець. 3 нар. песні, M. Г. 39. БІЛЯНЫЧКА, -i, ж. Памяігш. ад бялянка. Дзевычка-білянычка пышла. Брылёўка Красная. БІНДАВОКІ, прым. Аднавокі, сляпы на а дно вока. Hi б яры нажнічык, ато праб'еш вочка i будзеш біндавокій. Барысавічы Клім. ён няпрыгожый такій, біндавокій: адно вока заплюшчына. Пірагова Мсцісл. Пашоў Прахор біндавокі. Брылёўка Краснап. БІНДАЛІКІ, -аў, мн. л. Думкі, патаемныя жаданні. ён б'ець ны свае біндалікі. Хвёдараўна Краснап. БІНДЖАК, -а, м. Пінжак, адзежын*а. Я сабе справіў бінджак. Хвёдараўка Краснап. БІНДЗЮГ, -а, м. Драбіны, воз, калёсы, прыстасаваныя вазіць сена, снапы, салому. Біндзюг наш пылымаўсь саўсім, нечым сена прывезьць. Пухнава Раснян. Зыпражом біндзюг i паедзім прівязём сена із аборка. Новыя Капачы Мсцісл. БІНЯКГ, -оў, мн. л. Абінякі, гаворка не проста, а кружным шляхам. Hi цярплю я бінякоў — кажы прама! Слаўнае Мсцісл. БІНЯКОМ, прысл. Абіняком. ён жа ніколі ні скажыць прама, а заўсёды біняком пад'іжджаіць; яго нада зразумець, аб чым ён гаворя. Прудок Касцюк. БІРВЯНО, -а. н. Бервяно. Якіму далі двынаццыць кыранёў ны хату, а з кожныга выйдзець па трі бірвяны. Добрае Мсцісл. Узвалілі тоўстыя бірвяно, i кылясо злымалысь. Хвёдараўка Краснап. БІРВЯНЦО, -a, н. Бярвенца, памянш. ад бервяно. Ладныя бірвянцо, роўнінькыя, гладзінькыя. Лінь Чэрык. Кацілыся бірвянцо II Чэріз наша сялцо, || А на тым бірьвянцы II Ды чатырі мылайцы. 3 нар. песні, M. Г. 73. БГРЖА, -ы, ж. Худая, высокая. Ходзіць na вуліцы, як біржа: вісокыя, худая. Хвёдараўка Краснап. БІРЖАК, -a, м. Высокі, сухарлявы чала век. Сьціпан Васілёў выріс — біржак біржаком. Палуж Краснап. Унь біржак наш ідзець. Прудок Касцюк. БІРІЗЬНЯК, -а, м. Беразняк, бярозавы лес, бярозавы параснік. Пы шляху рос высокій бірізьняк, a січас у весь парубілі. Слаўнае Мсцісл. Пойдзем у бірізьняк пы (а)бабкі. Пухнава Раснян. БІРІСЬЦЯНКА, -i, ж. Берасцянка, пасудзіна з бярозавай кары. Ныдзяры-ка ты бярёсты ды спляці бірісьцянку ў ягыды хадзіць. Слаўнае Мсцісл. БГРКА, -i, ж. 1. Бірка, палачка з нарэзамі. Ужываецца няграматнымі людзьмі для разліку: палачку з нарэзамі расколваюць i палавіну аддаюць платніку замест квітка. Пры пацвярджэниі аплаты прыстаўляюць адколатую палавіну i глядзяць, ці сходзяцца нарэзы. Авчыньнік всягды, як прінімаіць авчыны, дык даець бірку, a тады na етый біркі i гатовыя авчыны выдаець. Бяседавічы Хоцім. Ці пыставіў ты бірку на 'ўчыны? Хвёдараўка Краснап. Ета ні мае аўчыны,— бірка ні падыходзіць. Пячары Касцюк. 2. Гульня. Будзім гуляць у бірку. Хвёдараўка Краснап. БІРКУВАЦЬ, дзеясл. Біркаваць, адзначаць на бірцы. Ты ні хадзі нікуды — npiвязуць сяньні аўчыны з вырыбу, дык ты будзеш біркуваць, прігатоў біркі. Слаўнае Мсцісл. Максіму шкуру вешыць, || Паўлену шастоў дыстываць, || Васілю прівізаць, || Рыману біркуваць. 3 нар. песні, M. Г. 65. БІРЯГЧЫ (бярэжч), дзеясл. [Берагчы], сцерагчы, ахоўваць. Біряжі чужоя — будзіш мець сваё. Маластоўка Краснап. БІРЯГЧЬІСЬ, дзеясл. [Берагчыся], сце-. рагчыся. Біряжысь Матруны, іна (а)судніца — кожныга асудзіць. Палуж Краснап. БІРЯЖОК, -жка, м. Памянш. ад бераг. Біряжок у хусты зялёнінькій такей. Буда Рагатая Міласл. На морі вутычка купалыся, II На біряжку сушылыся. 3 нар. песні, M. Г. 89. БІРЯЗУЛЬКА, -i, ж. Беразулька, кветка. Сінім цьветам цьвіцець бірязулька ў лесі. Хвёдараўка Краснап. БІРЯЗЁНЬ, -зня, м. Гаршчок, абгорнуты бярозавай карою. Бірязень зыняты гарохым, пірясып ты яго ў што-небудзь. Маці дыстала з бірізьня сыру. Роськаў Хоцім. БІРЯСЫДЁНЬ, -я, м. 1. [Берасцень], гліняная пасудзіна, абгорнутая бярозаваю карою. У етый махоткі треснуў толькі адзін бок, нада яго абвіць бяростыю, дык харошый бірясьцень для сыруў будзець. Бяседавічы Хоцім. Бірясьцень c сырамі нада з чулана ў погріб занесьць, ато штоб ён ат морозу ні лопнуў. Арцёмаўка Міласл. БІСКАНЦОВЬІЙ, прым. Бясконцы. Зыцягнуў бісканцовыю песьню (доўгую гутарку). Высокі Бор Краснап. БІСКАРНА, прысл. Бяскарна, без пакарання. Машэньства праходзіць іму біскарна. Маластоўка Краснап. БІСКАСЬЦЁВЬІЙ, прым. Бяскосты. Выгібвыіцца ea ўсе сторыны, біскасьцёвый 'сё роўна. Арцёмаўка Міласл. БІСПАКУТНА, прысл. Беспакутна. Гарюн етый біспакутна ўсё піряносіць. Буда Рагатая Міласл. БІСПАЛОЖАНЫЙ, прым. Няўчасны. У біспаложыный час прійшоў ды нас. Палуж Краснап. БІСПІРІСТАНКУ, прысл. Бесперастанку, не спыняючыся. Цельныю ноч біспірістанку ліў дождж. Арцёмаўка Міласл. Дошч цельный дзень льець біспірістанку. Высокі Бор Краснап. БІСПЛОДНЬШ, прым. Бясплодны. На 'дзольлі нічога ні ўродзіць: ета зімля бісплодныя i сеяць ні треба. Хвёдараўка Краснап. БІСПРІМАШНА, прысл. Непамыльна [беспамылкова]. Ён карты атгадывыіць біспрімашна: якую ты ні задумыіш — січас скажыць. Роськаў Хоцім. БІСПРІМЁННЫЙ прым. Абавязковы. Баріс прідзіць — ён біспріменный пысяціціль. Маластоўка Краснап. БІСПРІМІННА, прысл. Абавязкова, няўхільна. Ці йта конна біспрімінна ён доўжын ехыць? Ета ні абізацільна, можыць i хто-небудзь другей паехыць. Арцёмаўка Mi
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бець, падіжджаіць, пацвярджэнйі, прабеш
8 👁
 ◀  / 512  ▶