Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
дык як зыпахніць клыпамі. Слаўнае Мсцісл. БІВАЛКА, -i ж. Палка, зручная для гульні ў палянку. Во йта добрыя бівалка! Хвёдараўка Красная. БІГНЯ, -i, ж. Бягня, бегатня, бег. Ат етыга кыня ні надзейсь на добрыю бягню: хыда добрыя, a бігня—нікуды. Палуж Красная. Дзеці, кіньце сваю бягню, ато tiipiuiкыджаіця працуваць. Прусіна Касцюк. БІГУНЁЦ, -нца, м. Бежанец, уцякач. Ат вайны ён тут астаўсь, бігунец з-пад Гродны недзе, ды тут i жывець, жаніўшысь з нашый дзеўкый. Маластоўка Красная. БІДА, -ы, ж. Бяда, няшчасце. У мяне біда зы бядою: то конь здох, то карова нагу злымала. Асінкі Клім. А я ў полі жыта жала, II У мяне ў дваре біда. стала: || Звалілысь сьвякрова з тыну, || Пылымала ўсю крапіву. 3 нар. песні, М. Г. 96. БІДАЧЫЙ, прым. Бядачы.- Доля бідачыя, то 'дно, то другоя ні ладна, хуць памрі. Высокі Бор Красная. БІДНЯГА, -}, ж. Бядак, бедны, няшчасны чалавек. Бідняга абхарчыўсь зы дарогу i есьці нечыга. Палуж Красная. БІДНЯК, -а, м. Бядак. Ларівона жына памёрла; як ён будзіць жыць, бідняк,— троя ж дзяцей малых. Пячары Касцюк. БІДУВАЦБ, дзеясл. Бедаваць, гараваць. Кінь ты ўжу бідуваць, ўсёдно ні верніій: што з возу упала, то — прыпала. Машавая Бялынкав. БІЖЖАЛЫСНА, прысл. Бязлітасна, жорстка. Біжжалысна ты зь ім абыйшоўсь. Высокі Бор Красная. БІЗ, прыназ. Без. Ня дзіва, што коні абножьілісь — цельный дзень біз аддышкі едзім. Палуж Красная. Біз бацькі цяжка будзець яму жыць. Рэчыца Чэрык. БІЗАСНОУНА, прысл. Безгрунтоўна [без дастатковай асновы]. Бізасноўна ряшылі дзела. Высокі Бор Красная. БІЗАЦІЛБНА, прысл. Абавязкова. Кызала цётка, штоб ты ды яе бізацільна npiшла ў нядзелю. Лілаўка Хоцім. БІЗАЦЦА, дзеясл. Абавязацца. Ён бізаўсь яе карміць, а січас ні хочыць. Baciлёўка Хоцім. БІЗБАРОННЫЙ, прым. Бездаламожны. ён ж а такій ц іхій, бізбарон н ьш, усёд н о што дзіц ян ё м алое. Пячары Касцюк. БІЗГАЛОУЯ, -я, н. Безгалоўе, бяда, няшчасце. Ca мной такоя бізгалоўя случылась — жонка памёрла. Сын з бацькым хочыць дзяліцца, а бацька ня хочыць, дык цяперь у дваре такоя бізгалоўя: вешныя сваркі — ні дывядзі бог. Слаўнае Мсцісл. БІЗГАНЁБНА, прысл. Безганебна, без дакору, без ганьбы. Ен век пражыў бізганебна: нічога дурнога пры яго ні скажыш. Добрае Мсцісл. БІЗДАРОЖЖА, -a, н. Бездарожжа, дранная, гразкая дарога. Вясною, ужу сьнег таіў, у самыя павыдкі, у самыя біздарожжа мы ехылі на суд. Арцёмаўка Міласл. БІЗЗВАРОТНА, прысл. Беззваротна. Даў мне Ульлян гароху мерку біззваротна. Высокі Бор Красная. БІЗЛАДЗЬДЗЯ, -я, н. Бязладдзе, жыццё без усякага ладу. Нывалілась ны іх нейкыя бізладзьдзя: што ні дзень, то ўсё ceaруцца. Добрае Мсцісл. Німа пырядку, адно бізладзьдзя. Высокі Бор Красная. БІЗРАБОТКА, -i, ж. Беслрацоўная. Іна бізработка, ні можыць пуступіць ны работу. Высокі Бор Красная. БІЗУВАЖНА, прысл. Няўважна. Абышоўсь ты зь ім бізуважна, ні нада так: чылавек абідзіўсь. Палуж Красная. БІЗУЛАСЬЦЯ, -я, н. Безуладдзе, адсутнасць улады. Што ета ніхто нічога ні знаіць, бізуласьця ў нас, алі што? Высокі Бор Красная. БІЗУМОУНА, прысл. Безумоўна, бясслрэчна. Бізумоўна, ён — чылавек спрьівядлівы. Мсціслаў. БІЗУН, -a, м. Бізун. Я сплёў сабе бізун у чатырі редзі. Слаўнае Мсцісл. Пыдгані кыня бізуном. Гібалы Касцюк. Атпылысываў я йго бізуном добря, будзіць доўга помніць. Ключ Чэрык. БІЗУНОК, -нка, м. Бізун. Бізунок мой саўсім ужу сьсекся, кароткій стаў. Судзілавічы Клім. БІЗУНЧЫК, -a, м. Памянш. ад бізун. Мой бізунчык хуць тонінькій, але добра данімаіць. Слаўнае Мсцісл. БІЗУСТАНЬНЯ, прысл. Безулынна, нястомна, без адлачынку.Сёяьяя прыцуваў целый дзень бізустаньня. Карабанава Касцюк. БІЗУЦЁШКІ, прысл. Няўцешна. Дзіцёнык бізуцешкі плачыць. Маластоўка Красная. БІЗШЧАСНЫЙ, прым. Няшчасны, бяздольны. Бізшчасный ён чылавек: за што ні возьміцца, ні ў чым яму ўдачы німа, такей ужу тылан яго. Арцёмаўка Міласл. БІЗЫТГАВОРНА, прысл. Безадмоўна, без адгавору. Глядзі, каб ты зьдзелыў ета к заўтріму бізытгаворна! Пірагова Мсцісл. БІЗЮКГ, -оў, мн. л. Падслеяаватыя вочы. Прулупі бізюкі свае, дык убачыш, айдзе пута. Палуж Красная. БІКЛАГА, -i, ж. Біклага, дзеравяная ласудзіна з двума днамі, ушыркі большая, чым увышкі. Ныбярі ў біклагу вады ды npiвязі нам на сенакос. Бяседавічы Хоцім. Пыд возым стаіць біклага з вадою — ідзі напіся. Гусарка Клім. Заткні біклагу шпунтым, штоб выда ні вылілась. Слаўнае Мсцісл. БІКЛАЖКА, -i, ж. Біклага, біклажка. Прінясі поўну біклажку вады. Пухнава Раснян. Добрыя вешч — біклажка, во вады ўзяць у дарогу — ні рызаб'ецца. Слаўнае Мсцісл. БІКУР, -a, м. Бізун. Ня бі кыня бікуром, больна йму. Стары Дзедзін Міласл. БІДА, -a, н. Біла, рухомая частка ў мяліцы. Жывей білым цісьні. Хвёдараўка Красная. Hi рызмахывый так, ато біла зломіш. Бяседавічы Хоцім. БІЛЬМАКГ, -оў, мн. л. [Бельмакі, бельмы], вочы. Чаго ты так свае більмакі вылупіў, думыіш баюся? Слаўнае Мсцісл. БІЛЯБЁНІЦЬ, дзеясл. Балабоніць, гаварыць абы-што. Білябеніць языком глупысьці. Хвёдараўка Красная. БІЛЯНКА, -і, ж. 1. Белавалосая жанчына. УЛяксандры выласы сьветлыя — ну саўсім білянкый стала. Брылёўка Красная. 2. Бялянка. Быравік жэніцца, || Сыравежку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рызабецца
10 👁
 ◀  / 512  ▶