Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
БАМБГЗА, -ы, м. i ж. 1. Гулыай, абібок. Чаго ты ходзіш, бамбіза ты, чаму ты за дзела ні бяресься? Брылёўка Краснап. 2. Някемны, бесталковы чалавек. Hy ŭ бамбіза ты, етыга простыга дзела ні пынімаіш. Касцюковічы. БАНДЗІТ, -a, м. Бандыт. Кажуць, што яго сын бандзіт: з шайкыю грабіць i людзей зыбіваіць. Арцёмаўка Міласл. БАНДЗІСТ, -а, м. Бандыт. Аблупежылі Хаіма бандзісты да ніткі. Дзіснакіта Мсцісл. Бандзісты етыя нікога ні быяцца. Хвёдараўка Краснап. БАНКЕТ, -a i -у, м. 1. Папойка на другі дзень пасля вяселля. Ны банкеці ў іх было чылавек дваццыць. Вітрунь Касцюк. У суседа быу банкет; было больш гасьцей як у другого ны вясельлі. Папоўшчына Мсцісл. 2. Вечарынка з музыкай. Зызвалі скымароха i справілі сабе банкет. Іванаўка Хоцім. Нада зьдзелыць банкет, штоб усім чырцям тошна стала. Канічы Касцюк. БАНКЕТАВАЦЬ, дзеясл. Баляваць. /к пычалі банкетывыць, дык треці дзень банкетывыюць. Хутары Краснап. БАНКРУТ, -а, м. Банкрут, чалавек, што страціў усю маёмасць. Банкрут — правёу быка на індыка, i сам па сьвету валочыцца. Хвёдараўка Краснап. Наш лавьиинік зьдзелыўсь ныстыяшчым банкрутым: нідачоту, кызалі, пяцьсот рублёу, хто ж яго цяперь кініць тургуваць. Слаўнае Мсцісл. БАННЫЙ, прым. Банны, прыналежны да бані, лазні. Атліпні ты, прістаў, як банный ліст! Пірагова Мсцісл. У вас у хаці банный дух. Прыбярэж Раснян. БАНЬКА, -i, ж. 1. Банька, хамуцік, якім прымацоўваецца шыйка касы да касся. Згубілась мыя банька, i цяперь німа як касы прімайстрываць к касьсю. Ушакі Чэрык. Да новыя касы нада i новыю баньку купіць. Бязводзічы Мсцісл. 2. Жалезнае кольца. Пычаму ў ету дугу ні ўвінцілі баньку? Бяседавічы Хоцім. Вазьмі ўвінці ў дугу баньку, ато не зы шта пывады прівізаць. Пячары Касцюк. БАНЯ, -i, ж. Лазня. Нагу ашпаріў у бані, пару пыддываўшы. Старае Сяло Мсцісл. БАРАНЩЦА, дзеясл. Абараніцца. Авунь пашлі, каб на вас ліха! Біз палкі ат іх ні 'баронісьсі. Ушакі Чэрык. БАРДЖЭИ, прысл. Барзджэй, хутчэй, скарэй. Ідзі, толькі барджэй, ні барысь там! Пячары Касцюк. Барджэй бяжы ды хаты i пызаві мне бацьку. Слаўнае Мсцісл. Барджэй ты варочайсі: туча находзіць, а сена ня гребіна. Гібалы Касцюк. БАРЁЦ, барца, м. Барэц. Яго ніхто ні паборіць — ён сільный барец. Слаўнае Мсцісл. БАРШЦА, -a, н. Барылка, маленькая бочачка, у якой бяруць ваду на поле. Барілца з вадой стаіць пад возым, ідзі напісь. Іванаўка Хоцім. БАРІНЬ, -я, м. Пан. Бач, якей барінь, i рук пумараць баіцца. Журбін Бялынкав. ён баріня ісь сябе корчыць. Пухнава Раснян. БАРІНЯ, -i, ж. Пані. A ў баріні чорна сьвітка, любіць баріню Мікітка. Прыпеўка. Багацькаўка Мсцісл. БАРГЦЦА, дзеясл. Бавіцца, марудзіць. Ідзі, ды ні барісь там. Дзей ты баріўся так доўга? Гібалы Касцюк. БАРОН, -а, м. Пан вялікі, недатыка. Барон ты ў мяне — i ні зычапі! Брылёўка Краснап. БАРОНША, -ы, ж. Баранеса, пані вялікая. Адзела новыя паліто i ходзіць, ік баронша, нос задзіраіць. Краснаполле. БАРСУК, -а, м. заал. Барсук. Антон сяньні барсука забіў у лесі. Oŭ, нашоў сяньні барсука — жырный, у кымякох. Хвёдараўка Краснап. ✓ БАРТЫ, -оў, мн. л. Кляпы, адвароты ў паліто, пінжаку. Ен прібраўсь: надзеў норный пінжак i ны барты прікалоў цьвяты. Арцёмаўка Міласл. БАРУН, -a, м. Барэц. Барун сь цібе, ні паборіш дзеўкі. Высокі Бор Краснап. БАРЫЛЦА, -a, н. Барылца, невялікая бочачка на ваду. Барылца стаіць з вадой. Зьбегай, дзеткі, ныбярі вады ў барылца. Іванаўка Хоцім. БАРЫШЫ, -оў, мн. л. Барыш, выпіўка пасля куплі-продажу. Кыня купіў, i барышы папілі. Пячары Касцюк. Прыдалі карову, дык пашлі барышы піць. Бязводзічы Мсцісл. БАС, -a, м. 1. Бас, чацвёртая струна ў скрыпцы, самая тоўстая. Скымарох іграў, пыка бас пырваўсь. Хурманава Мсцісл. Бас пырваўсь, i йграць не на чым. Пухнава Раснян. 2. Пас, шнур у самапрадцы. Басы нада новыя ў сымыпрядку. Хвёдараўка Краснап. БАСЭТЛЯ, -i, ж. 1. Басэтля, музычны інструмент. Во равець, ні раўнуючы, як басэтля Шлёмыва, калі той ны вясельлі граіць. Ушакі Чэрык. 2. Басота, басяк. Ён жа ныстыяшчый зьдзелыўся басэтля: усё прапіў, прыгуляў у карты, а цяперь зысталося толькі красьць. Слаўнае Мсцісл. БАУКАЦЬ, дзеясл. 1. Званіць, біць у звон. Скажы яму, каб пірістаў баўкыць, ато зы яго звоным нічога ня чутна. Касцюковічы. 2. Гаварыць, распускаць нядобрыя чуткі. Баўкыюць людзі пры тваю дачку. Маластоўка Краснап. БАУТУН, -а, м. 1. Баўтун, сапсаванае яйка. Куріца ета, квактуха, вывіла з пітнаццыці яец дзьвінаццыць пісклёнкуў, а трі былі баўтуны. Арцёмаўка Міласл. 2. Чалавек, у якога галава хістаецца з боку на бок. Ны вайне яго канфузілі, дык цяперь быўтуном стаў: гылыва ні дзержыцца. Хвёдараўка Краснап. БАХ, выкл. Бух, бах. Я йду, а нехта — бах з ружжа, так я й падскочыў. Пухнава Раснян. Ішоў, пасьлізнуўсь, ды бах у гразь. Мсціслаў. Ня лезь, дзеткі, ны край, ато — бах! Машавая Бялынкав. БАХНУЦЬ, дзеясл. 1. [Бахнуць], стрэліць. Дай мне раз бахнуць з твайго ружжа. Калодзецкая Касцюк. Хадзіў з руЖжом i віжу — белка на асіні: я пріцэліўсь, бахнуў у яе, дык іна клубком аб зямлю. Арцёмаўка Міласл. 2. Упасці. Бег, бег ды як бахнуу, дак ледзьвя ўстаў. Гусарка Клім. Ня бегый, ато бахнеш i нос разаб'еш. Лінь Крыч. БАХРАМА, ж. Махры. Суседка ныцаплівыіць бахрыму ў хустку. Бахрыма 'быр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разабеш
9 👁
 ◀  / 512  ▶