Старонка 67
◀ / 512 ▶
ка. Поле гетае знаходзіцца досіць атлегла ат хутыра. Пірагова Мсцісл. АТЛЕГЛАСЬЦЬ, -і, ж. Адлегласць. У нас дзярэўні ліжаць у вялікай атлегласці адна ат аднае. Жэраціно Мсцісл. АТЛЕЖКА, -і, ж. Памянш. ад адліга. Вароны літаюць, як відаць, атлежка будзя. Гарадзец Бабр. АТЛІГ, -у, м. Адліга. Будзя атліг — куры купаюцца ў падпечку. Маластоўка Краснап. АТЛІГА, -і, ж. Адліга. Учора быў мароз ны дворы, а сяньня атліга — са стрех капыюць каплі. Старае Сяло Мсцісл. Сяньні атліга, сьнег асеў і з крыш капыіць, ды і цёпла-тыкі. Арцёмаўка Міласл. АТЛІГНУЦЬ [атлягнуць], дзеясл. Адлегчы, адысці. Сяньня трошкі адлігнуў мароз. Пірагова Мсцісл. Во напужалысь, што чуць ат серца атлігнула. Парадзіна Мсцісл. АТЛІНАК, -нка, м. Тлусты, тоўсты, як лін. Твае дзеці, як атлінкі. Хвёдараўка Краснап. АТЛІПАЦЬ, дзеясл. Адліпаць, адставаць. Пріліп нейкій лісточык і ні атліпаіць. Пачаны Краснап. АТЛІПЛЫЙ, прым. Адклеены. Узяў я тую атліплую марку ды зноў ныляпіў ны канверт. Пірагова Мсцісл. АТЛІПНУЦЬ, дзеясл. Адліпнуць, адчапіцца. Атліпні ты, прістаў, як банны ліст. Пірагова Мсцісл. АТЛІХАЦЦА, дзеясл. Адмовіцца, ухіліцца ад ліха. Іна атліхалыся 'т яго, як ён такей. Б. Хутары Краснап. АТЛІЦЬ, дзеясл. Адліць. Трэба хутка ваду атліць зь етыга цэбра, ато зараз пыцячэ. Нашкавічы Мсцісл. Атлі німнога вады с чайніка, ато пыбяжыць. Маластоўка Краснап. АТЛІЧАНЫЙ, прым. Адлічаны. Усі атлічаныя грошы я пыклаў у кырман. Пірагова Мсцісл. АТЛІЧЫВАЦЬ, дзеясл. Адлічваць. Пойдзем атлічываць ёй яе частку. Юшкі Мсцісл. АТЛІШЫЦЦА, дзеясл. Пазбавіцца [страціць]. Атлішыўсь я свайго ўсяго — нічога ні маю. Ушакі Чэрык. АТЛОГА, -і, ж. Палёгка, адтэрмінаванне. Ні магу зыплаціць — дайця атлогі. Палуж Краснап. Плаці, і атлогі німа. Жлобін. АТЛОГІСТЫЙ [атложыстый], прым. Адхонны, спадзісты. Наша мясцовысьць атлогістыя. Пірагова Мсцісл. АТЛОГЛІВА, прысл. Адхона. З аднаго боку гыра была крутая, а з другога іна атлогліва спушчалысь к рацэ. Пірагова Мсцісл. АТЛОГЛІВЫЙ, прым. Адхонны. Бераг рякі тут атлоглівый. Пірагова Мсцісл. АТЛУМЕНЫЙ, прым. Затлумлены, задураны. Гетыя дні я хажу, як атлумёный. Юшкі Мсцісл. АТЛУМЕНЬНЯ, -я, н. Затлумленне, марока. Поўныя атлуменьня у мяне цяперь у гылаве. Пірагова Мсцісл. АТЛУМІЦЬ, дзеясл. Затлуміць, задурыць. Атлуміў ён мяне сваім стукым. Хоцімск. Ну цябе саўсім! Атлуміў ты маю галовухну, ныдакучыў! Паланіца Крыч. АТЛУМЛІНЫЙ, прым. Затлумлены, задураны. Так у мяне гылыва сяньня баліць, проста атлумленыя я гетым шумам. Пірагова Мсцісл. АТЛУПІЦЬ, дзеясл. Ададраць. Атлупілі балоніну 'т сасны на лучыну. Брылёўка Краснап. АТЛУПЦУВАЦЬ, дзеясл. Адлупцаваць. Атлупцувала сяньня свайго Юрку, больш ні захоча. Брылёўка Краснап. Атлупцуй ты етыга птушатніка, нашто ён птушынятак давя. Хвёдараўка Краснап. АТЛУЧЫЦЬ, дзеясл. Адлучыць, адняць. Дзіцёнка ат цыцкі пыра атлучыць. Лядзішча Міласл. А сухая ляшчынычка || Дарожку, зыламіла, || Нялюбыя дружыніца || Ат роду атлучыла. З нар. песні, М. Г. 91. АТЛЫГА, -і, ж. Адліга. Як пачылася атлыга, дык сьнег і сыгнала. Хвёдараўка Краснап. АТЛЫМАЦЬ, дзеясл. Адламаць. У плашцы атлымаў рычаг. Брылёўка Краснап. АТЛЯЦЕЦЬ, дзеясл. Адляцець. Крыло з хаты атляцела. Брылёўка Краснап. АТМАЙСТРУВАЦЦА, дзеясл. Адмайстравацца [управіцца, закончыць справу]. Ну, атмайструваўсь я, хату пабудуваў, цяперь можна ехаць. Пірагова Мсцісл. АТМАЛІЦЦА, дзеясл. Адпрасіцца, вымаліць. Ат етыга радзімца ні атхрысьцісься, ні атмолісься. Палуж Краснап. АТМАРОЗІЦЬ, дзеясл. Адмарозіць. Мабыць, атмарозіў я сабе нагу, нешта я яе ня чую. Лінь Крыч. Ні чыпай, дзеткі, пальцым, ато зюзька пальчык атмарозіць. Барысавічы Клім. АТМАТЫЛЯЦЬ, дзеясл. Адмахаць, прайсці. Я сяньня за дзень шэсьцьдзесят вёрст атматыляў! Пірагова Мсцісл. АТМАХНУЦЦА, дзеясл. Адмахнуцца, адагнаць. Нада ўзяць палку, ато ідзе сыбакі кінуцца, дык ня будзіць чым атмахнуцца. Арцёмаўка Міласл. АТМЕНА, -ы, ж. Адмена. Узяў у суседа аўса ны атмену на свой авёс. Папоўшчына Мсцісл. Бацька работыў ды абеда, а пысьля я пашоў ны атмену. Старае Сяло Мсцісл. Атмена пыдасьпела воврімя, ато яго ўжу чуць ні рыстрілялі. Бяседавічы Хоцім. АТМОКЛЫЙ, прым. Адмоклы. Нада прінясьці двору атмоклыя палотны з лугу. Пірагова Мсцісл. АТМЫГАЦЦА, дзеясл. Адмагацца. Бацькі ўгываріюць хлыпца жаніцца, а ён атмыгаіцца. Б. Хутары Краснап. АТМЫКАЦЬ, дзеясл. Адмыкаць, адчыняць. Прынясі-ка ты свой ключ, нада хату атмыкаць. Стары Дзедзін Міласл. АТМЫКАЦЬ, дзеясл. [Адмачаць], закончыць мачаць. Атмыкала латкі ў сала. Пірагова Мсцісл. АТМЫЛАДЗЕЦЬ, дзеясл. Памаладзець. Атмыладзеў я на дзесяць гадоў, як пачуў, што сын жыў. Пірагова Мсцісл. АТМЫЛІВАНЫЙ, прым. Адмаляваны, намаляваны. Вісіць палтрет атмыліваны(э)й, прігожый такей. Пірагова Мсцісл. АТМЫХАЦЬ, дзеясл. Адмахаць. Атмыхаў я цэпым, хопіць зь мяне, дзьве нядзелі ўзапыр мылацілі. Пірагова Мсцісл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 512 ▶