АТКІПЕЦЬ, дзеясл. Накіпецца, зварыцца. Бульба ўжо аткіпела. Хвёдараўка Краснап.
АТКЛАД, -а, м. Адклад. З зыработкыў атклады дзелыў у банк. Хвёдараўка Краснап.
АТКЛАТКА, -і, ж. Адбор [адкладванне]. Я зынілась атклаткаю яец — хачу квакуху пысадзіць. Пірагова Мсцісл.
АТКЛІЯЦЬ, дзеясл. Акрыяць, ачуняць, ажыць. Быранок мой чуць аткліяў, думаў — здохніць. Хвёдараўка Краснап.
АТКЛОН, -у, м. Ухіл. Едзь прама з гары, і там будзіць атклон управа, туды і звырачвай. Пірагова Мсцісл. Развітанне. Ён жа, як чужы, як ехаў з дому, дык навыт ны атклон з маткай ні пацулуваўсь. Ушакі Чэрык.
АТКЛЫДАНЬНЯ, -я, н. Адкладанне, адбор. Што ета за (а)тклыданьня? Калі атклыдаеце, дык атклыдайця добря, ато гнілых накідалі. Жараціно Мсцісл. [Уклад, зберажэнне]. Наш поп дужа скупы(э)й, усі грошы хуваіць — атклыданьня у банк робіць. Старае Сяло Мсцісл.
АТКЛЫДАНЫЙ, прым. Адкладаны, адабраны, адсартаваны. Ня руш, ета буракі атклыданыя на продаж. Пірагова Мсцісл.
АТКЛЫДАЦЬ, дзеясл. Адкладаць, адбіраць, адкладваць. Нады сьпялейшыя яблыкі атклыдаць. Яны атклыдаюць сьпялейшыя ігрушы, заўтрі пывязуць на бызар. Пірагова Мсцісл.
АТКОСЫК, -ска, м. Адкосак, прамень. Сонічныя аткоскі з-зы хмары відны. Хвёдараўка Краснап.
АТКРЫМСАЦЬ, дзеясл. Адкрамсаць, адрэзаць. Аткрымсаў кывілюгу хлеба, ці зьясі ж ты яго? Хвёдараўка Краснап.
АТКРЫСУВАЦЦА, дзеясл. Адкрасавацца, пажыць у дастатку. Аткрысувалысь, атпанувалысь, покі замуж ні вышла. Барысавічы Клім.
АТКРЫШАНЫЙ, прым. Адкрышаны, адбіты [адломлены кавалкамі]. Чаму ета мел аткрышаный, хто йта з вас яго ськінуў? Пірагова Мсцісл.
АТКРЫШЫЦЬ, дзеясл. Адкрышыць, адламаць, адбіць. Аткрышыў-т'кі гылаву ў сьвістульцы. А, што за хлопец — нічога ў яго ні пабудзець! Пачаны Краснап. Накрышыць. Аткрышыў ён у чугунок бульбы і пыставіў у печ. Юшкі Мсцісл.
АТКУЛІЦЦА, дзеясл. Перакуліцца, абярнуцца. Тыя вазы паехылі ўперыд, а мой аткуліўся, прышлось узноў пірівязывыць. Пірагова Мсцісл.
АТКУЛЬ, прысл. Адкуль. Адкуль ета ты пыд'явіўся сюды і чаго ты прішоў? Арцёмаўка Міласл. Дзіўлюся я, аткуль усё гета ў цябе бярэцца. Усполле Раснян. Аткуль ета ты пыд'явіўся зналопу? Кокатава Мсцісл.
АТКУЛЯ, прысл. Адкуль. Аткуля ета ны маю гылаву ныхаба тыкая? Дубеец Касцюк. Аткуля ты прійшоў? Нова-Ельня Краснап.
АТКУЛЯЦЦА, дзеясл. Перакульвацца. Воз мой кепска ўкладзены, дык усе аткуляецца, нады добря ўвізаць яго. Пірагова Мсцісл.
АТКУМІЦЦА, дзеясл. Адкуміцца, перастаць быць добрымі прыяцелямі. Былі мы зь ім добрымі кумамі, а цяперь аткуміліся, рассваріліся. Пірагова Мсцісл.
АТКУПІЦЦА, дзеясл. Адкупіцца. Ну, аткупіўсь я 'д яго, цяпер ня будзець лезьць. Пірагова Мсцісл.
АТКУПІЦЬ, дзеясл. Адкупіць. Ён у мяне аткупіў етыга жырыбка за тріста рублёў. Жэраціно Мсцісл.
АТКУТАЦЬ, дзеясл. Адчыняць. Ні нада хату аткутаць, ато халодна сяньні. Пірагова Мсцісл.
АТКУТЫНЫЙ, прым. Адчынены. Чаго ты кінуў аткутыныю хату? Зачыні халодна будзець. Юшкі Мсцісл.
АТКЫЗАЦЦА, дзеясл. Адказацца, адмовіцца. Яго прісілі аткызацца ат сваіх слоў. Бяседавічы Хоцім.
АТКЫЗАЦЬ, дзеясл. Адказаць. Волька напісала мне пісьмо, а я ніяк ні зьбярусь ёй аткызаць. Старае Сяло Мсцісл. Бацька мне аткызаў кыня. Палуж Краснап.
АТКЫЛАТУШЫЦЬ, дзеясл. Пабіць. Аткылатушу цябе січас. Хвёдараўка Мсцісл.
АТКЫРАСКІВЫЦЦА, дзеясл. Выкручвацца [адкарасквацца]. Калі пычануць прістываць — будзем ужо як-небудзь аткырасківыцца. Пірагова Мсцісл.
АТКЫРАСКЫЦЦА, дзеясл. Адчапіцца, адвязацца, пазбавіцца [адкараскацца]. Насілу аткыраскыўсь ат яго. Б. Хутары Краснап. Чуць аткыраскылісь мы ат іх — дывай грошы, ды й толькі! Пірагова Мсцісл.
АТКЫРХАЦЬ, дзеясл. Адкархаць. Як узяў яго кашыль, дык насілу аткырхаў. Пірагова Мсцісл.
АТКЫСАНЫЙ, прым. Адкасаны. У мяне рукавы аткысаны, ты лепшы ідзі туды! Пірагова Мсцісл.
АТКЫСАЦЦА, дзеясл. Адкасацца, адчапіцца, пазбавіцца. Треба як ня есьць аткысацца 'т яго. Хвёдараўка Краснап.
АТКЫШЛЯЦЬ, дзеясл. Адкашляць, перастаць кашляць [у пераносным сэнсе — памерці]. Аткышляў, бедный, сяньня ўночы, я ўжо яго рытувала, а німа рады! Пірагова Мсцісл.
АТЛАМІЦЬ, дзеясл. Адламаць. Атламі галіну, ды пыдгані кыня, ніхай пыдбяжыць троху, ато да вечыра ні даедзім. Дубеец Касцюк.
АТЛАНДЗІР, -а, м. Вісус, шыбеннік, прайдзісвет. Добрый атландзір зь яго выйдзе, як вырасьце; ужо й цяперь што выдзелыіць — нічога ні баіцца. Хвёдараўка Краснап.
АТЛАС, -у, м. Атлас, тканіна. На кохту я сабе атласу купіла. Стары Стан Міласл. Дзявоцкыя крыса — атлас ды кітайка, ‖ Атлас ды кітайка, хлапецкыя пыдманка. З нар. песні, М. Г. 74.
АТЛЕГА, -і, ж. Адліга. Пысьля вялікыга марозу стала атлега, аж с стрех пыцурчэла. Слаўнае Мсцісл. Етыя дні ны дваре атлега, дайжа капыць пычало. Нашкавічы Мсцісл.
АТЛЕГЛА, прысл. На адлегласці, далё
78 👁