Старонка 53
◀ / 512 ▶
бачыў яго тут. Кісялёва Буда Мiласл. АНГЕРКА, -i, ж. Кароткая адзежына на ваце. Надзень ангерку, ато зьмерзьніш. Шэпілава Жлобін. АНГІЛ, -а, м. Ангел, анёл. Дзіцёнык, як ангіл, такей прыгожый. Рэчыца Чэрык. Дунай-рэчка возьміць крушу, || А ангілы маю душу. З нар. песні, М. Г. 118. АНГЛІЧАН, -а, м. Ангелец [англічанін]. Ета нейкій ні наській чылавек, англічан ці хранцуз, відзіш, і адзет ні пы-нашыму, і гыманіць ня ўмеіць. Каробчына Мсцісл. Хранцуз з англічаным пріехылі. Горкі Краснап. АНГЛІЧАНСЬКІЙ, прым. Ангельскі [англійскі]. Ен пы-гарадзкому пашыў сабе англічанській касьцюм. Старае Сяло Мсцісл. АНДАРАК, -а, м. Андарак, саматканая суконная спадніца. Куды ты йдзеш у етый спадніцы пырванэй? Надзень андарак, ато людзі зысьмяюць. Бель Мсцісл. Матка выткала дачцэ андарак. Юшкавічы Раснян. АНДРАК, -а, м. Андарак. Халодна нешта, надзену-тка андрак, мо цяплей будзя. Касцюшкавічы Крыч. Як пыкрасіла ты сваю воўну, дык і андрак прыгажэйшы. Новыя Капачы Мсцісл. Я выткала пяць губык сукна ны андракі. Забычанне Касцюк. Мама надзела новый андрак і хусту і пышла нейдзе. Шумячы. АНДРЭЙ, -я, м. Уласнае імя Андрэй. Пайдзем, Андрэй, лавіць рыбу. Гаўрыленка Бялынкав. Чаго ты, Андрэй, туляісься ат людзей? Селішча Чэрык. АНДЫРАК, -а, м. Андарак. У бабы новы андырак. Машавая Бялынкав. У нашых дзевык прыгожыя андыракі. Кокатава Мсцісл. Пашыла сабе андырак у пяць пол. Барысавічы Клім. АНЕ, часц. Але [так]. Ане, на выстаўку павёў свайго жарабца. Таўстукі Стрэш. Няўжо. Ане, ці падумаў ты аб етым? Там жа. АНЕЛЯ, -і, ж. Уласнае імя Ганна. Анеля длі свае Мар'і ныклала поўны кубел пылытна ў пысагу. Барысавічы Клім. АНЗІНА, -ы, ж. Ангіна. У хлыпца ў горлі анзіна. Прыбярэж Раснян. АНІ, часц. Ані, ні. Ані ня хочыцца спаць. Слаўнае Мсцісл. Маўчы, ані пікні! Палуж Краснап. Спыдыбала мне а ні ель, ні сысна, || А ні ель, ні сысна, ні белыя бярёза — ||Спыдыбала мне жоўтыя івіна. З нар. песні. Багацькаўка Мсцісл. АНІШЧЭЦЬ, дзеясл. Збяднець. Ен так анішчэў, што нечыга было есьці. Палуж Краснап. Людзі зусім анішчэлі, ні ў кога нічога ні было. Малашкавічы Клім. АНІЯК, прысл. Ніяк. Ні змагу я гэтыга зьдзелыць аніяк. Канічы Касцюк. Яму аніяк ні ўныравіш. Горкі Краснап. АНІЯКІЙ, прым. Ніякі. Лёг спаць ны масту і падлогі аніякый ні ўзяў, так на голым і заснуў. Дубровіца Клім. АНОГДЫ, прысл. Часамі [іншы раз]. Аногды табе ні ўдасца етыга зрабіць, што тады? Канічы Касцюк. Аногды ён прыдзець ак нам, але ні часта. Судзілавічы Клім. АНТОН, -а, м. Уласнае імя Антон. Антон адразу дыгыдаўсь, хто схуваў яго шапку. Асінаўка Мсцісл. Антон атмарозіў сабе вушы. Гібалы Касцюк. АНТОНІХА, -і, ж. Жонка Антона. Антоніха сваю Варку замуж аддыла. Баханы Чэрык. Антон казу вядзець, || Антоніха пыгыняіць, || Ны тыбаку зырыбляіць. З нар. песні, М. Г. 152. АНТОНЬКА, -а, м. Памянш. ад Антон. Пыбяжы ты, Антонька, гукні бацька — будзем сьнедаць. Сялец Клім. У Антонькі ды явыр ны дваре, || Сыбраў пір ні людзём ён — сабе. З нар. песні, М. Г. 2. АНТОСЬ, -я, м. Уласнае імя Антон. Надзеў Антось новую кашулю, дык быццам і прыгож стаў. Малюшын Краснап. Антось абстрыг сваю кучму, дык мыладзей стаў. Маляцічы Крыч. АНУЧА, -ы, ж. Ануча. Мама, атарві мне анучы, ато етыя пытыпталісь — дзіркі ны пятых. Янаўка Мсцісл. Павесь анучы на курчыну, ніхай прасохнуць. Гібалы Касцюк. У старыка на ныгах брудныя анучы і пыдраныя лапці. Крычаў. АНУЧКА, -і, ж. Памянш. ад ануча. Ніяк ня лезіць ета анучка ў сапог. Канічы Касцюк. Павесь свае анучкі на печы, ато заўтрі абуіш мокрыя. Бяседавічы Хоцім. Дзед абуў новыя анучкі. Машавая Бялынкав. Тыцяна, дай мне белыя анучкі. Прыбярэж Раснян. АНУЧНІК, -а, м. Анучнік, гандляр, што скупляе анучы, веташнік. Анучнікі паехылі ў дзяржаўню — зьбірайця анучы. Палуж Краснап. АНУЧЫНА, -ы, ж. Асобная ануча. Ну і грязныя ў мяне ны назе анучына. Канічы Касцюк. Анучыны на ногі і тае німа, тыкая ўжо галота. Шараеўка Чэрык. АНУЧЫНКА, -і, ж. Шкумацік, анучка. Ета анучынка дужа чысьцінькыя. Канічы Касцюк. Зывяжы паліц вось етыю анучынкаю. Гаўрыленка Бялынкав. АНЦІК, -а, м. Прыгожы, прыгожая. Вун пашоў анцік (на дзеўку кажуць). Хвёдараўка Краснап. АНЦІМОНІЯ, -і, ж. Доўгая пустая гутарка [разважанне]. Што ты тут анцімонію разводзіш? Ідзі двору! Хвёдараўка Краснап. АНЦІРЭС, -у, м. Інтарэс, цікавасць, карысць. Вялікі мне анцірес дырма табе работыць. Слаўнае Мсцісл. Аніякыга мне анціресу няма туды ісьці. Азерцы Клім. АНЦІХРІСТ, -а, м. Антыхрыст, бязбожнік, адшчапенец. Анціхріст ты, і бога ні баісься, і душы ні маеш. Канічы Касцюк. У цэрькву ні ходзіць анціхріст еты. Краснаполле. АНЦЫЛЕРЫЯ, -і, ж. Артылерыя. На вёсцы пынаехыла анцылерыя. Прыбярэж Раснян. АНЫГДА, прысл. Часамі [іншы раз]. Сёньні добры абед, аныгда і етыга ня бывае. Канічы Касцюк. АНЬГЫЛЬ, -а, м. Ангел, анёл. Сёння дзень майго аньгыла. Мазалава Мсцісл. Дзе ты ета возьміш, аньгыл зь неба прінясець? Б. Хутары Краснап. АНЬЦІСЛЫЎ, -ыва, м. Мсціслаў. У Аньцісльіве, кажуць, цехнікум адкрыўсь,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 512 ▶