Старонка 52
◀ / 512 ▶
АЛЕІЦЬ, дзеясл. Алеіць, задабраць алеем. Алеіў ты бульбу, ды мала, пыалей больш. Старае Сяло Мсцісл. АЛЕСЬ, -я, м. Уласнае імя Алесь. Алесь, пыдай мне вады! Крычаў. Ці ні бачыў ты, Алесь, майго кыня? Конава Хоцім. АЛЕСЯ, -і, ж. Уласнае імя Алеся. Алеся ўжо зысватына. Пячоры Касцюк. Алеся—мыя памочніца, біз яе мне цяжка было б. Шароеўка Чэрык. АЛЕШША, -а, н. Алешнік, параснік вольхі. Алешша густоя, ні прабіцца прыз яго. Янаўка Мсцісл. АЛЕНА, -ы, ж. Уласнае імя Алена. У мяне ёсьць пляменьніца Алёна. Пірагова Мсцісл. У Алёны ў сарочцы прыгожыя пелікі. Машавая Бялынкав. АЛЕНКА, -і, ж. Памянш. ад Алёна. Алёнка, дочынька мыя, пубяжы ты скорінька, купі белых нітык катушку. Краснаполле. АЛЕС, -у, м. Алешнік, параснік маладой вольхі. Кыла дарогі мыладэй алёс, ды густэй такей. Палуж Краснап. АЛЕШКА, -і, ж. бат. Алешына, вольха. Ныд рякой стаіць алёшка, веткі ныд вадой спусьціла. Хвёдараўка Краснап. АЛІВА, -ы, ж. Аліва, вараны алей [пакост]. Ці ёсьць у вас аліва? Канічы Касцюк. Паедзіш у горыд, дык купі трохі алівы, ато ўся вышла. Гаўрыленка Бялынкав. АЛІ, злучн. Але. Алі ж тыкая пякотка ад гуркоў — як жару хто ў сярэдзіну насыпаў. Парадзіна Мсцісл. Алі ж я-ткі паехыў у Мінск. Старае Сяло Мсцісл. Кабыла дужа хварела, алі-ткі пыднілася на ногі. Палуж Краснап. АЛОВЫК, -оўка, м. Аловак. Сыну аловык нада купіць, у школу ён ходзіць. Прыбярэж Раснян. Ты мне купі хымічны аловык. Старае Сяло Мсцісл. АЛЬБО, злучн. Альбо, або. Альбо так, альбо іначый, а ўсёдно нада зьдзелыць. Гарбавічы Касцюк. АЛЬЛЯНІНА, -ы, ж. Льняніна, льняная пража. Ікая тонкыя твыя альняніна. Канічы Касцюк. АЛЬЛЯНІШЧА, -а, н. Льнішча, месца, дзе рос лён. Альлянішча пагнойныя, на ім можна сеіць авёс у пыпары. Пірагова Мсцісл. АЛЬЛЯНУХА, -і, ж. Льнянуха, сырая капуста, запраўленая тоўчаным льняным насеннем. Я люблю альлянуху, ды йшчэ пыд чарку. Паланіца Крыч. АЛЬЛЯНЫЙ, прым. Льняны. У мяне ўсі ўборы сымытканыя: суконный андырак, тонінькыя альліная сарочка і альляный хвартук. Слаўнае Мсцісл. Пашыла я сабе альлянэй хвартух, а тады яго пысініла, дык як куплінэй стаў. Бяседавічы Хоцім. АЛЬХОВЫЙ, прым. Альховы, зроблены з вольхі. Сярод альховых кустоў вырас куст крушыны. Пірагова Мсцісл. Хоць альховы, абы новы. Паланіца Крыч. АМБА, -ы, ж. Канец. Тут табе й амба будзіць. Хвёдараўка Краснап. Як прыціснула мяне, дык думаў, што амба ўжо мне. Ліпаўка Хоцім. АМБАР, -а, м. Свіран. Насыпалі поўны амбар хлеба. Гусарка Клім. Амбар замкні і ключ у хату вазьмі. Дзягавічы Крыч. Яны хацелі абыкрасьць наш амбар, ды ні прішлось. Бяседавічы Хоцім. АМБЫРАС, -у, м. Амбарас, непакойства [турбота], лішняя работа. Толькі амбырас іці на рэчку. Куркаўшчына Мсцісл. Біз амбырасу ані часу. Рэчыца Чэрык. АМІН, -у, м. Амінь, канец. Памёр, большы ня верніцца — амін ужо яму. Канічы Касцюк. АМПЭТ, -у, м. Імпэт, напор. Вецір ік задуў сы ўсяго ампэту, дык чуць ні 'бярнуў хату. Кокатава Мсцісл. ІМПЭТЫМ, прысл. Імпэтам, напорам, сілаю. Імпэтым вецір пываліў сасну. Кокатава Мсцісл. АМСЬЦІСЛАЎ, -ўля, м. Мсціслаў. Наша дзяреўня ад Амсьціслаўля ў тым баку. Пірагова Мсцісл. АМСЬЦІСЛАЎСКІЙ, прым. Мсціслаўскі. Амсьціслаўскі быльшак усажын бярозымі. Мазалава Мсцісл. АМСЬЦІСЛЫЎ, -ыва, м. Мсціслаў. Паехыў у Амсьціслыў паступаць у цехнікум. Маластоўка Краснап. Амсьціслыў — прыгожы горыд, стаіць на высокім месьці. Старае Сяло Мсцісл. АМУРЗАНЫЙ, прым. Замурзаны, запэцканы. Якій ты амурзаны стаў, пряма ня вузнаць! Канічы Касцюк. АМУРЗЫЦЦА, дзеясл. Замурзацца, запэцкацца. Нада ж так амурзыцца — ні відаць ні носа, ні воч. Канічы Касцюк. АМЦІСЛАЎ, -ава, м. Мсціслаў. Татка ў Амціслаў паехыў, прыдналог здаваць нады, дык жыта мяшок павёз. Татаршчына Мсцісл. АМШАРА, -ы, ж. Імшара, мохавае балота. Асакі коням накосім у амшары, у Чэрач'і. Пірагова Мсцісл. АМШЫЦЬ, дзеясл. Імшыць, перакладваць мохам. Амшыць нады добра, ато халодна хата будзіць. Канічы Касцюк. АМШЭНЬ, -я, м. Імшэнь, пограб з надрубленым верхам. Зынясі ны амшэнь етыя грыбы. Гаўрыленка Бялынкав. Лубка ляжыць ля 'мшэня. Палуж Краснап. Амшэнь наш цёплый, капуста ні замірзаіць. Селішча Чэрык. АМЯГА, -і, ж. Стомленасць [слабасць ад гарачыні]. Нейкыя ны мяне амяга ныпала — проста ног ні пыцягніш. Шумячы. АМЯГНУЦЬ, дзеясл. Стаміцца [аслабець ад гарачыні]. Сколькі я тут прайшоў, а ўжо сусім амяг, далей іціць ні магу. Канічы Касцюк. Пакуль дывалок мех травы з поля, дык амягнуў саўсім. Куркаўшчына Мсцісл. Столькі вёрст прайшоўшы бяз воддуху, нядзіва й амягнуць. Канічы Касцюк. АМЯРЦЬВЕЛЫЙ, прым. Змярцвелы. Чаго ты сядзіш, як амярцьвелый? Канічы Касцюк. АМЯРЦЬВЕЦЬ, дзеясл. Амярцвець, замерці, зрабіцца змерлым [нежывым і страціць адчувальнасць]. Як скызалі ёй, што сына забілі, так іна і амярцьвела. Прыбярэж Раснян. АНАДЫСЬ, прысл. Надоечы. Анадысь я бачыўся зь ім: пытаў у мяне пры цябе, як ты жывеш. Ліпаўка Хоцім. Анадысь яшчэ я
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 512 ▶