Старонка 499
◀ / 512 ▶
ШМАНДАПІПКА, -і, ж. Задзёрты нос. У яго ня нос, а шмандапіпка, як у заводзкай сьвіньні пітачок. Маластоўка Краснап. ШМАРЯВІДЛА, -а, н. Шмаравідла, мазь для калёс. Во шмарявідла, вазьмі і падмаж калёсы. Лешчынка Мсцісл. ШМАТ, -а, м. Шматок, кавалак матэрыі. Матка атрезыла шмат пылатна і пашыла кайстру. Гібалы Касцюк. Я парезыла серпым руку, дык ні было чым зывярцець, дык я атырвала шмат ат кохты і зывярцела. Арцёмаўка Мілясл. Сыбакі пырвалі маю спадніцу ны шматы. Слаўнае Мсцісл. 2. Кавалак наогул. Атрэзыў шмат сала і зьеў. Ладный шмат зямлі ўзырау. Палуж Краснап. У яго вялікій шмат крэйды. Віхраны Мсцісл. ШМАТ, прысл. Шмат, многа. Я ныланіў шмат ласкуткоў. Тур'я Чэрык. Ля рэчкі расьцець лыза, там яе шмат. Верба Раснян. У нас кыля дныри расьцець шмат сін (асін). Белы Камень Бялынкав. Сёліта ў цябе, Ігнат, шмат саломы, прыдай мне з воз. Белы Мох Мсцісл. У гаю сёліта шмат суніц. Шумячы. ШМОРГНУЦЬ, дзеясл. Шмаргануць. Шморгнуў сярнічку, а йна ні зыпалілась. Палуж Краснап. ШМОРКА, -і, ж. Абрывак вяроўкі. Сыбику прывяжы на шморку, каб ня кідалсь ны людзей. Хвёдараўка Краснап. ШМОРЫН, -а, м. Шворан, жалезны прут, які праходзіць праз падушку ў пярэднюю вось. Шморын пераламіўся. Пухнава Раснян. Шморын сагнуўся, і вось выкруцілысь. Дарагая Крыч. Нада йшчэ зьдзелыць падзьдзёлык пыд падушку і шморын. Хвёдараўка Краснап. ШМОТКА, -і, ж. [Шмотка], анучка. Вазьмі ты шмотку ды вытры мост, бачыш дзіцёнык надзелыў. Пячонкі Раснян. ШМУЛЯНЬНЯ, -я, н. Шмулянне [трэнне]. Ат шмуляньня аб жэрдзь задоўка перарвалыся. Сохана Мсцісл. ШМУРЧЭЦЬ, дзеясл. Цурчэць, цячы з шумам. Ручай шмурчыць у траве. Горкі Краснап. ШНУР, -а, м. Шнур. У муліра й прылады ўсяго, што кельня ды мылаток, ды яшчэ вінкіль ды шнур. Паходавічы Чэрык. ШНУРКІ, -оў, мн. л. Шнуры, тоўстыя ніці з кручкамі, на якія насаджваецца прынада для лоўлі рыбы. Пайдзём пыставім шнуркі, мо што й пыймаім на сьціданьня. Тур'я Чэрык. ШНУРОЎКА, -і, ж. Кароткая адзежына без рукавоў, жаночая камізэлька. Надзень шнуроўку, будзя цяплей. Буглаі Краснап. Пашыла сабе на зіму шнуроўку. Хвёдараўка Краснап. ШНУРЫ, -оў, мн. л. Пасы з нітак на калаўроце. Ны сымыпрятки шнуры пырвалісь, нада нысучыць нітык ды зьдзелаць другея. Арцёмаўка Мілясл. ШНЫПАР, -а, м. Штопар. Тупы некі ваш шныпар — ні ўкруціць у пробку — німа чым і бутэльку адчыніць. Ушакі Чэрык. ШОЛЫХ, -а, м. Шолах, шэлест. Спаў я ў саду, прашнуўся і чую некій шолых у кустах — кусты лумаюцца. Арцёмаўка Мілясл. ШОПТ, -у, м. Шэпт, шопат. Чую шопт, а рызыбраць, што гаворуць, ні магу. Паходавічы Чэрык. Ён мне кызаў шоптым, а ўсе пачулі. Хвёдараўка Краснап. ШОРНІК, -а, м. Рымар. У нас учора цэльный дзень працувалі шорнікі, зшылі дзьве сядзёлкі і два хамуты. Асмолавічы Мсцісл. ШОРСТКА, прысл. Шорстка, няветліва. Шорстка яго спыткалі там, больш ні пайдзець. Маластоўка Краснап. ШОРСТКІЙ, прым. Шорсткі, няветлівы. Мікіта, як пабыў у горыдзі, дык шорсткім стаў: ні з кім ні прывітаецца па-людзку. Антонаўка Краснап. ШОРЫХ, -а, м. Шолах [шэлест]. Я чую шорых: хто йта ходзіць. Дубеец Касцюк. ШОСТ, -а, м. 1. Доўгі кій, жэрдачка. Там нейкі хлопец заліўся, шукаюць шостом. Мсціслаў. 2. Шашаль, чэрвяк, што точыць драўніну. Шахву шост паеў ушчэнт — адны дзіркі. Белы Камень Бялынкав. ШОСТКА, -і, ж. [Шасцёрка], назва карты. Мы ігралі ў карты, дык ён шосткую хацеў накрыць дзявятку, во жулік. Арцёмаўка Мілясл. ШОЎК, -у, м. Шоўк. Я ныбрала сабе шоўку на кохту. Паходавічы Чэрык. ШОЎКАВЫ, прым. Шаўковы. Шаўковыя хустка пліскуецца на сонцы. Куляшоўка Клім. Як адлупцувалі раз, дык ён стаў, як шоўкавый. Палуж Краснап. Іна купіла сабе шоўкывую кохту. Касперка Мілясл. ШПАК, -а, м. Шпак. Шпак жыў на дубе. Слабада Раснян. Тата, тата, сёньня вельмі добра шпак сьвішчыць! Новыя Каначы Мсцісл. Ужо шпакі прыляцелі. Казённая Буда Краснап. ШПАКУЛЫ, -аў, мн. л. Акуляры. Купіў сабе шпакулы, можа лепш бачыць буду. Краснаполле. ШПАЛЕРЫ, -аў, мн. л. Шпалеры, абоі. Рызбыгацеў Васіль — раней хата беліныя была, а цяпер усюды шпалерамі абклеіў. Старае Сяло Мсцісл. Мы купілі шпалеры ны адну комныту. Людагошч Мсцісл. ШПАНКА, -і, ж. Піла папярочная. Прынясі шпанку, пілываць дровы будзім. Тур'я Чэрык. ШПАР, -а, м. Шпар [паз]. Раней нада выбраць шпар ў шулі, а тады закопваць, а ты раней закыпаў. Як жа ты шпар зьдзелыіш? Немерка Раснян. Бяры пешню ды выдзелывай шпар у шуле, а я буду цісаць другоя. Буглаі Краснап. ШПАРІЦЬ, дзеясл. Шпарыць, шпарка бегчы [ісці]. Конь шпаріць галопым. Слаўнае Мсцісл. Сёмка шпаря ў Мыластоўку. Палуж Краснап. ШПАРКА, прысл. Шпарка, хутка. Яна ўжо шпарка моіць беч. Дзягавічы Крыч. На етым кані шпарка ні паедзіш. Дубеец Касцюк. Але ж во шпарка ходзіць — чуць дыгнаў! Парадзіна Мсцісл. Мой конь бегыіць шпарка. Барысавічы Клім. Пойдзем шпарчэй, ато не дайдзем да вечыра. Янаўка Мсцісл. А ну-ка, хлопцы, хто шпарчэй пыбяжыць? Кокатава Мсцісл. Жні шпарчэй постаць, скора вечар будзя. Лапаціна Мсцісл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 512 ▶