Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
АДЫРВАЦЬ, дзеясл. Адарваць. H i цягні так сына, ты адырваць можыш. Пячоры Касцюк. Хлопцы клямку ў дзвірях адырвалі. Шумячы. АДЫСЛАЦЬ, дзеясл. Адаслаць. Ці можна ета адыслаць кніжку, што мне выслала, i ці зьвернуць грошы? Мсціслаў. АДЫШКА, -i ж. Дыхавіца, удушша. У старыка ўжо адышка былыйая: чуць пройдзіць троху, дык i закашліўся. Добрае Мсцісл. АЖ, злучн., часц. Аж, а. Я хацела прысьці да цябе, аж ты сыма прышла. Лешчынка Мсцісл. Кызалі: Іванька ды харош, прігож, II Аж яго прігажство абычайныя. 3 нар. песні, M. Г. 35. Мы так сьміялісь, аж жываты зыбалелі ат рёгыту. Арцёмаўка Miласл. Кылі б ета ны мяне, дык я аж ба згарела б ад стыду, a іна — хуць ба йіто. Арцёмаўка Міласл. Сядзеў я, сядзеў там, аж во лезя вор! Палуж Краснап. АЖАНЩЦА, дзеясл. Ажаніцца, пабрацца. Ажаніўся мыладэй, дык дзеці ўжо бальшэя. Парадзіна Мсцісл. 3 замылыда ні ўдалось ажаніцца, a січас ужо позна, жонка любіць ні будзіць. Сялец Клім. АЖАНПДЬ, дзеясл. Ажаніць. Ажаніў сына, думаў, што лепей будзе, аж стала хужы. Селішча Чэрык. Хлопіц ад рук адбіўсь, ажаніць, відна, прыдзецца. Нашкавічы Мсцісл. АЖНА, часц., злучн. Аж, ажно. Так загрэў мне, ажна ў вачох прыцямнела. П алуж Краснап. АЖНО, часц., злучн. Аж, ажно. У мяне ажно вочы на лоб лезьлі сы страху. Лешчынка Мсцісл. Дурні сваты, дурні, || Заехылі ў гумны; || Яны думалі, што дзеўка, II Ажно сьвіньня-белка. 3 нар. песні, M. Г. 40. Я думыю: хто йта йдзець, ажно ета ты. Сялец Клім. Мы думалі — сваткі пяюць. II Ажну воўцы бляюць. 3 нар. песні, M. Г. 40. r АЖНУЦЬ, часц., злучн. Ажно. Пыцягнуўсь, ажнуць гылыва зыбалела. Рудня Клім. АЖНЫ, часц., злучн. Аж, ажно. УХвяціса ігрішча: i пяюць, i скачуць, i крічаць, ажны хата хымянём ходзіць. Гібалы Касцюк. Бачыш, як дзіцёнык пялёхыіцца, ажны брызкі ны мяне ліцяць. Ушакі Чэрык. АЖЫНА, -ы, ж. бат. Ажына, ягада. Ажына ўжу пасьпела: хлопцы пасьвілі коni i нытрапілі на куст ажыны. Пірагова Мсцісл. АЖЫРЯБЩЦА, дзеясл. Ажарабіцца. Мыя кабыла ажырябіцца хутка дылжна. Ліпаўка Хоцім. Німа чым пыхаць — кабыла ўночы ажырябілась. Малашкавічы Клім. АЖЫРЯБЩЬ, дзеясл. Ажарабіць, прывесці жарабя. Наша кабыла ажырябіла жарёбку. Слаўнае Мсцісл. АЗАДЗЬДЗЯ, -a, н. Азаддзе, больш лёгкае (пустое) зерне. Азадзьдзя, тоя з задніга рукува веілкі, ні нады мішаць у мякіну, яго кыням хырашо дываць. Арцёмаўка Міласл. Я зьмёў азадзьдзе ў адну кучу. Лешчынка Мсцісл. АЗАЖ, прысл. Няўжо. Азаж ты ня быў там, што пытаісьсі? Студзянец Касцюк. АЗАЛАЦПДЬ, дзеясл. Азалаціць. Хуць ты мяне, мой мілінькій, азалоціш, || Дык ты маіх мыладых лет ні ўзвароціш. 3 нар. песні, M. Г. 141. АЗАРД, -y, м. Азарт, запал. Во, ўвайшоў у азард, што ŭ ні ўняць. Лешчынка Мсцісл. АЗАРДЛІВЫЙ, прым. Азартлівы, запальчывы, рызыкоўны. Азардлівый Яшка як пычаў гыварыць, так i режыць проста ў вочы; іму гаворяць, штоб зымыўчаў, a ён хуць ба што. Гібалы Касцюк. АЗВАЦЦА, дзеясл. Адазвацца, адгукнуцца. Лясьнік гукаў хлыпца, а той ні азваўсь. Забалоцце Раснян. АЗЁЛ, -y, м. Марока [затлумліванне]. Нешта ета ён сыпраўды дзелыіць? Азел адзін ета, туман у вочы пускаіць. Гібалы Касцюк. АЗЁЛІВЫЦЬ, дзеясл. Марочыць [затлумліваць]. ён майсьцірь народ азелівыць: пыкажыць i тое, чаго ні бываіць. Лютня Краснап. АЗІЛЯЦЬ, дзеясл. Марочыць, ачмураць [затлумліваць]. Відзіў я ў ціатрі адзін ленты з роту цягніць, ета яны нейдзі азіляюць тых, хто глядзіць, ня можыць етыга быць пы праўдзі. Арцёмаўка Міласл. Ета ён азіляіць, напускаіць на вочы туману. Гібалы Мсцісл. АЗГМІНА, -ы, ж. Азіміна (ураджай азімых). Добрыя ў етым годзе азіміна, на ўвесь год хопіць хлеба. Лешчынка Мсцісл. АЗІМЫ, -аў, мн. л. Азімыя. Сёліта азімы дужа добрыя. Лешчынка Мсцісл. АЗІРАЦЦА, дзеясл. Азірацца, аглядацца. Ен бег i азіраўся пы стырынах, ці глядзіць хто. Пірагова Мсцісл. АЗІРК, -a. м. Позірк, погляд. Кінуў азірк вокым пы хаці, дык адразу запрімеціў, хто тут сядзіць. Горкі Краснап. А31РКЫМ, прысл. Аглядаючыся. Пы зыгародзьдзю азіркам пайшоў. Горкі Краснап. АЗІРНУЦЦА, дзеясл. Азірнуцца, аглянуцца. Іна пылахліва азірнулась, ці ні глядзіць хто, ды кінулась уцікаць. Ушакі Чэрык. АЗІЯТ, -a, м. Злосны, сярдзіты чалавек. Адступісь ты ад гэтыга азіята, ні чыnaŭ. Паходавічы Чэрык. АЗНАЁМЛІВЫЦЦА, дзеясл. Знаёміцца. Я зарыз жа na прыезьдзе пычаў азнаёмлівыцца з мясцовасьцю. Старае Сяло Мсцісл. АЗНАЁМІЦЦА, дзеясл. Азнаёміцца. Азнаёмсі тут покі што з абстаноўкай, а я выскычу на хвілінку — закусіць прінісу. Ліпаўка Хоцім. АЗУКУВАТЫЙ, прым. Зухаваты, спрытны, жвавы. Азукуватэй хлопіц, што хуш зьдзелыіць. Баханы Чэрык, АЗУКУВАТЫСЬЦЬ, -i, ж. Зухиватасць, спрыт, жвавасць. Твая азукуватысьцьумяне дзівіць: i калі ты толькі спрыўляісьсі з yceŭ гэтай работай. Ушакі Чэрык. АЗЫЛАЦЩЬ, дзеясл. Азалаціць. Хуць ты мяне азылаці, ну я ні пайду туды. Пірагова Мсцісл. 4. Слоўнік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

азукуватысьць^мяне, зухйватасць
20 👁
 ◀  / 512  ▶