Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
не дадому. Лешчынка Мсцісл. Адпусьціце мяне ўдвору, бо ужо хлеба німа. Мсціслаў. АДПЫЛЫСАЦЬ, дзеясл. Адпаласаваць, выцвічыць, высцебаць. Адпылысаў яго бізуном, будзіць доўга помніць. Пірагова Мсцісл. АДПЫЧЫВАЦЬ, дзеясл. Адпачываць. Я ня буду больш адпычываць пысьля абеду. Лешчынка Мсцісл. АДРАЗУ, прысл. Адразу, ураз. H i хыnaŭ адразу ўсё, бяры пы 'днаму яблыку. Верамеева Чэрык. Адразу пайшоў дождж. Хоцімск. АДРЁЗАЦЬ, дзеясл. Адрэзаць, адкроіць. Адреж мне ськібку хлеба. Камароўка Крыч. АДРОЗЬНІЦЬ, дзеясл. Адрозніць, устанавіць розніцу. Ты слонка ат вуткі ні можыш адрозьніць. Парадзіна Мсцісл. АДРЫС, -a, м. Адрас. Хацела ныпісаць пісьмо, ды адрыс пызабыла. Пірагова Мсцісл. АДСІКАЦЦА, дзеясл. Адсякацца, адлучацца, аддзяляцца. Сын мой хочыць адсікацца 'д мяне. Старае Сяло Мсцісл. АДСКОК, -y, м. Адскок [рыкашэт]. Я стреліў у вароты, а куля дыла адскок i ў вакно. Бяседавічы Хоцім. 3 адскоку пулій ударіла. Каробчына Мсцісл. АДСЛУЖЫЦЬ, дзеясл. Адслужыць. Паслужы ты мне, а я табе ўдвыя ад служу. Глупікі Крыч. АДСОТАК, -тка, м. Працэнт. Мне сёліта трэба ўнесьці ў банк пяць адсоткыў зы пазычыныя грошы. Каробчына Мсцісл. АДСТАЦЬ, дзеясл. Адчапіцца. Адстань ты ад мяне, вылацуга! Чаго прычапіўсь? Паходавічы Чэрык. АДСТУП щ Ь, дзеясл. Адступіць, пакінуць. Адступі ты ад яго, чаго прістаў?! Судзілаўка Клім. АДСУЧЫНЫЙ, прым. Адсучаны, насуканы. У мяне ўжо веряцень пяць нітак адсучыных. Старае Сяло Мцісл. АДСЬЦІГАЦЬ, дзеясл. Адсцягаць, адсцябаць. Адсьцігаю яе лазіныю, а іна сьмяецца. Васілеўка Хоцім. АДСЮЛЬ, прысл. Адгэтуль. Адсюль да горыду будзіць яигчэ пяць вёрст. Ташна Клім. АДТАПГЦЬ, дзеясл. Адтапіць, ператапіць, растапіць. Трэба пыставіць сала ў печку адтапіць, тады яно ні так хутка псуецца. Старае Сяло Мсцісл. АДТОПЛІНЫЙ, прым. Адтоплены. Бяры еш; там, у кукшыні, мылако адтопліныя. Пячоры Касцюк. АДТОПЛІВЫЦЬ, дзеясл. Адтопліваць, ператопліваць. Пыставілі ў печку сьвіный здор адтоплівыць. Старае Сяло Мсцісл. АДТУЛЬ, прысл. Адтуль. Перш ты рыскажы, як ты адтуль выбраўсь. Пірагова Мсцісл. Адтуль прыгналі, дык ты сюды прышоў? Сялец Клім. АДТУЛІЦЬКА, прысл. Адтуль. ён прыехаў адтуліцька. Хоцімск. АДУБЕЛЫЙ, прым. Адубелы, акалелы. Ён, увесь адубелы, ліжаў ны сьнягу. Лешчынка Мсцісл. Я ўвесь адубелый 'т холыду. Краснаполле. АДУБЁЦЬ, дзеясл. Адубець. Хутка пысьля сьмерці ён адубеў. Каробчына Мсцісл. Увесь пасінеў — адубеў начыста. Маластоўка Краснап. Еткій мыладэй, a нада так адубець ат холыду, што аж лыткі калоцюцца. Слаўнае Мсцісл. АДУБЛІВЬІЦЬ, дзеясл. [Дубець, паміраць]. Час прышоў адублівыць мне, npaжыў я сваё. Палуж Краснап. АДУБЯНЁЛЫЙ, прым. Адубелы. Знайшлі яго ў сьнягу, сталі рысьціраць, дык ён ужу адубянелый — ні рук, ні ног ні выпрыстыіш. Арцёмаўка Мсцісл. АДУБЯНЁЦЬ, дзеясл. Адубець. Упацеўшы, ны марозі ні рызьдзівайся, ато адубянець можна i прастудзіцца. Арцёмаўка Міласл. ААДУЖЫЦЬ, дзеясл. Ачуняць. Ляксей доўга хварэў, a цяпер адужыў. Палуж Краснап. АДУКОВЫНЫЙ, прым. Адукаваны, выхаваны. ён адуковыны, умея, як абыйсьцісь. Маластоўка Краснап. АДУКУВАНЬНЯ, -я, н. Адукаванне. Чымся жаніцца, атрымай раней адукуваньня. Старае Сяло Мсцісл. АДУКУВАЦЬ, дзеясл. Адукаваць, выхаваць. Цябе йійчэ адукуваць нады, штоб знаў, як зь людзьмі жыць. Лешчынка Мсцісл. АДУКЫВАНЫЙ, прым. Адукаваны. Трэба аддаць нашыга хлыпца ўчыцца, можа калі i будзя адукываным чылавекым. Старае Сяло Мсцісл. АДУР, -y, м. Водур, адурэнне, затлумленне галавы. Проста адур бярэ! Столькі работы, luto гылыва кругым ідзе. Старае Сяло Мсцісл. АДУРЁЛЫЙ, прым. Адурэлы. Чаго йта Міхась, як адурелый, бегаіць цельный дзень na полі? Малашкавічы Клім. АДУРЁЦЬ, дзеясл. Адурэць. У іх у хаці ат аднаго кріку дзяціныга адурець можна. Арцёмаўка Міласл. АДУРІВЫЦЬ, дзеясл. Абдурваць, абманваць. Дос табе адурівыць гэтых людзей! Лешчынка Мсцісл. АДУРІНЫЙ, прым. Задураны, затлумлены. Адуріна гылыва клумым, дык нічога ні сыбрыжаіць. Слаўнае Мсцісл. АДУРГЦЬ, дзеясл. Задурыць [затлуміць]. Жабіный крік гылаву адуріў. Парадзіна Мсцісл. Адуріў гылаву мне цыркун, не дае спаць. Казённая Буда Краснап. АДУРЭНЬНЯ, -я, н. Адурэнне. Адурэньня, колькі ён даў нам вывучыць, мы ж ні справімся! Пірагова Мсцісл. АДУРЭЦЬ, дзеясл. Адурэць. Адурэў ты, ці што? Малому дзіцёнку еткую ношку дываць, ён жа парвецца! Пірагова Мсцісл. Хляпыя дзьвярмі, як адурэў. Хвёдараўка Краснап. АДХАДЗГЦЦА, дзеясл. [Прыходзіць у сябе]. Конь чуць адхадзіўся на стойлі, быў такі зымырдуваный, што здохніць думалі. Пірагова Мсцісл. АДХАІЦБ, дзеясл. Адчуліць [аджывіць], выратаваць. Замерз чылавек, насілу адхаілі. Б. Хутары Краснап. АДХІСНУЦЦА, дзеясл. Адхіснуцца, адрачыся. Адхіснулысь ад мяне ўся рыд
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адўблівьіц
12 👁
 ◀  / 512  ▶