Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
варвер, адлынулі нызад. Старае Сяло Мсцісл. АДМАУЛЁНЬНЯ, -я, н. Адгавор, адрайванне. Hi паслухыла я бацькіна адмаўленьня ды ŭ пышла зы яго. Дзіснакіта Мсцісл. АДМЁНА, -ы, ж. 1. Адменнік, варыянт. Етыю песьню пяюць з адменымі; кьілі свату, дак пры свата, a кылі свацьці, дак пры свацьцю. Багацькаўка. Мсцісл. 2. Замена. Плыхая адмена — рімяшок на лыка. Верамеева Чэрык. Hi патрэбна мне твыя адмена. Лешчынка Мсцісл. АДМЁННЫИ, прым. Выдатны, асаблівы. Адменный чылавек етый Іван Пятровіч, што скажыш, i ўсё зробіць. Лешчынка Мсцісл. АДМЁРЗНУЦЬ, дзеясл. Адмерзнуць. Надзень вязенкі, ато рукі адмерзнуць. Верамеева Чэрык. АДМЫГАЦЦА, дзеясл. Адмагацца, адмаўляцца [як мага адказвацца]. Бацькі ўгыварыюць хлыпца жаніцца, a ён адмыгаіцца. Б. Хутары Краснап. Hi 'дмыгайся, бяры, калі даюць. Рудня Клім. АДМЫТАЦЦА, дзеясл. Адматацца, развязацца, адкруціцца. Адмыталась абора, i лапыць з нагі спаў. Шароўка Чэрык. АДНА, ліч. ж. Адна. Адна добрыя хылява, а другая троху парезына. Лешчынка Мсцісл. Адна жонка ў хыдзяйстві ні cnpaвіцца, трэба чылядку ныняць. Бярозаўка Клінц. АДНАВОКІЙ, прым. Аднавокі, з адным вокам. Аднавокі Рыгор, а ладна стрыляіць. Лешчынка Мсцісл. АДНАГОДКІ, -аў, мн, л. 1. Аднагодкі. Нашы хлопцы аднагодкі: ны адным месіцы радзілісь, твой толькі раней тыдні ны два. Верамеева Чэрык. 2. бат. Аднагодкі, лекавая трава. Бабы сеюць аднагодкі ны грядых паміж буракоў, а тады прыдаюць у аптэку. Пірагова Мсцісл. АДНАДЗЕНКА, -i, ж. Работнік, наняты на адзін дзень. Узяў жняю-аднадзёнку. Кокатава Мсцісл. Наймі аднадзёнку, іна табе ŭ зьдзелыіць. Палуж Краснап. АДНАК, прысл. Аднак. Круціўсь i так, i етык — аднак прыйшлось аддаць нызад. Старае Сяло Мсцісл. Я прасіў цябе памоч мне, аднак ты ні паслухыў. Верамеева Клім. АДНАКРОЦЬ, прысл. Адзін раз, аднойчы. Аднакроць паійоў я ўночы ў горыд, a ік схадзілась крутавея, дык я чуць ні замерз. Судзілаўка Клім. Аднакроць я ў лесі спыткаў мядзьведзя. Мазалава Мсцісл. АДНАКЫВА, прысл. Аднакава, аднолькава, таксама. Сьвякрова мыя злая аднакыва, як i сьвёкар. Парадзіна Мсцісл. У вас вопрытка пашыта аднакыва. Каробчына Мсцісл. Аднакыва куды ні йці, абы ні стыяць. Б. Хутары Краснап. АДНАКЫВЫЙ, прым. Аднакавы, аднолькавы. Сьціпан i Васіль пашылі сабе аднакывыя піджакі. Мазалава Мсцісл. У вас усіх аднакывыя плацці. Маластоўка Краснап. АДНАЛЁЗКА, -i, ж. Гэбаль з адным лязом. Адалжы ты мне свае адналёзкі, дошку нады пачысьціць. Хвёдараўка Краснап. АДНАЛЁТЫК, -тка, м. Адналетак, аднагодак, блізнюк. УПаўловіча радзілісь сыны-адналеткі. Старае Сяло Мсцісл. Сьціпан адналетык ca мной: у адзін дзень paдзілісь. Б. Хутары Краснап. АДНАРУЧКА, -i, ж. Ручайка, верацяно з ніткамі [i піла з адной ручкай]. Я сёньні ныпряла восім аднаручык. Зоры Чэрык. АДНАРУШНІК, -а, м. Аднаручка, ручайка. Я сяньні аднарушнік ныпряла досы вітку. Палуж Краснап. АДНАЦЁПКА, -i, ж. Памылка пры снаванні красён. Ня ўмеіш ты снываць: аднацёпык надзелыла. Хвёдараўка Краснап. АДНАЧАСЬНЕ, прысл. Аднаго часу, аднойчы. Усяго паспытаў — адначасьне, праўда, i дзёгыць гнаў. Старае Сяло Мсцісл. АДНАЧЫ, прысл. Аднак. Адначы ён ні віныват, калі на судзе сьведкі ні пыкызалі. Старае Сяло Мсцісл. Адначы ты нейк справіўсь. Палуж Краснап. АДНО, прысл. Толькі. Адно што вышаў ён ад'етуль, бягі — дагонім. Каменка Раснян. Адно глядзі ты, штоб цябе ні абмішулілІ. Пячоры Касцюк. АДНОЛЬКАВЫЙ, прым. Аднолькавы. У нас аднолькавыя крайкі (паясы). Бель Мсцісл. АДНОСІЦЦА [атнасіцца], дзеясл. Адносіцца. ён ды мяне так добра адноўіцца, як ніхто. Рудня Клім. АДНЫМЛЁТЫМ, прысл. Хутка, ураз. Я ў адзін мамэнт, адным лётым зьбегыю. Слаўнае Мсцісл. АДНЫММАХЫМ, прысл. Хутка, ураз. Пыглядзіш, што адным махым ачынуся ў горыдзі. Слаўнае Мсцісл. АДНЫЧАСНА, прысл. Адным часам, разам. Аднычасна я цябе буду слухыць i дадзелываць сваю вязёнку. Слаўнае Мсцісл. АДОНІШЧА, -а, н. Месца, на якім ставяць стог, падстожжа. Пад стог ны адонішча трэба хвырасту. Тур'я Краснап. АДОНЬНЯ, -я, н. Адонне, падонкі. Конь зьелі ўсё сена, толькі адоньня зысталось. Маластоўка Краснап. Ты дай мне добрыга мылыка, а ня гэта адоньня. Нашкавічы МсцІсл. АДПАРЫВЫЦЬ, дзеясл. Адпорваць, распорваць, пароць. Кравец сшыў сьвітку ды зноў пычаў адпарывыць — нядобра зьдзелыў. Палуж Краснап. АДПАЧЫНАК, -нку, м. Адпачынак. А б часе адпачынку вы згыварыцеся самі. Мсціслаў. АДПЁТЫВБІЦЬ, дзеясл. Адпетаваць, аддубасіць, пабіць. Ну i адпетываў жа ён яму бакі. Галоўчыцы Хоцім. АДПЛОДЬІК, -дка, м. Адплодак, прыплод. Кабыла вельмі добры адплодык дыла. Каменка Раснян. АДПЛЯСВЫЦЬ, дзеясл. Скакаць, вытанцоўваць. Наша дзеўка толькі i ўмея рабіць, што адплясвыць. Будагошч Мсцісл. АДПРАЖЫЦЬ, дзеясл. Пабіць, аддубасіць. H y i адпражыў жа Аўхім Мацея! Галоўчыцы Хоцім. АДПУСЬЦІЦЬ, дзеясл. Адпусціць, дазволіць ісці. Ён ня хочыць адпусьціць мя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адетуль, аднарўш, адно^іцца, туря
20 👁
 ◀  / 512  ▶