Старонка 467
◀ / 512 ▶
вый. Ташна Клім. Каткі ўжо гатовы, толькі нада ўтулкі ўсадзіць. Пухнава Раснян. Я во ні ўставіў утулку у каткі, дык год паездзіў, і каткоў німа. Бяседавічы Хоцім. УХАДЖОРЬ, -я, м. Хлопец, што заляцаецца да дзеўкі. У Насты ўхаджорію бысота, толькі ўзамуж ні бяруць. Тур'я Краснап. УХАДЗІЦЬ, дзеясл. Уцякаць. Ухадзі ты адцюль скарэй, ато пупадзець яшчэ. Асмолавічы Мсцісл. УХАДЭЙСЫЦЬ, дзеясл. Забіць, ухаёдваць, ухайдэкаць. Ета такій разбойнік, яму нічога ні стоіць чылавека ўхадэйсыць. Хвёдараўка Краснап. УХАЁДЫВЫЦЬ, дзеясл. Забіць, ухадэйсаць, ухайдэкаць. Ен яго ўхаёдывыў ды паўсьмерці. Хвёдараўка Краснап. УХАЖОР, -а, м. Хлапец, што заляцаецца да дзяўчыны. Нінаглядный яе ўхажор пришоў. Арцёмаўка Міласл. Етыга ўхажора я б пы зубам трэснуў. Палуж Краснап. УХАЙДЭКАЦЬ, дзеясл. Забіць, ухадэйсаць. Васіля-ткі ўхайдэкылі, пупаўсь нейдзі. Хвёдараўка Краснап. УХАПІЦЦА, дзеясл. Ухапіцца, узяцца. Ухапіўся аберуч зы палку й ня пускаіць. Іванаўка Хоцім. Ухапіўся за грудзі, крыкнуў нешта і тут жа памёр — серца ня нытрымала. Ушакі Чэрык. УХАПІЦЬ, дзеясл. Схапіць. Ухапіў ён мяне за плечы й пываліў. Маркаўка Хоцім. УХВАТОШЧЫХ, прысл. Спяшаючыся, ухапошчы. Схапіла ўхватошчых платок, а хвиртух так і забыла. Лешчынка Мсцісл. УХВАТЫ, -ыў, мн. л. Вілкі для гаршкоў. Вазьмі ўхваты ды пыстаў гаршкі ў печ. Азерцы Клім. УХОВЫ, -аў, мн. л. Сховы, схованка. Нявестка разнісла своё добро ў уховы па суседзям. Сохана Мсцісл. УХОД, -у, м. Заспакаенне. Німа табе ўходу, усюды ты пасьпеіш, сядзь ды сядзі паціху! Хвёдараўка Краснап. УХОДЫВЫЦЦА, дзеясл. Стаміцца, ходзячы. Уходывыўся за дзінь, дык сыпіць цяпер. Хвёдараўка Краснап. УЦАЛІ, прысл. Сапраўды. А хоць бы і ўцалі я гэта зробіў, дык што, хто мне можа што скызаць? Кокатава Мсцісл. УЦЕКІ, -аў, мн. л. Уцёкі. Пра ўцёкі й думыць нечыга — ні ўцякеш; адно спасенньня — сядзець у нары і ні вылазіць, пакуль ні пірістануць стрыляць. Машавая Бялынкав. УЦЕН, -у, м. Боль у сярэдзіне. Мяне як схваціў уцён, дык ні сесьці, ні стаць няможна — так баліць сярэдзіна. Горкі Краснап. УЦЕРПІЦЬ, дзеясл. Уцярпець. Бабі скажы толькі, дык яна ня ўцерпіць — пірідасьць куме. Слаўнае Мсцісл. УЦІКАЦЬ, дзеясл. Уцякаць. Я бачу, што ніўзяткі, дык дывай уцікаць. Тур'я Краснап. Янка! Уцікай ад Пынаса, ато будзець біць. Чыгрынаўка Раснян. УЦІКАЧ, -а, м. Уцякач. Кінуўся ўдагон за ўцікачом і пыймаў-такі. Арцёмаўка Міласл. У нашым лесі прытуліўся нейкі ўцікач. Лешчынка Мсцісл. УЦІРАЛЬНІК, -а, м. Ручнік. Маці, дай чысты ўціральнік, ато ўжо дужа грязны. Камароўка Крыч. Уціральнік увесь мокры, і ўцерцісь нечым, дай, Ганна, якую анучу. Зоры Чэрык. УЦІРАЧ, -а, м. Ручнік. Німа ўцірыча, чым рукі выцерць? Іванаўка Хоцім. УЦІРКА, -і, ж. Ручнік. Уцірка вунь на кручку вісіць, бяры ды ўцірайсь. Юшкавічы Раснян. Дай, Мар'я, чыстую ўцірку. Машавая Бялынкав. Уцірка вісіць на шасту. Людагонічы Мсцісл. УЦІСК, -у, м. Уціск. Ох, які бый уціск! Ня сьмелі слова скызаць супроць. Ушакі Чэрык. УЦІСНУТЫЙ, прым. Уціснуты. Правердь, ці добря ўціснутый воз, штоб ні рaструсіўсь у дарогі. Карма-Пайкі Краснап. УЦІСНУЦЬ, дзеясл. Уціснуць, цесна ўвязаць. Уцісні добри воз, штоб ні рызьвізаўсь. Хвёдараўка Краснап. Пымажы мне воз уціснуць. Журбін Бялынкав. УЦІХАМІРЫЦЦА, дзеясл. Заспакоіцца. Дзеці, пыра вам ужо ўціхаміріцца, ато раскрычаліся, што гылыва разьлігаіцца ат вашыга лоскыту. Юркаўка Крыч. УЦІХАМІРЫЦЬ, дзеясл. Супакоіць. Ці нільзя вас уціхамірыць? Нешта вы ўсхадзілісь. Бераляк Краснап. УЦІХАЦЬ, дзеясл. Уціхаць, пераставаць. Дзіцёнык ні ўціхая крычыць, пайдзі пакліч матку. Хвёдараўка Краснап. Боль троху ўціхая, ужо ні так баліць. Капахоўка Клім. УЦІШЫЦЦА, дзеясл. Сціхнуць. Рысплакыўся хлапец, сморгыя і ніяк ні ўцішыцца. Хвёдараўка Краснап. УЦІШЫЦЬ, дзеясл. Заспакоіць. Заходлівыя дзіця, ніяк яго ня ўцішыш. Хвёдараўка Краснап. УЦОТ, прысл. Парамі, двойкамі. Пыпала табе якраз уцот: дваццыць два рахі. Мацутаўка Раснян. УЦЫЦНУЦЬ, дзеясл. Уціхнуць. Уцыцніця, дзеці, дос плакыць. Палуж Краснап. УЦЭЛІЦЬ, дзеясл. Папасці ў цэль, улучыць. Я хацеў уцэліць з ружжа ў лісіцу, ды ні ўцэліў — прымахнуўсь. Слаўнае Мсцісл. УЦЮЖЫЦЬ, дзеясл. Прасаваць, біць. Тодыр Паўла як уцюжыў, крый ты бог — думалі заб'ець. Палуж Краснап. УЦЯГНУТЫЙ, прым. Уцягнуты. Уцягнутыя ў каток вожжы ныцягнулісь, і конь стаў. Парадзіна Мсцісл. УЦЯГНУЦЬ, дзеясл. Уцягнуць, зацягнуць. У лапці нада ўцягнуць новыя аборкі. Машавая Бялынкав. УЦЯМІЦЬ, дзеясл. Уцяміць. Ні магу ўцяміць, дзе я бачыў етыга чылавека. Кокатава Мсцісл. УЦЯЧЫ [уцёч], дзеясл. Уцячы. Як вялі яго на суд, дык ён хацеў уцеч: кінуўся бежч, а тут яго й спыймалі. Слаўнае Мсцісл. УЧАПІЦЦА, дзеясл. Учапіцца. Учапіўсь у валосьсі, што ледзьві рукі адшчапіў. Прыпёчына Касцюк. Цёмна было, кыжан ляцеў ды ўчапіўсь за белую хустку. Парадзіна Мсцісл. Едзь ды глядзі, штоб ні ўчапіўся за пень. Бардзіч Краснап,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 512 ▶