АДЗНЫЧАЦЦА, дзеясл. Быць значным, заметным [выдзяляцца]. Сьлед злодзія адзнычаўся ў сьнезе. Нашкавічы Мсцісл. Нічым ён ні адзначыўсь асобна. Палуж Краснап.
АДЗОЛЬЛЯ, -я, н. 1. Вада, працэджаная праз попел [луг]. Вылі етыя адзольля ў цугун. Хвёдараўка Краснап. 2. Падзол (глеба). На етым адзольлі нічога ня ўродзіць, і сеіць ня трэба. Там жа. Адзольля ета: на ім што сей, што не — усё роўна ня родзіць нічога. Сялец Клім.
АДЗЫВАЦЦА, дзеясл. Адзывацца, адгукацца. Ён ня хочыць адзывацца, хуць яго й клічуць. Лешчынка Мсцісл.
АДЗЬДЗЕЛЫЦЦА, дзеясл. Пазбавіцца, вызваліцца. Як прыстаў ды мяне, штоб я быў яму сьведкый, ледзь я 'т яго адзьдзелыўся. Верамеева Мсцісл.
АДЗЬДЗЕЛЫЦЬ, дзеясл. 1. Адрабіць зробленае, перарабіць. Адзін відзьмак падзьдзелыў, а трэба каб другей адзьдзелыў. Палуж Краснап. 2. Закончыць работу. Адзьдзелыў яравіну. Адзьдзелыў хату. Там жа. 3. Адрабіць за доўг. У Сямёна браў кыня ны два дні, дык за ета адзьдзелыць нады — тры дні з касою летым. Сялец Клім. 4. Збіць, пабіць. Ну й адзьдзелылі Ліксандру: усё аблічча ўспухла. Краснаполле.
АДЗЬДЗІРАЦЬ, дзеясл. Аддзіраць. Гразі столькі нытыпталі ны масту, што ні адмыць, нада вехцім адзьдзіраць. Хвёдараўка Краснап.
АДЗЬДЗЯЖЫЦЬ, дзеясл. Высцебаць дзягай. Бацька адзьдзяжыць цябе за ета. Высокі Бор Краснап.
АДЗЯБНУЦЬ, дзеясл. 1. Застудзіцца. Паехыў у горыд ды адзяб, цяпер кашлііць. Асінікі Клім. 2. Памерці ад старасці. Адзяб ён ужо, дужа стары быў. Хвёдараўка Краснап.
АДЗЯЛІЦЬ, дзеясл. Адзяліць [надзяліць], даць усім. Сымон прынёс яблык, ігруш, дык усіх нас адзяліў, нікога не мінуў. Малашкавічы Клім.
АДЗЯНЬНЕ, -я, н. Адзенне, вопратка. Пырыскрыдаў усё сваё адзяньнё. Тур'я Краснап.
АДКАЗ, -у, м. 1. Адказ, адповедзь. Ны зыпрашэньня ён даў адказ, што ня прыедзіць. Селішча Чэрык. 2. Адмаўленне. Адказым дзела ні пуправіш — усе відзілі, ні 'ткажысься. Пячоры Касцюк. 3. Запіс, тэстамант [завяшчанне]. Юрка зьдзелыў адказ усяго хызяйства дачке. Забалоцце Раснян.
АДКАЗВЫЦЬ, дзеясл. Адказваць, адмаўляць. Прасіў я йго пазычыць мне пяць рублёў, ды ён пычаў адказваць мне, я й пашоў ад яго. Нашкавічы Мсцісл.
АДКАЗНЫСЬЦЬ, -і, ж. Адказнасць. Кожын зы свае паступкі адказнысьць нясець. Усполле Раснян.
АДКАЗЫВЫЦЬ, дзеясл. Адказваць, адмаўляць. Нілоўка табе адказывыць, нада памоч. Б. Хутары Краснап.
АДКАПЫВЫЦЬ, дзеясл. Адкапваць. Нынясло насыпу кыла пыграбні, нада іцьці адкапывыць. Пірагова Мсцісл.
АДКАСНУЦЦА, дзеясл. Адкаснуцца, адчапіцца. Адкасьнісь ты 'д мяне, чаго ты лезіш, як зыла ў вочы. Усполле Мсцісл. Адкасьнісь ты ад мае гылавы! Лабаноўка Клім.
АДКАЦІЦЦА, дзеясл. Адкаціцца. Пяць капеік упалі, але недзе, мабыць, адкацілісь, што ні знайсьці. Сялец Клім. Ляжыць нялюбы, || Ны правый руцэ, || Ні магу ж я адкаціцца. ||Дзяўчонычка мыя люба, || Адкаціся ад нялюба: || Буду стріляці, буду лучаці. З нар. песні. Слаўнае Мсцісл.
АДКЛАД, -у, м. 1. Адклад грошай. З зыработкыў адклады дзелыў у банк, во і назьбіраў колькі сот. Каробчына Мсцісл. 2. Адклад [адцягванне] справы. Адклад, як кажуць, ня йдзе ў лад, нада ўраз зьдзелыць. Селішча Чэрык.
АДКЛЕІЦЦА, дзеясл. Адклеіцца. Прыляпі луччы марку, ато адклеіцца, дык пісьмо ня пойдзіць. Пячоры Касцюк.
АДКЛІПАНЫ, прым. Адкляпаны. Міхасёва кыса добра (а)дкліпана, дык і добра косіць. Бязводзічы Мсцісл.
АДКУЛУПІЦЦА, дзеясл. Адкалупіцца, адчапіцца. Адкулупісь ты ад мяне, ныхаба! Галоўчыцы Клім.
АДКУЛЬ, прысл. Адкуль, скуль. Ік угледзіў выўка здаліку — адкуль і спрытнысьць узілась. Парадзіна Мсцісл. Пытаіцца дзяўчына: || Адкуль родым, дзяціна? З нар. песні, М. Г. 87.
АДКЫЗАЦЦА, дзеясл. Адказацца, адмовіцца. Ён хацеў мне усунуць мяшок, ну я адкызаўсь. Лешчынка Мсцісл. Нада ж так адкызацца: ні знаю і ні ведыю, кажыць, а сам відзіў, як яго лупцувалі. Рудня Клім.
АДКЫЗАЦЬ, дзеясл. 1. Адказаць, даць адказ. Трэба тыварышу на пісьмо адкызаць. Лешчынка Мсцісл. Мыладзіца, мыладзіца мылыдая, || Што ня ўмела, што ня ўмела адкызаці. З нар. песні, М. Г. 80. 2. Адказаць, зрабіць распараджэнне адносна маёмасці перад смерцю. Паміраючы, матка дачцэ адкызала хутру. Куляшоўка Клім.
АДКЫРАСТЫЦЦА, дзеясл. Адкараскацца, пазбавіцца з цяжкасцю [адчапіцца, адвязацца]. Я чуць ад яго адкырастылась, як прістаў. Касцюковічы.
АДЛЕГА, -і, ж. Адліга. Пысьля марозу ізноў наступіла адлега: з стрех капыіць. Лешчынка Мсцісл.
АДЛЕГЛЫСЬЦЬ, -і, ж. Адлегласць. Ад Мсьціслаўля ды Мазылыва нівялікыя адлеглысьць. Мазалава Мсцісл. Да горыду досыць вялікыя адлеглысьць: вярстоў з восімнаццыць будзець. Гусарка Клім.
АДЛЕЖКА, -і, ж. Памянш. ад адлега. Вароны літаюць, як відаць, адлежка будзя. Тур'я Краснап.
АДЛІ, прыназ. 1. Каля. Адлі рякі коні пасуцца. Зарэчча Мсцісл. 2. часц. А ўсё ж [але]. Адлі-тыкі наша ўзіла. Татаршчына Мсцісл.
АДЛІЦЬ, дзеясл. Адліць, выліць нейкую частку. Хацеў троху адліць, а вылілася многа. Асінікі Клім. Адлі-тка мне вадзіцы сьвянцонай (гарэлкі). Сапрынавічы Мсцісл.
АДЛЫНУЦЬ, дзеясл. Адхлынуць. Кучый кінулісь за ім, а ўгледзіўшы ў яго лі-
84 👁