Заплаціць за што працаю жняі. Мне ж нады і сваё зжаць, ды 'шчэ Максіму за пыхату аджаць два дні. Селішча Чэрык.
АДЖДЖВУЧЫЦЬ, дзеясл. Адсцябаць, высцебаць. Хырашэнька аджджвучый розычкый, дык будзіць знаць, як у чужэй сад лезьць. Горкі Краснап.
АДЖДЖУБАСІЦЬ, дзеясл. Аддубасіць. Аджджубасіў яго па сьпіне й пы гылаве — дзе пупала. Палуж Краснап.
АДЖОН, -у, м. Аджын, заплата [разлік] за што-небудзь працаю жняі. Аддалжы мне айса ны аджон летым. Каробчына Мсцісл.
АДЖЫЦЬ, дзеясл. Аджыць, перажыць [пражыць жыццё]. Аджыў я сваё, дзеткі, цяпер паміраць нады. Белы Мох Мсцісл. Вярнуцца да жыцця. Пясклёнык быў акалеўшы, ік пылажылі ў цёплыя тряпкі, дык аджыў. Зарэчча Мсцісл.
АДЗАДЗІ, прысл. Ззаду. Бярі яго адзадзі і лажы на пол. Лешчынка Мсцісл.
АДЗАДКУ, прысл. Ззаду. Ён ішоў адзадку трошкі зы мяне. Пірагова Мсцісл.
АДЗАДУ, прысл. Ззаду. Пыглядзі-ка, што ў цябе адзаду цягніцца! Гарбавічы Касцюк. Я ўзяў яго адзаду і адразу пуваліў ны зямлю. Лешчынка Мсцісл.
АДЗАДЫК, -дка, м. Задок, задняя частка тушкі. Купіў цэлы адзадык цілячы. Мсціслаў.
АДЗЕЖА, -ы, ж. Адзежа, вопратка, адзенне. Разьдзеўсь, сам на тэй бок паплыў, а адзежа на етым берызі 'стылась. Старае Сяло Мсцісл. Пыклала б ты ету адзежу ў скрыню, ато выляіцца іна тут. Зоры Чэрык. Справіла адзежу меськаю,|| Зыстылася мужуку сельскаму. З нар. песні.
АДЗЕЖНІК, -а, м. Надзежнік. Пакрый дзежку адзежнікам. Вярбоўка Раснян.
АДЗЕЖЫНА, -ы, ж. Адзежына. У старца старыя адзежына. Лешчынка Мсцісл.
АДЗЕЖЫНКА, -і, ж. Памянш. ад адзежына. Ікая ў яго дырыгая адзежынка! Лешчынка Мсцісл.
АДЗЕНЬНЯ, -я, н. Адзенне. Пыра ўжо й табе зьмяніць сваё адзеньня — знасілась ушчэнт. Лешчынка Мсцісл. Ох, якоя прыгожыя ў пупа адзеньня! Пірагова Мсцісл.
АДЗЕРЖЫЦЬ, дзеясл. Стрымаць, прыпыніць. Адзержыў кыня ды зьлез с калёс. Нашкавічы Мсцісл. Адзержылі злодзія. Палуж Краснап.
АДЗЕЦЬ, дзеясл. Адзець, апрануць. Я хацела сяньні новыя плацьця адзець, ды пагода спорцілась. Кісялёва Буда Мілосл. Адзень сяньня жупан, ато бальшэй дождж — замокнеш. Новае Сяло Мсцісл.
АДЗЕІНЬНЯ, -я, н. Адзенне. У горыдзі ні такея (а)дзеіньня, як ў нас. У чорным адзеіньні ходзя. Палуж Краснап.
АДЗІВАЦЬ, дзеясл. Адзяваць, апранаць. Пашыў мне кравец кажух, што і адзіваць сорам — саўсім сапсуваў. Барысавічы Клім.
АДЗІН, аднаго, ліч. Адзін. Адзін дзіцёнык памёр, другій зыхвареў — што ета за нішчасьця ны маю гылаву! Пірагова Мсцісл. Адзін талір пыкаціўся, другей прізыстаўся, || Знаю, знаю: мой міленькі з другою скыхаўся. З нар. песні. Слаўнае Мсцісл.
АДЗІНАКЫВЫЙ, прым. Аднолькавы. Я пашыў сабе армяк, адзінакывый с тваім. Лешчынка Мсцісл.
АДЗІНАНЦЫТЫЙ, прым. Адзінаццаты. Ёй ужо адзінанцытый год пашоў з восіні. Лешчынка Мсцісл.
АДЗІНАНЦЫЦЬ, -і, ліч. Адзінаццаць. Маці прыдыла адзінанцыць хунтыў грыбоў. Лешчынка Мсцісл.
АДЗІНАРНЫЙ, прым. Адзінарны, не падвойны. Адзінарныя сукно, а так дорыга стоіць! Нада браць большы, бо ета ж адзінарный малюскін. Маластоўка Краснап. Трэба пышукаць лепшыга сукна, ато ета адзінарныя. Каробчына Мсцісл.
АДЗІНЕХТЫНЬКІЙ, прым. Адзінёханькі, зусім адзін, адзінюткі. Пысьля сьмерці бацькоў зыстаўся ён адзінёхтынькій. Навасёлкі Мсцісл. Жывець адзінёхтынькый, нікога ў яго німа. Маластоўка Краснап.
АДЗІНЕЦ, -нца, м. Адзінец, адзінокі чалавек. Сядзіць сабе зы сталом адзінец адзінцом: жонка памерла, ды і дзяцей бог ні даў. Слаўнае Мсцісл.
АДЗІНОКІЙ, прым. Адзінокі. Адзінокій Іван, а справіўся разым з усімі. Лешчынка Мсцісл. Цяжка жыць адзінокыму чылавеку. Селішча Чэрык.
АДЗІНОТА, -ы, ж. Адзінота. Адзінота замучыла бедныга чылавека. Лешчынка Мсцісл.
АДЗІНОЦТВА, -а, н. Адзінота. Жыву я ны сваім хутары ў адзіноцтве, скушна мне, да людзей хочыцца. Пірагова Мсцісл. Адзіноцтва ў гроб зыгыняіць бенных людзей. Лешчынка Мсцісл.
АДЗІНОЧКА, -і, ж. Адзіночка, што жыве адзін, адна. Ны краю сіла жыла ўдыва-адзіночка, ды якой редка хто пріходзіў. Лешчынка Мсцісл.
АДЗІНОЧНЫЙ, прым. Адзінокі. Чылавек яшчэ адзіночный, ці быгата яму трэба? Каробчына Мсцісл. Ён адзіночны, была сістра, й та пумерла. Маластоўка Краснап.
АДЗІРВЯНЕЛЫЙ, прым. Адзервянелы, адубелы. Як дзед памёр, дык я думаў, што ета ён заснуў, аж цапнуў за руку, за ліцо, дык ён ужу адзірвянелый — пальцыў ні рызагнеш. Арцёмаўка Мілосл.
АДЗІРВЯНЕЦЬ, дзеясл. Адзервянець, адубець. Мне чуць ні прішлось адзірвянець ад стужы. Лешчынка Мсцісл.
АДЗІЧЭЛЫЙ, прым. Адзічэлы. Адбілысь ад гурта авечка і пабегла, як адзічэлыя, ў поля. Студзянец Касцюк.
АДЗІЧЭЦЬ, дзеясл. Адзічэць, зрабіцца дзікім. Памёрлі старыкі, хата рызвалілысь, а сад біз дыгляду сусім адзічэў. Старае Сяло Мсцісл.
АДЗНАКА, -і, ж. Знак, прыкмета. У майго кыня ёсьць адзнака — лысіна на лбу. Лешчынка Мсцісл.
АДЗНАЧЫНЫЙ, прым. Адзначаны, пазначаны [з адзнакай]. Воўк і адзначыныя ўхопіць. Залесавічы Крыч.
АДЗНАЧЫЦЬ, дзеясл. Пакласці знак на што-небудзь. Дровы ў нас пыкралі, адзначыць нада. Мсціслаў.
75 👁