ТСЕЧ, дзеясл. Адсекчы. Трэба тсеч niряплёціну ў смык. Хвёдараўка Краснап. ТТУЛЬ, прысл. Адтуль. Госьці пусьціліся ттуль наўхыдыка. Палуж Краснап. ТУБУН, -a, м. Гурт. Тубун авец пасецца на полі. Тур'я Чэрык. ТУБУНОМ, прысл. Табуном, гуртам. Як сыбяруцца тубуном ластыўкі ды пычануць літаць паўзьнізьзю, дык будзя дождж. Палуж Краснап. За етый дзеўкый дык хлопцы прама тубуном ходзюць. Слаба да Крыч. ТУБЫЛІЦ, -льца, м. Тубылец. Каб ета ж хоць тубыліц быў, ато ж прыблуда нейкій, яго тут ніхто i ні знаіць. Бяседавічы Хоцім. ТУВАРІШ, -a, м. Таварыш. Туваріш, скажы, айдзе тут жывець старшыня сельсавету? Хвёдараўка Красная. Ета мой туваріш, умесьці служылі. Нізькі Касцюк. ТУВАРІШЫВАЦЬ, дзеясл. Таварышаваць, быць таварышамі. Саўсім пірімяніўся хлопіц, як стаў туварішываць з тым бысяком. Бяседавічы Хоцім. ТУГА, -i, ж. Туга, сум. Як пачула іна, што сына забілі — затужыла i памерла з туei. Бяседавічы Хоцім. Туга нейкыя на серца лігла. Пархвенава Мсцісл. ТУГА, прысл. Туга, цесна. Дай ты свабоду дзіціняці — на што ты яго зьвізала етак туга! Стары Дзедзін Міласл. ТУДОЮ. прысл. Тудою, тым кірункам. Трэба іці тудою, куды пашлі дзеці. Касцюковічы. Мы пайдзем тудою, праз лес. Сапрынавічы Мсцісл. ТУДЫ, прысл. Туды. Жэўжык етый нарвішчым пралез туды. Хвёдараўка Краснап. Ия лезь туды, бо там гразка. Забелышана Хоцім. ТУДЫ -СЮДЫ, прысл. Туды-сюды, сяктак. Ну, зырабіўшы тры рублі ў дзень, яшчэ туды-сюды, можна жыць. Паўлавічы Клім. ТУЖЫКІСПРЫУЛЯІДЬ. Тужыць. Паехыў яе ўлюбёный ны вайну, дык іна цяпер тужыкі спрыўляіць. Ясенка Краснап. ТУЖЫЦЬ, дзеясл. Тужыць, сумаваць, гараваць. Кінь ты тужыць па ім, усёдно ні верніш — дзяцей глядзі! Слабада Крыч. Затужылі кызакі, што зысталісь біз тыбакі. Сохана Мсцісл. ТУЗ, -a, м. Туз. Мне пыпалась дама i туз аднэй масьці. Лешчынка Мсцісл. ТУЗАЦЬ, дзеясл. Тузаць. Ня тузай так, паволі цягні, ато ніткі парвеш. Галоўчыцы Калініншчына. ТУЛ, -a, м. Тыл, зад. Тулым уперся ў сьцяну i стаіць. Папоўшчына Мсцісл. ТУЛМАЧ, -a, м. Тлумач, перакладчык. Што ён кажыць, ні паймеш: нада тулмыча прасіць, штоб рістлумачыў. Восаў Краснап. ТУЛМАЧЫЦЬ, дзеясл. Тлумахыць. Я ім тулмачыў, што непынятна. Мсціслаў. Тулмачыў, тулмачыў, a йны ўсёдно нічога ні пынімаюць. Бардзіч Краснап. ТУЛУВА, -a, н. Тулаў. Во калеку я відзіў — адно тулува, ні рук, ні ног: атрезылі ны вайне. Арцёмаўка Міласл. ТУЛУВАЦЬ, дзеясл. Дратаваць, таптаць. Пусьціў коні ў жыта i ўсё патулуваў. Куркаўшчына Мсцісл. ТУЛУП, -a, м. Доўгі кажух. Надзень тулуп, ато зьмерзьнеш. Халдзееўка Хоцім. Haдзеў бацькыў тулуп, дык увесь i схываўся з гылавой i ныгамі. Асмолавічы Мсцісл. ТУЛЯНЬНЕ, -я, н. Тулянне, хаванне. Што ета за туляньне na заўгольлю, калі ты што маіш, то скажы проста. Маркаўка Хоцім. ТУЛЯЦЦА, дзеясл. Туляцца, хавацца. Воўк туляецца ат ахотнікаў пы лясу. Сохана Мсцісл. Хто там туляецца за пуняй? Mapкаўка Хоцім. Дос табе ўжо туляцца na сьвету, пыра дамоў ехыць, бацькі ўжо старыя, нядужыя. Дубеец Касцюк. Hy i дзікун ты, Андрэй, i чаго ты туляешся ад людзей. Лешчынка Мсцісл. ТУМАН, -у, м. Туман. Ныд зямлёю naeic туман i сыпіцца дробныя, як пыл, рось. Сохана Мсцісл. Сена было сухоя, a посьлі туману так ныбрякла, што яшчэ два дні нада сушыць. Слаўнае Мсцісл. ТУМАР, тумырь, -а, м. Багач, кулак. Сусед мой — ту мар: у яго двоя коні i тры К и ровы. Хвёдараўка Краснап. У нас было шмат тумыраў, толькі іх раскулачылі. Шумячы. Тумырь-то еткій узяўся — ny рублю жэрствія даець, а сам босый ходзіць. Кокатава Мсцісл. У нашай вёсцы жывець бідныта, ні 'днаго тумыра німа. Чыгрынаўка Раснян. ТУШЦА, -ы, ж. Тупіца, тупая сякера. Пыдай-ка тупіцу, нада пірясеч масол, ато так у гаршчок ня лезіць. Бяседавічы Хоцім. Вазьмі тупіцу ды адсячы ад калодзіжа лёд, ато ні падыйсьці. Студзянец Касцюк. Дай-ка тупіцу, гвозд пірасеч. Хвёдараўка Краснап. ТУПЬІЙ, прым. Тупы. Жэлязьнік тупэй, ім кыпаць нільзя. Халдзееўка Хоцім. Тупоя шыла ня лезіць у ету падошву. Крычаў. ТУПЯШКА, -i, ж. Гнілое палена. Ны дварэ ляжыць тупяшка i сьвеціць увечыры, а я іду ды думаю, што ета магло быць? Стары Дзедзін Міласл. Тупяшка ты, а ні чылавек. Хвёдараўка Краснап. ТУРАЦЬ, дзеясл. Турыць, хутка ганяць. H i турай ты так іх, паволі гані. Кокатава Мсцісл. ТУРБУВАЦЦА, дзеясл. Турбавацца, непакоіцца. Ня турбуйся, я i сам дыстану. Нізькі Касцюк. Hi турбуйся, дзядуля, сядзі сабе. Кокатава Мсцісл. Ня турбуйся — сычас паедзім с табой. Маластоўка Краснап. ТУРБУВАЦЬ, дзеясл. Турбаваць, непакоіць. Ня хочыцца мне яго ноччу турбуваць. Пбалы Касцюк. ТУРГУВАЦЬ, дзеясл. 1. Таргаваць. Тургуваў я карову, хацеў купіць, ды ні пыныравілась — вымя дужа малоя. Мсціслаў. 2. Гандляваць. Якей жа тут смысіл так тургуваць — за што купіў, за тое i прыдываць прыходзіцца,. Касперка Хоцім. ТУРКАЦЬ, дзеясл. Будзіць. Туркай яго, маці, ніхай устаець, ато ён зыспаўся. Пбалы Касцюк. ТУРКНУЦЬ, дзеясл. Праляцець з шумам. Туркнула йкая-та птушка. Хвёдараўка Краснап. ТУРЛАЙ, -я, м. Гарлач, збанок. Мылыка ныцадзіла цэлый турлай. Хвёдараўка Краснап
Дадатковыя словы
туря, тўмырь, хбдзіць
7 👁