Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
Спычатку конь бег галопым, а потым nipaŭшоу на трус, а тады i зусім хадою пышоу. Палуж Краснап. ТРУСІК, -а, м. Памянш. ад трус. 1. Я выгныла з капусты трусіка, думыла, што ета зайчык. Гібалы Касцюк. У насёсьць пяць трусікаў: два чорных i тры белінькі.ч. Трубільмя Краснап. ТРУСЩЦА, дзеясл. Растрасацца, рассыпацца. Чаму ты ні пыклаў драбіны ў мыжару, ато жыта будзя трусіцца. Хвёдараўка Краснап. Драбіны надзіваюць на мыжару, штоб сена ні трусілысь. Арцёмаўка Міласл. ТРУСІЦЬ, дзеясл. Імжаць. Дожджык трусіць i трусіць, як праз сіта. Гарцуеўка Краснап. ТРУСОК, -ска, м. Памянш. ад трус. 1, Наш тру сок вельмі сьмешны — станіць ны заднія лапкі ды трасець пярэднімі. Барысавічы Клім. Я ўзяў двух трускоў ны развод — хай гадуюцца. Пірагова Мсцісл. Мяса трускоў мы ядзім, a з шкурак робім адзежу дзецям i сабе на зіму. Барысавічы Клім. ТРУСОЧЫК, -чка, м. Дробны хворает. Па лесі ходзя i трусочык зьбірае. Трусочык ны цяплішчы пацьмеў. Бардзіч Краснап. ТРУСЫМ, прысл. Трушком. Tрусым усю дарогу ехылі. Палуж Краснап. ТРУСЬ, -я, м. Трусік. Дзе твой трусь падзеўсь? Ц і ні сыбакі злавілі яго, падумалі, што заіц. Ушакі Чэрык. ТРУСЬЛШЫЙ, прым. Труслівы, баязлівы. Трусьлівый, як заіц. Сохана Мсцісл. ТРУХ, -a, м. Трух, трушок. Трух утвайго кыня нікрасівый — ногі рыскідаіць. Тур'я Чэрык. ТРУХАНУЦЬ, дзеясл. Тузнуць. Трухані кыня, ніхай скарэй едзя. Палуж Краснап. ТРУХЛЯВЫЙ, прым. Трухлявы. Пылок пыдняўся с трухлявый калоды. Палуж Краснап. АТРУХНУЦЬ, дзеясл. Трухлець, гніць, парахнець. Мой капот, вісеўшы ў чулані, пычаў трухнуць. Лешчынка Мсцісл. ТРУХЫМ, прысл. Трухам, трушком. Мы ехылі ўсю дарогу трухым, хутка прыехылі. Палуж Краснап. ТРУХЫЦЬ, дзеясл. Бегчы трухам, трушком. Конь трухае патроху, а мы сядзім ны калёсах ды гутарым i ні бачым, што чылавек зы намі бягіць. Слаба да Крыч. Мы з канём трухаім патроху. Палуж Краснап. ТРУЦІНБ, -я, м. 1. Труцень, пчала-самец. Труцінь йялікі, большый зы пчалу. 1ванаўка Хоцім. 2. Гультай. Труцінь ты, нічога ня дзелыіш, а толькі ясі! Красоўка Калініншчына. ТРУЦПДЬ, дзеясл. Труціць. Я купіў атруты: будзем ваўкоў труціць. Бяседавічы Хоцім. ТРУШАНКА, -i, ж. Струшанка, салома, змсшаная з сеііам. Пада трушанкі каровым зьдзелыць. Салома тут ёсьць, а сена прыняci ды пірітрясі хырашэнька. Арцёмаўка Miласл. ТРУШЧЫЦЬ, дзеясл. Трушчыць, ламадь на дробныя трэскі. Са злосьці хлопіц палку трушчыць. Палуж Краснап. ТРУШЫНКА, -i, ж Трушанка. Увесь час кормім кароў трушынкый. Палуж Краснап. ТРЫ, ліч. Тры. Атваж мне тры хунты сахыру. Мсціслаў. Выткыла сабе тры губычкі намёткі. Барысавічы Клім. Каню яшчэ трох год німа: ваўчкі яшчэ ня скінуў. Хвёдараўка Краснап. Узялі мы сабе трох падзёньнікаў ды змылацілі ўсё жыта. Пірагова Мсцісл. ТРЫВА, -ы, ж. Трава. А ны маёй дзілянкі трыва ладныя, касіць лёгка. Парадзіна Мсцісл. Сёліта позна сена косім: трыва насохла, адзін быльнік зыстаўсь. Слаўнае Мсцісл. ТРЫВАЛЫЙ, прым. Трывалы. C самыя раніцы без перыстанку косіць наш сусед. Tрывалый чылавек! Гібалы Касцюк. ТРЫВАЛЫСЫДЬ, -i, ж. Трываласць. Tрывалысьць у етыга чылавека вялікыя: цэлы дзень, ня еўшы, работыіць. Арцёмаўка Міласл. ТРЫВАЦЬ, дзеясл. Трываць, цярпець. Нільзя было трываць ад болі. Гарадок Раснян. ТРЫВОЖЫЦЬ, дзеясл. Трывожыць, pyшыць. Ня трывож яго, ніхай супачынець троху, ён жа ўсю ноч ні спаў. Васілеўка Хоцім. ТРЬІЗЬНІЦЬ, дзеясл. Трызпіць, гаварыць праз сон. Хворый усю ноч трызьніў. Дубеец Касцюк. ён спаў на печкі, тады стаў нешта трызьніць; я хацела рызыбраць, ды нічога ні пыніла. Арцёмаўка Міласл. ТРЫЙНЯ, -i, ж. Трайня. Ныклаў воз, што аж трыйня чуць ня трэснула ад цяжбы. Бязводзічы Мсцісл. ТРЫЛІВАЦЬ, дзеясл. Траляваць, вывозіць лес, бярвенні. Лісасеку зрубілі, січас нада бярвеньні трыліваць. Тур'я Чэрык. Мы пычалі трыліваць бярвеньня. Хвёдараўка Краснап. ТРЫЛІСЬНІК, -a, м. бат. Трыліснік. Tрылісьнік бабы таксами зьбіраюць на лікарствы, толькі ня ведыю, навошта. Пірагова Мсцісл. ТРЫМАЦЦА, дзеясл. 1. Трымацца, паводзіць сябе. Ён трымаецца, як сталы чылавек. Вародзькава Крыч. Tрешайся, браце. ня падай духам. Шэвялёўшчына Мсцісл. 2. Трымацца за што. Пада было трымацца за грыву, то ня ўпаў бы, ато конь утрюх, а ён — бух! Ташна Касцюк. ТРЫМАЦЬ, дзеясл. Трымаць. ёсьць выгады трымаць пародзістую скаціну. Лешчыпка Мсцісл. Клін трымая ў баньцы касу. Бязводзічы Мсцісл. ТРЫНАЦЦАТЫЙ, прым. Трынаццаты. Трынаццаты дзень ужо пайшоў, як яго німа. Пархвёнава Мсцісл. ТРЫНАЦЦАЦЬ, ліч. Трынаццаць. Хата рубіцца ў трынаццаць вянкоў. Вародзькава Крыч. ТР& НКА, -i, ж. Гульни ў карты. Абыгралі мяне ў трынку. Хвёдараўка Краснап. ТРЫНОГА, -i, ж. Ражка. Бяры трыногу ды пайдзем у лазьню. Іванаўка Хоцім. ТРЫНОЖКА, -i, ж. Трыножка. Пыстаў трыножку на прыпік, буду бліны печ. Студзянсц Касцюк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

трўхы, туря
4 👁
 ◀  / 512  ▶