СУНУЦЦА, дзеясл. Упасці. Як даў яму камінім у лоб, дык той i сунуўся назямлю. Лешчынка Мсцісл. Удирылі чылавека пы гылаве, дык тэй i сунуўся. Маластоўка Краснап. СУНЯЦЦА, дзеясл. Суняцца, супакоіцца. Крычыць дзіцёнык i ня мпжа суняцца. Палуж Краснап. СУП, -a, м. Крупнік, крупен я. Сяньні мы варылі суп з яечных круп. Усполле Раснян. СУПЛІЧ, прысл. Поплеч, плячо ў плячо. Міхалка супліч ca мною, ікраз такога росту. Палуж Краснап. СУПОЛЬНА, прысл. Супольна, сумесна. Мы з Хведырым супольна купілі бырына ны мяса. Забялышана Хоцім. Супольна з братым пасеілі гарох. Глупікі Крыч. СУПОЛЬНЫЙ, прым. Супольны, сумесны. ён мне даў, а пысьля я яму, вось i вышла супольныя дыпамога. Пірагова Мсцісл. Ета наги супольны луг: разым косім, а тады ўжо сена дзелім паміжсобку. Бродкі Крыч. СУПОНЬ, -i, ж. Супоня, раменны або вяроўчаны шнур, якім сцягваюць клешчы ў хамуце, як запрагаюць каня. Пырвалысь супонь, астынаві кыня, ато хамут парвець. Бяседавічы Хоцім. У твайго кыня разьвізалысь супонь, зывяжы, ато хамут парвецца. Варанёва Крыч. СУПОНЯ, -i» ж. Супоня. Супоня разыйшлась, нада засупоніць. Хвёдараўка Краснап. Янка, зьві новую супоню, бо старыя пырвалыся. Ташна Клім. Супоня рассупонілась! Бязводзічы Мсцісл. СУПОУНІНЫЙ, прым. Выкананы. Cyпоўніны хорам сьпеў усім спьідыбаўся. Сохана Мсцісл. СУПОУНІЦЦА, дзеясл. [Споўніцца], стацца, адбыцца. Супоўнілыся тоя, чаго я жылаў. Сохана Чсцісл. + СУПРАДКІ, -аў, мн. л. Супрадкі, сходка дзяўчат увечары для сумеснай пражы. Ганна i Наста пайшлі ў супрадкі к Надзеі. Пацкава Мсцісл. Пайдзём-ка сёньня ў cynрадкі к Тацяне. Новыя Капачы Мсцісл. СУПРІТКІ, -аў, мн. л. Супрадкі. Етыя дзеўкі ходзюць у супріткі к Храсіньні. Во ўжу дэьве нядзелі, як яны ўсё там прядуць. Арцёмаўка Міласл. су'п р і ц ь, прысл. Супраць. Зьдзелыў супріць печы пыд вакном паліцу, i ны яе пыставілі гаршкі. Арцёмаўка Міласл. СУПРІЧАЦЦА, дзеясл. 1. Спрачацца. Яны сталі суПрічацца зы цану. Палуж Краснап. 2. Супярэчыць. Ен любіць супрічацца: ты скажы белыя, а ён табе — не, чорныя. Восаў Краснап. СУПУДУ, прысл. 3 перапуду. Супуду я ня ведаў, куды бегчы. Вярбоўка Раснян. СУПУРАТ, -a, м. Упарты чалавек. Разьві ты пірапреш еткыга супурата, ён што хочыць, то i дзелыіць. Слаўнае Мсцісл. Cyпурат ты: нікога слухаць ня хочыш. Гібалы Касцюк. СУПУСТАТ, -а, м. 1. Упарты чалавек, які робіць усё наперакор. Ц і ты ня ведыіш етыга супустата? Ніколі ж ён ня зьдзелыя так. як скажыш. Хвёдараўка Краснап. [2. Варожы воін]. СУПЫДАНЬНЯ, -я, н. Супадзенне. Не, ета ён эьдзелыў нінарокым, ні тому, што ты ні быў там — ета проста супыданьня такая. Мануйлы Краснап. СУПЫЛНА, прысл. Супольна. Яны ўзялісь супылна ўсёю дзяреўнюю пірявесьць дровы. Арцёмаўка Міласл.. СУПЫРЬ, прысл. Супар [супроць]. Перьвый раз ён пайшду мне на супырь, i ні маги пыняць, што зь ім стала. Б. Хутары Краснап. СУПЫРАТ, -a, м. Упарты чалавек, які робіць усё наперакор. Такога супырата, як наш Рыгор, нідзе німа: што ты яму ні кажы, дык ён табе ўсё напіракор зьдзелыіць. Палуж Краснап. СУПЫСТАВА, -ы, ж. Супастава [супастаўленне]. Супыстава к етыму ні пыдайдзець. Малюшын Краснап. СУПЫСТАВІЦЬ, дзеясл. Супаставіць. Што ты можаш яму супыставіць, калі ён праўду режыць. Палуж Краснап. СУПЯРЭЧЫЦЬ, дзеясл. Супярэчыць. Ты ўсягды любіш супярэчыць. Пбалы Касцюк. Нам ніхто ні супярэчыў, калі мы скызалі, штоб так зьдзелыць. Пацкава Мсцісл. СУР, -а, м. Смецце. Іна пыдміла хату i вынісла сур на ворык. Арцёмаўка Міласл. СУРАДЗГЦЬ, дзеясл. Сабраць [падрыхтаваць для паездкі]. Яны сурадзілі мяне ў дарогу. Палуж Краснап. СУРАН ЎЦЦА, дзеясл. Упасці чаму-небудзь дробнаму. Па лесі ходзіш, дык i суранецца ў ягыды што-небудзь. Б. Хутары Краснап. СУРБАЙЛА, -а, м. Сярбайла. Сурбайла етый, як пачнець сёрбыць, дык сьвіньні пызьбягуцца. Хвёдараўка Краснап. СУРГАН, -а, м. Неспакойны хлопец. Етыга сургына нічым ня ўцішыш. Хвёдараўка Краснап. СУР 'ЕЗНА, прысл. [Сур'ёзна], стала, рашуча, цвёрда. ён сур'ёзна зыняўсь лісаводзтвам: садзіць лес, зыпрішчаіць у лесі пасьцівіць скот. Бяседавічы Хоцім. СУРІДЖАЦБ, дзеясл. Ладзіць [збіраць, рыхтаваць]. Суріджайця, хлопцы, ружжы, пойдзім ны ахоту. Большая Багацькаўка Мсцісл. СУРОВЫЙ, прым. Суравы, нябелены. Рушнік з суровыга пылытна. Хвёдараўка Краснап. Дужа суровыя пылатно, ды хуць ба троху яго прыбялілі. Нізькі Касцюк. СУРОЦЫ, -аў, мн. л. Урокі. Мабыць у майго Васіля суроцы: ляжыць у пасьцелі: гылыва як у вагні. Юр'евічы Калініншчына. СУРЧОК, -чка, м. Свісток. Сьвіснуў у сурчок, дык аж коні рупужалісь. Хвёдараўка Краснап. СУРЫНКА, -i ж. Дробная частка чагонебудзь [парушынка]. С у рынка ў воку сядзіць. Хвёдараўка Краснап. Дыстань мне з вока сурынку. Забелышана Хоцім. СУСЁД, -a, м. Сусед. Cyced мой быгацей зы мяне: у яго хыдзяйства лепшыя. Асмола вічы Мсцісл. У майго су седа двое коні, чаму ты яму ні кажыш у падводу ехаць? Канічы Касцюк. Суседзі быяцца i зычапіць Нупрэя, ведыюць, якей ён рызьбівака. Маластоўка Краснап. Мы ж зь ім суседзі —хата з хатый побыч. Бродкі Крыч
Дадатковыя словы
пайшдў, сурёзна, сўн, удйрылі, юревічы
9 👁