СРОК, -у, м. Тэрмін. Па вексілю ўжу скора срок кынчаіцца, нада грошы ўзнасіць. Арцёмаўка Міласл. СРОСЫДЬВІНЬНІК, -а, м. Сваяк, крэўпы. Суседыў сросьцьвіньнік жывець у Maскре, дык i ён хочыць туды ехыць. Маластоўка Краснап. СРУБ, -а, м. Зруб, сцены будынка, непакрытыя страхою. На сруб ужо балькі пыклалі, скора i крыць будуць. Пацкава Мсцісл. СРЭДЗЬСТВА, -a, н. Сродак, сносаб. Надзеі на выздараўленьня німа, yci ўжо срэдзьства паспробывыныя. Каробчына Мсцісл. СРЭДЗЬСЬЦЬВІННЫЙ, прым. Карысі і ы, дарэчны. Ета длі мяне самыя срэдзьсьцьвінныя. Хвёдараўка Краснап. СРЭЗЬ, прысл. Празмерна, занадта. Срэзь поўна вядро, разьліваецца. Меліхава Смал. ССАЦЬ, дзеясл. Ссаць. Цялёнык такой слабый, uiTo ссаць ні можыць — нада падтуўхаць яго к вымю i падзіржаць, пакуль пасьсе. Арцёмаўка Міласл. Дывай будзім папкі ссаць. Палуж Краснап. ССОУ, ссову, м. Зрушша. У рове пысьля дожджу зрабіўся ссоў берыга. Бяседавічы Хоцім. ССУНУЦЬ, дзеясл. Ссунуць, санхнуць. Ссунуў шапку ны патыліцу ды ŭ прайшоў міма. Парадзіна Мсцісл. ССУРОЧЫЦЬ, дзеясл. Сурочыць. Ccyрочылі злэя людзі дзіцёнка: целыю ноч крычыць. Палуж Краснап. ССУШЫЦЬ, дзеясл. Высушыць. Маці ссушыла дулік троху, дык у варіва з грібамі добра. Вітрунь Касцюк. Ссушыла мяне тая дзяўчына, што ш чорнымі брывамі. 3 пар. песні, M. Г. 118. СТАВАЦЬ, дзеясл. Хаиаць. Хто рана ні ўстаець, у таго хлеба ні стаець. Прыказка. Гібалы Касцюк. СТАВЕНЬ, -ўня, м. Вялікі гаршчок, у якім хаваюць крупы, малако. Унясі ставень з крупамі, я іх пірасыплю ў торбычку. Хоцімск. Мылако стаіць у стаўні, налі сабе ў міску ды еж. Іванаўка Краснап. CTABfHA, -ы, ж. Частка варштата, наякім ткуць кросны. Ставіны ўнесьлі ў хату, кросны будзем навіваць. Гусарка Клім. Адна ставіна ніжэй стаіць за другую, так ткаць нялоўка. Дзеражна Касцюк. СТАВІЦІНА -ы, ж. Частка варштата, на якім ткуць кросны. У ставах — дзьве ставіціны, на іх кладуцца два навоі i ўстаўля/дцца дзьве дошкі, на аднэй дошцы ciдзяць. Меншая Багацькаўка Мсиісл. СТАВІЦЦА, дзеясл. Ставіцца, устаўляцца. Бёрда ставіцца ў набілкі. Новае Сяло Мсцісл. СТАВІЦЬ, дзеясл. Ставіць. Пойдзем, Янка, ставіць нераты, ужу пычыла рыба церца. Новыя Капачы Мсцісл. Дычка мыя матку сваю ні ўва што ставіць. Палуж Краснап. СТАВЫ, -оў, мн. л. Варшгат ткаць кросны. Кросны вытканы, трэба ставы разыбраць i вынесьць. Вярбоўка Раснян. Ставы зынялі ўсю хату, пакуль вытчам, дык цесна, проста біда. Рэкта Калініншчына. Прінясі ў хату ставы, будзім нывіваць кросны. Слаўнае Мсцісл. СТАДА, -а, н. Гурт. Стада авец пасецца на полі, а пустушка ŭ ня відна. Гарбавічы Касцюк. Стада na ўсім лузі разорылося, i ні сыбраць. Парадзіна Мсцісл. СТАДОЛА, -ы, ж. Стадола, будынак для вазоў на заезным двары. Тут некылі стыяла кыршма i пры ёй была стадола для пыдарожных. Касцюшкавічы Крыч. Во высокая хата — як стадола! Касцюковічы. СТАЙНО, -а, н. 1. Дошка, якая кладзецца ўпоперак калёс i канцы якой выстаўляюцца ўбакі (на яе ставяць ногі, калі садзяцца ў калёсы). УЯнкавых калёсых атарвалася стайно. Ташна Клім. Прывяжы дзегцярку к стайну. Бяседавічы Хоцім. 2. Прылада, у якую ўстаўляецца грэбень для прадзіва. Пыдай стайно, мне прасьць трэба. Студзянец Касцюк; 3. Станіна ў саманрадцы. Нада стайно пыправіць, ато круг ня ходзіць. Хвёдараўка Краснап. СТАЙНЯ', -i, ж. Стайня, хлеў для коней. Стайня аччыніна, i кыня німа, мабыць, укралі. Бабынічы Мсцісл. Дос табе пасьціць кыня — вядзі ўжо яго ны стайню. Ушакі Чэрык. СТАЩЦА, дзеясл. Стаіцца, затаіць штонебудзь. Хлопіц ні стаіўся ды ўсю праўду ŭ бахнуў. Палуж Краснап. СТАЩЬ, дзеясл. Стаіць, затаіць. Сёмка хацеў стаіць грошы, ды ні ўдалося. Палуж Краснап. Не, братка, ты ня стоіш таго, што ўзяў: людзі бачылі — дыкажуць. Машавая Бялынкав. СТАКАН, -а, м. Шкло да лямпы. Паедзіш у горыд, дык купі там стакан ды лямпы, ато ўжо пасьледній, як паб'ецца, дык зыпаліць ня будзе як. Барысавічы Клім. СТАЛЬНЫЙ, прым. Сталёвы. Пупаўся мне нож у кыпіраціві ні стальный, а зялезный: гнецца i ня режыць нічога. Слаўнае Мсцісл. СТАЛЮГА, -i, ж. 1. Сталюга. Тоустыя калода, ледзь ны сталюгі пыклалі. Мсціслаў. Сталюгі слабыя, лядзі, паломяцца ат етыга бірна. Залесавічы Крыч. 2. Козлы для пілавання дроў. Цягні сюды сталюгі, будзім niліць дровы. Хвёдараўка Краснап. 3. Казёл, аб які малоцяць жыта. Прынясі з-за сеці сталюгу, нада мылаціць жыта. Тур'я Чэрык. СТАМЕСКА, -i, ж. Стамеска, [шырокае] долата. Прінясі мне стамеску; брусок у граблі зьдзелыў, дык нада дзірку прабіць. Бяседавічы Хоцім. СТАМЛЁНЬНЯ, -я, н. Стамленне, знядужанне. Другей дзень ны мяне некыя стамленьня найшло: ні то што, дайсьці ды стала цяжка — прустудзіўсь нійначый. Меліхава Смал. СТАН, -а, м. 1. Скат, чатыры колы. Э, брат, тут ні адзін каток, а чатыры, цэлы стан патрэбін. Парадзіна Мсцісл. У калёсах — стан каткоў. Аршаншчына. 2. Месца на полі, дзе статак адиачывае ў цяньку. Пыгонім кароў у стан, ніхай адпачнуць троху. Хвёдараўка Краснап. СТАНАВГЦЦА, дзеясл. Станавіцца. Гэта бульбяньне ўжо абгліданае, ты станавісь далей. Пірагова Мсцісл
Дадатковыя словы
мсйісл, пабецца, разбрылося, туря, ўстаўляідцца
9 👁