Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
СЕРЬМЯГА, -i, ж. Сярмяга, верхняя вопратка. Пашыў ты мне серьмягу, што нікуды ні варта. Тур'я Чэрык. СЁСЛА, -ы, ж. Матня ў штанах. Дзямід бегаіць, аж свела трасецца. Гібалы Касцюк. Пірылізаўшы праз плот, пырваў у штынах сесла. Палуж Красная. СЕСЬЦЬ, дзеясл. Сесді. Лаўкі зыняты, i сесьць німа дзе чылавеку. Белы Камень Бяльгнкав. Сеў ны калёсы i ногі зьвесіў ны лавычку. Хвёдараўка Краснап. СЕЧ, дзеясл. Сячы, рубіць. Пойдзем у лед сеч кроквы ны гумно. Хвёдараўка Краснап. СЁЧАНЫЙ, прым. Сечаны. Хляк есьць сечаныя храп'я, а нісечаныга ня хочыць. Юшкавічы Раснян. Ц і ёсьць сечана храп'ё ля сьвіньней? Камароўка Крыч. СЁЧКА, -i, ж. 1. Сечка, сякач. Вазьмі сечку i нысячы сьеіньням храп'я поўныя карыТа. Тур'я Чэрык. Пыдай сечку, нада насеч сьвіньням лісьця. Бяседавічы Хоцім. 2. Вострая на язык. Ай, якая твыя жонка сечка! Хвёдараўка Краснап. СЁЧЫНКА, -i, ж. Дробна насечаная трава ці ўвесь капусны ліст для свіней. Дай сьвіньні сечынкі, ато увесь парог згрызець. Хвёдараўка Краснап. С1Б1РКА, -i, ж. Сіберны, халодны ведер. Сяньні нада цяплей апрануцца: сібьрка тыкая, што закрый бог. Пірагова Мсцісл. С1БГРБНЫИ, прым. Сіберны, злы, жорсткі. Сібірьный мароз з ветрым, проста цярпець нільга. Дарагая Крыч. СІВАЛКА, -i, ж. Сявалка, кошык або лубка, з якой сеюць. Паехыў сеіць, a сівалку забыўсь. Палуж Краснап. Мне асталысь там поўляхі нідасеінай, так сівалкі ca трі нада. Нада другую сівалку купіць, а паку ль што ў етый лыкым дно падшыць, ато атырвалысь. Арцёмаўка Міласл. СІВЁЦ, -а, м. баг. Сівец, трава. Сівсц нада зьніштыжаць з жыта, ато тады жыта чорнае. Пірагова Мсцісл. У жыце завёўся сівец. Лешчынка Мсцісл. СІВІГРАК, -а, м. заал. Сіваваронка, ciваграк. Забіў з ружжа сіваграка. Хвёдараўка Краснап. CIBI3H A, -ы, ж. СівІзна. У такова мыладОга хлопца пыявілыся ны гылаве сівізна. Слаўнае Мсцісл. CfB IPbH blH, прым. Сіберны, злы, калючы.'Л вецірь такій сівірьный, што пячэць, як агнём. Клясін Краснап. СГВЫЙ, прым. Сівы. Сядзеў на печы eiвый дзед i пыкашліваў. Слаўнае Мсцісл. СІГУ-а, м. Крок. У цябе сіг вялікій, зы табою ні пасьпеіш. Белы Камень Бялынкав. Зы тваім сігым i конь ні ўправіцца беч: ступіш дзесіць разоў, ну вірста далоў. Слаўнае Мсцісл. СІГАЦЬ, дзеясл. Сігаць, крочыць. Ты хутка сігаіш, я зы табою ні магу пасьпець. Іванаўка Хоцім. Янка сігаець шпаркім кронам. Касцюковічы. ён стаў так сігаць, што я за ім ні пысьпіваў: я ўжу трюшком бег, аж зымаріўся. Арцёмаўка Міласл. СІГЁНЬ, -гня, м. Сіг, крок. Пять сігнёў зьдзелыў толькі i дыгнаў. Хвёдараўка Краснап. СІДАК, -a, м. Пасажыр. Сідак мне знаходзіцца пы дарозі — дывязу за пяць рублёў да Хоцімска. Горня Хоцім. Былагол узяў пяць сідакоў i паехыў. Хоцімск. СІДРАВА, прысл. Халаднавата з сырым ветрам. Надзень кыхтан, бо ў ваднэй pyбашкі будзіць сідрава. Залачова Мсцісл. СІКАЛА, -a, н. Красала. Ен хацеў зыкуріць, насыпуў пінку, дыстаў губку, кремінь, a сікала шукаў, шукаў — ні нашоў, верна, паціраў. Арцёмаўка Міласл. СІКАНУЦЬ, дзеясл. Секануць, рубануць. Раз сікануў — дык кроў пышла. Меншая Багацькаўка Мсцісл. Як сікануў пугай, дык аж скуру прасек. Мацутаўка Раснян. СІКРЁТ, -a, м. Сакрэт. Пчолы ў яго вядуцца — сікрет нейкій ён знаіць. Палуж Краснап. СІКРІТАРЬ, -я, м. Сакратар. Іірышла баба ў сельсавет i пытае, дзе тут сікрітарь будзець. Міцькаўшчына Мсцісл. СГЛА, -ы, ж. Сіла. Сіла ў яго была ніпамерныя: пяць пудоў, бывала, возьміць зь зямлі i сам на плечы закінець. Іміркі Раснян. СІЛАК, -a, м. Дужы чалавек. Зь ім, брат, ні чыпайся, ён — сілак i дасьць табе дыху. Высокі Бор Краснап. Во ета сілак: адзін дваіх борііць. Слаўнае Мсцісл. СІЛАМОЦЬЦЮ, прысл. Гвалтам, йрымусам. Мар'я ні хацела замуж іці — сіламоцьцю 'ддалі. Касцюковічы. СІЛАЮ, прысл. Гвалтам. Сілаю прымусіш даць, a ўзяць сілаю ня прымусіш. Сохана Мсцісл. СІЛІВОН, -a, м. Уласнае імя Селівон. Сілівон у сылдаты зыгадзіўсь. Палуж Краснап. СІЛКОМ, прысл. Сілком, гвалтам, ирымусам. Іна ні хацела зы яго іці, дык сілком аддалі. Арцёмаўка Міласл. СГЛНА, прысл. Дужа, вельмі [модна]. Сілна баліць у яго гылыва. Хоцімск. Людзі спыймалі злодзія i сілна яго атпылысывалі. Будагошч Мсцісл. СГЛНЫИ, прым. Дужы. Сілны чылавек быў, пы пяць пудоў падымаў, a сьмерць i яго паборіла. Маляцічы Крыч. СІЛО, -a, н. Сіло. Пупалыся птушка ў сіло. Палуж Краснап. СІЛЬЛЁ, -я, н. Сіло. Янка пыставіў сільлё на кавак, a пупаўсь галубец. Дуброўна. СІЛЯЗЁНЬ, -зьня, м. Селязень, качур. Сілязень троху большы за вутку, i ў яго хвост калечкым угору зывырачывыіцца; ciлязень усягды ўперыдзі вутык ідзець. Арцёмаўка Міласл. СІЛЯНКА, -i, ж. Сялянка. Я ж ні гырадзкая. Я — простыл сілянка i пу-вашыму гыварыць ня ўмею. Глупікі Крыч. СІЛЯТОЧЫК, -a, м. Сяголетак. Кабыла i сіляточык стыяць у хлеві. Хвёдараўка Краснап. СІЛЯЦЬ, дзеясл. Чэрпадь, браць. Ciляй ваду вядром. Хвёдараўка Краснап. Ciляйце, дзеці, ложкымі пыстыялку, бо кружык німа. Роськаў Калініншчына. СІМЁНЬНІК, -a, м. Племяннік [вырашчаны на развод]. Раньшы сіменьнікі былі толькі ў іканоміях, у паноў, i над а было прасіць пана, штоб пусьціў быка ды каро
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

маря, туря, храпя, храпё
7 👁
 ◀  / 512  ▶