РЫЗДРАЖН1НЫИ, прым. [Раздражнены]. Рыздражніныя сыбакі, кінуліся ўсьлед. Пірагова Мсцісл. РЫЗДРАЖНІ'ЦЬ, дзеясл. Раздражніць. Нада ж было так рыздражніць сыбаку, што ён чуць ні ўкусіў. Слаўнае Мсцісл. РЫЗДРАПЫНЫГІ, прым. Падрапаны. Hi гуляй з катом, ато будзіш з рыздрапыным ліцом хадзіць. Парадзіна Мсцісл. РЫЗДРАПЫЦЬ, дзеясл. Падрапаць. Кот мне чыста руку рыздрапыў — кроў ідзець. Прусіна Касцюк. РЫЗДУВАЦЦА, дзеясл. Раздзімацца. A ў майго кыня храпы аж рыздуваюцца ад страху. Барысавічы Клім. РЫЗДЫБАРЫВЫЦЬ, дзеясл. Гаварыць абы-што. Hi рыздыбарый дужы тут! Палуж Краснап. РЫЗІВАТЫЙ, прым. [Разяваты], разявісты. Хоць i бальшэй хлопіц, a рызіватый. Палуж Краснап. РАЗЛАПУШЫЦЬ, дзеясл. Разагнаць, разбіць. Усіх рызлапушу — ні пыдхадзі! Палуж Краснап. РЫЗЛУВАЦЦА, дзеясл. Раззлавацца, зазлаваць. Міхась рызлуваўсь на хлопцыў, што ні пыдыждалі яго. Машавая Бялынкав. РЫЗМАХЫВАЦЬ, дзеясл. Размахваць. Hi рызмахывай так, ато біла зломіш. Бяседавічы Хоцім. * РЫЗМАЧЫЦЬ, дзеясл. Размачыць, намачыць. Нада рызмачыць борыны, ато быранькі пырассохлісь i ўсі кляцы павысыплюцца. Бяседавічы Хоцім. РЫЗМУНДЫКЫВАЦЬ, дзеясл. Kaзаць глупства, гаварыдь абы-што. НІ рызмундыкывай ca мной, я етыга глупства i слухаць ні хачу. Хвёдараўка Краснап. РЫЗМЫЗГЫТАЦЬ, дзеясл. Разбіць. Рызмызгытала міску. Палуж Краснап. РЫЗМЯДЖУЛІЦЬ, дзеясл. Раздушыць, расціснуць. Ты, Іван, калі ўзвалісься ны мяне дык усяго рызмяджуліш. Kaнічы Касцюк. РЫЗЫБРАЦЦА, дзеясл. 1. Разабрацца, разабраць. Нада раныйы рызыбрацца— хто віныват, ны таго i крычы, а ны мяне ты біспрічынна ныпыдаіш, я нічога ні знаю i ні ведыю. Арцёмаўка Міласл. 2. Распрануцца, раздзецца. Прышоў хлопіц позна, ні зыпальваючы сьвітла, рызыбраўся дый лёг спаць. Палуж Краснап. РЫЗЫБРАЦЬ, дзеясл. Разабраць. Як пычаў шыпілявіць, дык нічога ні рызыбраць. Барысавічы Клім. Нешта ён мне шушкаў на вуха, але я нічога ні рызыбрала. Гарадок Міласл. РЫЗЫЗНАЦЬ, дзеясл. Разведаць, даведацца, дабыць ве.сткі. Я рызызнаў, што будуць дываць ськідку. Цівецкая Краснап. РЫЗЫРВАЦЬ, дзеясл. Разадраць, падраць. Рызырваў паперку на мэтлыхі. Хвёдараўка Краснап. РЫЗЬБІВАКА, -i, м. Разбойнік. Cyceдзі быяцца i зычапіць Напрэя — ведыюць, якей ён рызьбівака. Маластоўка Краснап. РЫЗЬВІДНЁЦЬ, дзеясл. Развіднець. Каровы пашлі ў поля, як рызьвіднела. Maластоўка Краснап. РЫЗЬВЯРЧЫВЫЦЬ, дзеясл. Разверчваць, распакоўваць, развязваць. Бацька прывёз дзецім з горыду гасьцінцьі, i яны пычалі рызьвярчывыць. Маластоўка Краснап. РЫЗЬДЗІВАЦЦА, дзеясл. [Раздзявацца], распранацца. Нінада рызьдзівацца,тут ёсьць кладка, na ёй можна йіряйціць. Бяседавічы Хоцім. Hi разьдзівайся, бо ў нас холадна — адубянеіш. Касперка Міласл. РЫЗЬДЗІУБАЦЬ, дзеясл. 1. Раздзяўбаць, раскляваць. Я хацела пыймаць niсклёнка, a курыца як кінулыся ны мяне, дык чыста руку рызьдзіўбала. Парадзіна Мсцісл. 2. Зразумець, сцяміць, разабрацца ў чым. Во калі я рызьдзіўбаў, што ён хоча! Парадзіна Мсцісл. РЫЗЬЗЯПІЦЬ, дзеясл. Расчыніць. Зычыняй скарей вокны, рызьзяпіла, як быццам ня відзіш, што туча тыкая находзіць. Слаўнае Мсцісл. РЫЗЬЛІТАЦЦА, дзеясл. Разлётацца, пачаць лятаць. Сяньні многа мятлушык рызьліталысь. Касцюковічы. РЫЗЬМЯЖДЖУЛІЦЬ, дзеясл. Разбіць [размажджэрыць]. Усю гылаву яму рызьмяжджуліў, ну, ён i памёр. Парадзіна Мсцісл. РЫЗЬНЯСЫДГ, дзеясл. Разнесці, pacпухнуць. У жонкі трыперсьціца — усю руку рызьнясло. Хвёдараўка Краснап. РЫЗЯВА, -ы, ж. Разява. Чаго глядзіш рызявый? Хвёдараўка Краснап. РЫЗЯВІЦЬ, дзеясл. Разявіць. Рызявіў воўк цяпу. Хвёдараўка Краснап. Рызяў шырэй рот, ато ніхто ні чуіць твайго крыку. Балакеры М.сцісл. РЫЗЯНКА, -i, ж. Посцілка, вытканая з рыззя. Мама выткала i пашыла рызянку, добра акрывацца ёю—цёпла. Глінь Касцюк. РЫЗЯПА, -ы, ж. РазяВа. Во рызяпа! Стаіць, разінуў рот, а сала ў печы выгарала. Парадзіна Мсцісл. РЫЗЯПІЦЬ, дзеясл. Разявіць. Чаго ты рызяпіў рот? Хвёдараўка Краснап. РЫЙСК, -y, м. Рызыка. Я ўжо на рыйск пайшоў — так ці ні так, ce роўна. Б. Хутары Краснап. РЫКНУЦЬ, дзеясл. 1. Рыкнуць, зарыкаць. Карова рыкнула кыля варот. Тур'я Краснап. 2. Закрычаць злосна. Ён так рыкнуў ны яго, дык у таго аж калені задрыжэлі ад сполаху. Там жа. РЫЛЬЛ ё, -я, н. Ралля. Свежае рыльлё, a ўжы пырасло травою. Лешчынка Мсці.ел. РЫМАЩЗНЫЙ, прым. Раматусны. Во ета самыя, што цьвіцець белым цьветам, i ёсьць рымацізныя трыва. Хвёдараўка Краснап. РЫМАШКА, -i, ж. 1. бат. Рамон. Kpaсівыя краска рымашка — белінькыя, a ў сярёдкі жоўцінька. Арцёмаўка Краснап. 2. бат. Рамонак. Рымашку сушуць, варуць у чугунах i п'юць, як лікарства. Пірагова Мсцісл.✓ РЫНА, -a, н. Жолаб, па якім вада цячэ на кола ў млыне. Пруднік зыставіў рына. Крычаў. РЫНКА, -i, ж. Гліняная міска. Як жа
Дадатковыя словы
пюць, туря
13 👁