і з хаты гоніць, усё роўна як іна яму запрыданыя ікая. Арцёмаўка Міласл.
РУДА, -ы, ж. Гразь. Так нырудзямеў у рабоці, што й лазьня руду ні атмыла. Буглаўескі Краснап. У суседа ў хаце столькі руды, што ўвайсьціць страшна. Лапаціна Мсцісл.
РУДЗЬКА, -а, м. Руды, рыжы. Вунь нейкі рудзька пашоў — выласы, як агонь, гыраць. Ушакі Чэрык.
РУДЛЁЎКА, -і, ж. Рыдлёўка, жалезная лапата. Рудлёўка лепш жылізьняка. Аршаншчына.
РУДЫЙ, прым. Рыжы. Сам білявый, а жонку ўзяў рудую, і дзіцёнык будзіць рудэй. Палуж Краснап.
РУЖАВЁЦЬ, дзеясл. Ружавець. Лісьця на дрэвах пычалі ружавець — восінь ужо ныстала. Юшкі Мсцісл.
РУЖЖО, -а, руж'ё, -я, н. Стрэльба. Тваё ружжо б'ець купый. Хвёдараўка Краснап. Аўхім зыстряліў зайца з ружжа. Гібалы Касцюк. Стральнуў з ружжа дранкулькай. Пацкава Мсцісл. Мне дзядзька купіў быў руж'ё, ды я пылумаў. Шарэйкі Касцюк. Хадзіў з руж'ём ны зайца, а тут пупаўся воўк. Касперка Мсцісл.
РУЗДУМАЦЬ, дзеясл. Раздзьмухваць. Віцярок пувівая ды вугалёк руздумая. Маластоўка Краснап.
РУІНА, -ы, ж. Выгода, шчаслівае жыццё. Во каму руіна — усякі пызавідыіць. Хвёдараўка Краснап.
РУКА, -і, ж. Рука. Ён пыдываў снапы, і нейк рука пыпала ў мылацілку, дык усі пальцы патрушчыла. Парадзіна Мсцісл. Астыг увесь чиста: рукі й ногі, як лядні. Пірагова Мсцісл.
РУКАВІЦА, -ы, ж. Рукавіца. Адна мыя рукавіца нейдзе закінулась, ні знайду. Ушакі Чэрык. Рукавіцы надзень на рукі, ато палцы пытмарозіш. Куляшоўка Клім.
РУКАЎ, -ва, м. Рукаў. Шургануўся, бягучы, аб дзерыва плячом і ўвесь рукаў выдраў. Парадзіна Мсцісл. У тваім пінжаку рукавы кароткі. Негін Касцюк. Жолаб. У прудзе спорціўся рукаў, што дайжа нільзя й малоць. Канічы Касцюк.
РУКАЦЦА, дзеясл. Вітацца за руку. С хворымі ні нада рукацца, ато яшчэ ныбярэсься зыразы. Слаўнае Мсцісл.
РУЛІ, -ёў, мн. л. Рулі, страва з хлеба, вады, цыбулі і алею. На полудзень у нас сяньня рулі. Татаршчына Мсцісл. Зьдзелай нам, мама, рулі з алеім. Кажамякіна Краснап. Матка накрышыла хлеба ў ваду, заліла алеім і вышлі смашныя рулі. Куляшоўка Клім.
РУЛЯ, -і, ж. Руля, дула стрэльбы. Ныставіў рулю ў грудзі і ні пускаіць, кажыць, стріляць будзе, калі ступлю яшчэ сігень. Клімавічы.
РУМ, -а, м. Рум, месца на беразе ракі, куды звозяць бярвенні для сплаву. На рум нывазілі шмат бярвенняў. Тур'я Чэрык.
РУМЗА, -ы, ж. Румза, плакса. Во румза! Абы зычапіў, дык і плача. Старае Сяло Мсцісл.
РУМКА, -і, ж. Чарка, кілішак. Выпі румку гарэлкі — цяплей будзе. Хоцімск.
РУМЯНІСТЫЙ, прым. [Румяны, чырвоны]. У яе шчокі такея румяністыя, што, здаецца, ныкрашыны. Краснаполле.
РУМЯНЫЙ, прым. Румяны [чырвоны]. Красівый хлопіц, нічога ні скажыш: высокій, румяный. Васілёўка Хоцім.
РУНДУК, -а, м. Невялікая крамка на рынку. Трэба зайці ў рундук ды ўзяць троху солі. Тур'я Чэрык. [Куфар для прыпасаў].
РУНІСТЫЙ, прым. Зялёны [зарунелы]. Усходы руністыя, роўныя — ладныя будзіць рож. Шумячы.
РУНО, -а, н. Руно, воўна з аднае авечкі, скручаная ў ком. З етае авечкі і руно нівялікыя. Васілёўка Хоцім.
РУНЬ, -і, ж. Рунь, жытнія ўсходы. Рунь накрыла чорнае поля. Лешчынка Мсцісл. Сёліта рунь ладныя: роўныя, густая — жыта будзець добрыя. Навашоўкі Раснян.
РУПАТЛІВЫЙ, прым. Рупны, клапатлівы. Рупатлівы наш бацька: рупіцца рана ўставаць, штоб раньшы ўсіх ны працу выйсьці. Сохана Мсцісл. Наш сусед дужа рупатлівы: устаець ні сьвет, ні зыря. Лешчынка Мсцісл.
РУПІЦЦА, дзеясл. Рупіцца, турбавацца. Треба рупіцца: само ў хату нічога ні пріплывець. Дубеец Касцюк. Я пазычыў грошы і так руплюся аддаць, што заснуць ні магу спакойна. Крычаў. Я павінен яму грошы, дык мне рупіцца, як і калі іх аддаць. Мсціслаў.
РУПІЦЬ, дзеясл. Рупіць, непакоіць. Пысядзела б, ды рупіць двору йці — хату 'дну пакінула. Парадзіна Мсцісл. Мне дужа рупіць, ці пуправіцца йна. Сутокі Мсцісл. Мне рупіць іці жаць у поля, ды ў дваре ня ўсё яшчэ падзелына. Слаўнае Мсцісл.
РУПЛІВЫЙ, прым. Руплівы, рупны [клапатлівы]. Руплівый ныпрацуецца, пакуль лянівый прашнецца. Сохана Мсцісл.
РУПНА, прысл. Рупна. Я рупна выжала сваё жыта, а цяпер буду атдыхаць. Слаўнае Мсцісл.
РУПОТЛІВЫЙ, прым. Рупны, руплівы, клапатлівы. Міхась — гаспыдар рупотлівэй: рупіцца ўзыраць і засеяць раньшы. Ганнаўка Клім.
РУПЫТА, -ы, ж. Рупнасць, клопат. Рупыта чылавеку ні пашкодзя. Горка Краснап. У гаспадарцы дужа быгата усялякія рупаты. Ельня Краснап. Ні хызяін двару, калі ні аб чым рупаты німа. Сохана Мсцісл.
РУПЫТЛІВЫЙ, прым. Рупны, руплівы [клапатлівы]. Рупытлівый хыдзяін бяз хлеба ні сядзіць. Кокатава Мсцісл. Во ета хыдзяін рупытлівый: ні засьпіцца — да сонца ўстаніць. Слаўнае Мсцісл.
РУСКІЙ, прым. Рускі. Табе ж кажуць рускім языком — нідаверык ты! Пірагова Мсцісл.
РУСУВАЦЬ, дзеясл. Злаваць [шалець, лаяцца]. Русуя йна чаго-та ў хаці: усіх павыгнала, міскі пабіла. Хвёдараўка Краснап.
РУСЫЙ, прым. Русы. У насьлества ат
77 👁